Чыгуначны вакзал у Мінску

Мінск стаў самым папулярным напрамкам для расіян на травеньскія святы

19
Акрамя Мінска ў рэйтынг папулярных турыстычных напрамкаў расіян на травеньскія святы уваходзяць Прага, Барселона і іншыя.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Мінск узначальвае рэйтынг папулярных турыстычных напрамкаў расіян на травеньскія святы, пра гэта паведамілі ў прэс-службе сэрвісу пошуку гатэляў RoomGuru.ru.

"Рэйтынг заснаваны на дадзеных браніравання гатэляў і апартаментаў для пражывання з 29 красавіка па 10 траўня 2017 года", — патлумачылі спецыялісты.

Акрамя Мінска ў першую дзясятку гарадоў, папулярных для падарожжаў на травеньскія святы ўвайшлі Прага, Барселона, Баку, Вена, Тбілісі, Будапешт, Ерэван, Талін і Рыга.

Па дадзеных сэрвісу, у Мінску турысты браніруюць пражыванне на травеньскія святы ў сярэднім на тры ночы і выдаткуюць 3,5 тысячы расійскіх рублёў у суткі.

19
Тэги:
Святы, Турызм і адпачынак, турызм, Расія, Мінск
Каментары