Цыганскі катэдж у Цітоўцы

Наркотыкі, грошы, два ствала: рэальнасць і міфы цыганскага пасёлка

56
(абноўлена 16:42 20.03.2017)
Sputnik пабываў у пасёлку Цітоўка пад Бабруйскам, у якім, па мясцовых чутках, жывуць грозныя цыганы - яны гандлююць наркотыкамі і хаваюцца ад міліцыянераў па падземных хадах.

Пасёлак Цітоўка, што за некалькі кіламетраў ад Бабруйска, ахутаны мноствам чутак. Прычым самых неверагодных. Лічыцца, што гэта крымінагеннае месца і простым абывацелям сюды лепш не савацца. Бо мясцовыя жыхары — цыганы — займаюцца гандлем наркотыкамі і зброяй. Міліцыянераў яны не баяцца. І нават калі тыя арганізуюць аблаву, парушальнікі ад іх усё роўна схаваюцца — па падземных хадах, якія ідуць ад кожнага дома. Карэспандэнт Sputnik Юлія Балакірава рызыкнула пабываць у гэтых краях, каб высветліць, ці ёсць у гэтых меркаваннях хоць доля праўды.

Аўтобус 4 "А" і кафэ "У Наркулі"

Знаходзіцца Цітоўка за пасёлкам з не менш цікавай назвай — Зялёнка. Дабрацца сюды можна на звычайным гарадскім аўтобусе. Нумар маршруту — 4 "А" (цікава, а ці ёсць "Б"?). Праўда, ходзіць аўтобус раз у паўгадзіны.

Поселок Титовка под Бобруйском
© Sputnik Егор Литвин
Пасёлак Цітоўка пад Бабруйскам

На прыпынку з намі выйшлі чалавек восем. Сярод іх цыганаў не было. Мы для сябе развеялі першы міф — у Цітоўцы жывуць не толькі цыганы.

Каля прыпынку знаходзіцца рэстаран. Ёсць у ім нешта незвычайнае. Па-першае, сцены ў яго драўляныя, з-за чаго ён нагадвае хатку. Па-другое, кафэ носіць цікавую назву — "У Наркулі". Напэўна, названа ў гонар мясцовай вядомай цыганкі, падумалі мы. Але ва ўстанове нас паспяшаліся засмуціць.

"Наркуля — туркменскае імя. Уладальнік кафэ не мясцовы. І цыганы ў нас практычна не адпачываюць", — адзначыла кухонны работнік Анжэла.

Кафе У Наркули названо в честь туркменской женщины
© Sputnik Егор Литвин
Кафэ носіць імя туркменскай жанчыны

Паводле яе слоў, беларусаў і цыганоў у Цітоўцы пароўну. Апошнія сапраўды займаюцца распаўсюджваннем наркотыкаў. Пару месяцаў таму аднаго багатага цыгана за такія справункі "закрылі". Пра гэта нават напісалі ў бабруйскай газеце, запэўнівала субяседніца.

"Сярод мясцовых нямала добрых людзей, якія сумленна працуюць. У цэлым працаваць у Цітоўцы не страшна. Асабіста мяне тут яшчэ ніхто не абакраў і дрэнным словам не абазваў", — казала Анжэла.

Катэджы і міліцэйскі кантроль

Дамы ў Цітоўцы ў большасці сваёй прыватныя. Яны старыя, аднатыпныя і непрывабныя. Сярод іх рэдка, але сустракаюцца дарагія катэджы. Мы заўважылі, што ў многіх з іх ёсць аднолькавы дэкаратыўны элемент. На другім паверсе над уваходнымі дзвярамі размяшчаецца балкон. Мабыць, такі штрых ў інтэр'еры прадыктаваны мясцовай модай.

Один из местных цыганских особняков в Титовке
© Sputnik Егор Литвин
Так выглядыюць "цыганскія" катэджы

Катэджы схаваныя за высокімі платамі. Мы вырашылі, што іх гаспадары наўрад ці пагодзяцца мець зносіны з прэсай. Таму падышлі да звычайнага дому з адчыненай брамай. Думалі, што там жывуць цыганы, а аказалася — беларус па імені Дзмітрый.

"О, журналісты. Зараз вам усё раскажу", — паціраючы рукі, гаварыў наш новы знаёмы.

Ён прызнаўся, што ў Цітоўцы пражыў усё жыццё і лепш гэтага месца ў свеце не ведае.

"Так, пасля развалу СССР мясцовыя цыганы шмат кралі і наркатой зараблялі. Але цяпер такога няма. Я, напрыклад, папросту магу да суседзяў па соль або хлеб схадзіць. Нармальныя яны людзі", — запэўніваў Дзіма.

Паводле яго слоў, многія цыганы працуюць. Часцей прыбіральшчыкамі ў спарткомплексе "Бабруйск-Арэна", які недалёка знаходзіцца. Хтосьці прыватным прадпрымальнікам працуе: займаецца завострываннем канькоў. Ёсць тыя, хто ездзіць па найбліжэйшых вёсках і прадае вопратку.

В поселке Титовка под Бобруйском живут цыгане
© Sputnik Егор Литвин
Так выглядаюць цыганскія дзеці, якія шпацыруюць па вуліцы

"Дзеці ў іх 9 і 11 класаў сканчаюць, а не 5, як раней. Некаторыя нават паступаюць у ВНУ. Ведаю дзяўчыну такую", — распавядаў Дзмітрый.

Натоўп брудных і шумных цыганскіх дзяцей на вуліцы — гэта вобраз, які даўно застаўся ў мінулым.

Дзмітрый звярнуў увагу на іншае — у пасёлку амаль не развітая інфраструктура. Тут ёсць толькі харчовая крама, школа і паштовае аддзяленне. Для таго каб адвезці дзіця ў дзіцячы сад, трэба ўжо ехаць у горад. Затое міліцыянты ўзялі Цітоўку пад узмоцнены кантроль: пастаянна патрулююць вуліцы. Па гэтай прычыне цыганы імкнуцца лішні раз з хаты не выходзіць, запэўніваў мужчына.

В поселке есть только продуктовый магазин, школа и почтовое отделение
© Sputnik Егор Литвин
У пасёлку ёсць крама, пошта і школа

Патрына, Руслан і конь Машка

Тым не менш нам удалося сустрэць на вуліцы маладую цыганку. У размову яна ўступіла ахвотна і тут жа ўсё пра сябе расказала. Што знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і гадуе дваіх дзяцей. Што муж у яе працуе ў калгасе.

"У Цітоўцы шмат беларусаў. Нашы хлопцы жэняцца на вашых дзяўчынах. Усё змяшалася", — адзначала Патрына.

Цыганка Патрина с дочерью
© Sputnik Егор Литвин
Цыганка Патрына з дачкой

Паводле яе словаў, сем'і ў Цітоўцы вялікія: у іх звычайна па 7 дзяцей. Праўда, у забяспечаных цыган спадчыннікаў будзе паменш. Цыганскі барон ў пасёлку адзін. Яшчэ адзін ёсць у Зялёнцы. Дамы ў іх шыкоўныя. Як выказалася Патрына, там ёсць усё, што можна сабе толькі ўявіць. А вось як яны скалацілі сваё багацце, дзяўчына не адказала.

"Цыганы розныя бываюць: ёсць добрыя, ёсць дрэнныя. У вас жа таксама людзі розныя", — казала Патрына.

Да нас далучыўся брат цыганкі Руслан. Прызнаўся, што ў Цітоўку нядаўна пераехаў з Гомеля.

"Тут жыллё недарагое. Дом можна купіць за 15 тысяч долараў", — патлумачыў ён.

Руслан запрасіў нас у госці. З выгляду дом у яго просты. Але зайшоўшы ўнутр, мы ахнулі.

Дома у Руслана сделан ремонт
© Sputnik Егор Литвин
Руслан зрабіў рамонт на ўласны густ

А вывеўшы нас на двор, хлопец паказаў свайго каня па мянушцы Машка.

Патрына адзначыла, скакун каштуе дорага. Яе сям'я пакуль не можа сабе дазволіць такую куплю. Але па традыцыі конь абавязкова павінен быць у гаспадарцы.

Мы запыталіся ў Руслана, чым ён зарабляе на хлеб. На што ён, не губляючыся, адказаў: "У гандлі заняты". Цыганка таксама не хавала, што падзарабляе ў дэкрэтным адпачынку. Разам з сяброўкай арганізавала ансамбль "Гіля Румын" і выступае на вяселлях у беларусаў. За адзін вечар бярэ $150. І гэта яшчэ нядорага. Паводле яе слоў, у мінскіх цыган выступ куды даражэй выходзіць.

"Для цыган заўсёды было галоўным — зарабляць грошы. Каб сям'я ні ў чым не адчувала нястачу. Пра гэта думаем заўсёды", — распавёў Руслан.

Прадавец і стэрэатыпы

Што мы адзначылі — за час размовы нашы суразмоўцы ні разу не паскардзіліся. Ні на тое, што працадаўцы не хочуць іх браць на працу — не давяраюць ім. Ні на тое, што ў раёне інфраструктуры няма. І нават дэкрэт №3, пра які кажа ўся краіна, не ўспомнілі. Можа, таму цыганоў не любяць. Лічаць іх скрытнымі.

Вось і ў мясцовай краме мы пачулі непахвальныя водгукі пра цыганоў. Адна з прадаўшчыц заявіла: "Нараджаюць дзяцей і потым кватэры ў Бабруйску як шматдзетныя атрымліваюць. А мы, беларусы, з носам застаемся".

Дасталася цыганам і за тое, што грошы зарабляюць.

"Вунь Патрына на вяселлях выступае", — прыводзіла прыклад прадаўшчыца.

Але ж яна працуе, а не крадзе, заўважылі мы.

56
Тэги:
цыганы, Бабруйск
Пятровіца - 2018

Самы салодкі месяц лета: як працавалі нашы продкі ў ліпені

182
(абноўлена 15:11 02.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра заняткі нашых продкаў у ліпені і вучыць гатаваць смачныя стравы з рыбы.

У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.

Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:

  • Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя — вочкі трэць.
  • Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку.
  • Святы Андрэй за ўсіх мудрэй, саху ладзіць, каня гладзіць.
  • На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос.
  • Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць.

Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.

Луговые травы и цветы
© Sputnik / Игорь Подгорный
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе

Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.

Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.

Як прадказаць надвор'е ў ліпені?

  • Калі дажджавыя чэрві выпаўзаюць з зямлі, то яснае сонечнае надвор'е зменіцца дажджом з навальніцай;
  • Птушкі раптам змоўклі, а ластаўкі і стрыжы лётаюць над зямлёй — будзе навальніца;
  • Вераб'і сціхлі і схаваліся пад дах — набліжаецца навальніца;
  • Камары ўвечары "мак таўкуць" (клубяцца) — да добрага надвор'я;
  • Неба ў навальнічных хмарах, а пчолы не хаваюцца — дажджу не будзе;
  • Весела скачуць і стракочуць конікі — да сухога і яснага надвор'я;
  • Калі на шырокім лісці канаў раніцай з'яўляюцца кроплі вады, то ўдзень будзе дождж або навальніца.

Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі  пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".

Сбор черники в Омской области
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц

Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадынька з сярпамі

Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.

Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".

Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".  Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.

Рыбныя галушкі

  • 500 гр рачной рыбы

  • 75 гр пшанічнай мукі
  • 2 яйкі
  • 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам
  • 1 ст. лыжка насення кропу
  • 1-2 цыбуліны
  • 1,5 ч. лыжкі солі
  • 1 ч. лыжка масла

Як гатаваць:

Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.

Рыбалка
© Pixabay
Для рыбных галушак можна браць любую рачную рыбу

Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.

Смачна есці!

182
Тэги:
народныя прыкметы, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: успамінаем класіка і глядзім фільмы па яго кнігах

507
(абноўлена 09:31 30.01.2020)
30 студзеня 1921 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго вялізная літаратурная спадчына лягла ў аснову шматлікіх фільмаў.

Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

507
Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
На беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны шлем

"Шлем Марзалюка" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

0
(абноўлена 17:37 28.10.2020)
У красавіку мінулага года ў Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі шлем X-XI стагоддзяў, які паспелі абвясціць шлемам полацкага князя Ізяслава. Што вядома пра артэфакт, разбіраўся Sputnik.

Нядаўна стала вядома, што ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета было прынята рашэнне аб прысваенні шлему, знойдзенаму ў Бабруйску, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адразу пасля таго, як у красавіку ў ходзе работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны, быў знойдзены сярэднявечны шлем, да вывучэння знаходкі падключыўся дэпутат і па шчаслівым збегу абставінаў археолаг Ігар Марзалюк.

Дзякуючы яго намаганням шлем быў перададзены кваліфікаваным спецыялістам на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што дадзены артэфакт з'яўляецца нічым іншым, як помнікам зброевага мастацтва Х-ХІ стагоддзяў.

Ігар Марзалюк выказаў здагадку, што гэты статусны прадмет належаў Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра.

Шлем, пячатка і экспедыцыя

"Менавіта такія шлемы называлі залатымі. Такія шлемы належалі, як правіла, менавіта тым, хто кіраваў дружынай, як правіла, першым у бой ішоў князь.

Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з высокім сацыяльным статусам", - тлумачыў Ігар Марзалюк.

Па версіі беларускіх гісторыкаў, шлем, знойдзены ў Бабруйску, быў зроблены ў Скандынавіі, а затым ужо прывезены ў Беларусь па старажытным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі".

Родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў Ізяслаў памёр прыблізна на пачатку XI стагоддзя, але інфармацыі пра месца яго пахавання няма. Адзінай вядомай археалагічнай знаходкай, якая пэўна звязана з яго імем, з'яўляецца пячатка з надпісам князь Ізяслаў і горад Полацак. У 1954 годзе яна была знойдзена на раскопках у Ноўгарадзе. Цікава, што на пячатцы таксама намаляваны трызубец - радавы знак Рурыкавічаў.

Князь Ізяслаў вядомы не толькі як палітык, які здолеў аднавіць разбураны яго бацькам Полацк, але і як дзед Усяслава Чарадзея. Пры кіраванні апошняга ў горадзе быў узведзены Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства.

Погляд з Кіева на бабруйскі шлем

У сваю чаргу кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Кіеўскага нацыянальнага універсітэта Арцём Папакін распавёў, што знаходка сапраўды унікальная для Беларусі, але ні пра якую сенсацыі не можа ісці і гаворкі.

"Вось так ствараюцца міфы. Цудоўнай захаванасці шлем тыпу "Чорная Магіла" (курган пад Чарнігавам, які, на думку даследчыкаў, з'яўляецца помнікам эпохі вікінгаў - Sputnik), знойдзены ў Бярэзіне каля Бабруйска - адзіная знаходка такога тыпу на тэрыторыі Беларусі - "спрытным рухам рукі" ператварылася ў шлем Ізяслава Уладзіміравіча і адначасова ў сімвал беларускай дзяржаўнасці. Разам з тым агучылі няправільную колькасць шлемаў гэтага тыпу (ужо вядома больш за 40 цэлых і фрагментаў), недарэчна параўналі з "шапкай Манамаха" і прыпісалі аўтарства выраба скандынавам", - лічыць украінскі гісторык.

Паводле яго слоў, "ні пра якую прывязку да гістарычных асобаў гаворкі быць не можа. Гэтыя шлемы разам з арабскім срэбрам і іншымі рэчамі ўсходняга паходжання распаўсюджваліся ў Х стагоддзі ў многіх рэгіёнах ваенна-гандлёвай актыўнасці ўсходніх вікінгаў: у Ноўгарадзе, Сярэднім Падняпроўі, Прусіі і Вялікай Польшчы".

Спецыяліст па гісторыі зброі упэўнены, што бабруйскі шлем варта разглядаць у кантэксце такіх знаходак, як Брылеўскі скарб (знойдзены ў Барысаўскім раёне і адносіцца да IX стагоддзя і эпохі вікінгаў - Sputnik), месца яго знаходкі паказвае не на цэнтр княжацкай улады, а на гандлёвы і ваенны шлях па Дняпры да Балтыкі.

Рэха ўнікальнай знаходкі

У маі бягучага года непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены адзіны ў Беларусі шлем тыпу "Чорная магіла", атрымалася знайсці меч эпохі высокага Сярэднявечча.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе вызначыць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час. Абедзве знаходкі вельмі статутныя, але сур'ёзных доказаў гэтаму пакуль няма.

0
Тэги:
Бабруйск