Скульптар Уладзімір Панцялееў ўсталёўвае жабку-падарожніцу пасля рамонту

Жабка-падарожніца стала грашовым талісманам для турыстаў у Гродна

22
(абноўлена 11:28 03.04.2017)
Раней турысты совалі грошы пад бронзавую жабку, а зараз змогуць класці ў адмысловую скрыначку і загадваць жаданні.

ГРОДНА, 1 кра — Sputnik, Валерыя Салаўёва. Скульптура гродзенскай жабкі-падарожніцы цяпер стала грашовым талісманам для гарадзенскіх турыстаў. Два месяцы таму яе забралі на рэканструкцыю, а ў пятніцу, 31 сакавіка, вярнулі на ранейшае месца — на высокую клумбу побач з турыстычным цэнтрам на вуліцы Ажэшкі.

Жабка з клункам на плячы і раней была ўлюбёнкай турыстаў. У канцы студзеня яе дэмантавалі, каб аднавіць пасля таго, як скульптуру сапсавалі вандалы. Невядомыя адламалі бронзавы посах і торбу.

Рэканструкцыя доўжылася амаль два месяцы. Як распавёў скульптар Уладзімір Панцялееў, каб адліць з бронзы страчаную частка, прыйшлося спецыяльна ехаць у Мінск, рабіць адмысловыя формы. Цяпер адарваць новы кій будзе больш складана — ён пасаджаны на вялікі надзейны ніт.

Бронзовую скульптуру установили в 2009 году возле инфомационного центра по улице Ожешко, она весит 40 килограммов
© Sputnik Валерия Соловьева
Бронзавую скульптуру ўстанавілі ў 2009 годзе ля инфомационного цэнтра па вуліцы Ажэшка, яна важыць 40 кілаграмаў

Ідэя зрабіць жабку грашовым талісманам для турыстаў прыйшла зусім раптоўна. Калі скульптуру забіралі на рамонт, то знайшлі пад ёй шмат манет — літы, злотыя, еўра, расійскія рублі, грыўны. "Мы адразу вырашылі, што турысты не праходзілі спакойна міма жабкі, а грошы пакідалі на поспех і выкананне жаданняў", — адзначыў Панцялееў.

Менавіта таму было вырашана зрабіць для жабкі-падарожніцы цэлы металічны куфар-скарбонку. Падчас устаноўкі ў яе вярнулі знойдзеныя манеткі.

После реконструкции у лягушки есть не только бронзовый посох, но и металлическая шкатулка
© Sputnik Валерия Соловьева
Пасля рэканструкцыі ў жабкі ёсць не толькі бронзавы посах, але і металічная шкатулка

Як распавёў намеснік старшыні Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза Сяргей Каляда, якому ў 2009 годзе належала ідэя стварыць гэтую скульптуру, шкатулку плануюць адкрываць кожную пятніцу. А ключ ад яе будзе захоўвацца ў інфармацыйным цэнтры. Грошы пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі інфацэнтра і на дабрачыннасць. Суразмоўца адзначыў, што вандалы, якія абрабавалі бронзавую жабу, так і не былі знойдзеныя. Каб прадухіліць такія выпадкі, трэба ўсталяваць вонкавую відэакамеру. Цяпер трэба атрымаць дазвол ва ўладальніка будынка на гэта.

22
Тэги:
Скульптар, турызм, Гродна
Пятровіца - 2018

Самы салодкі месяц лета: як працавалі нашы продкі ў ліпені

224
(абноўлена 15:11 02.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра заняткі нашых продкаў у ліпені і вучыць гатаваць смачныя стравы з рыбы.

У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.

Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:

  • Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя — вочкі трэць.
  • Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку.
  • Святы Андрэй за ўсіх мудрэй, саху ладзіць, каня гладзіць.
  • На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос.
  • Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць.

Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.

Луговые травы и цветы
© Sputnik / Игорь Подгорный
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе

Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.

Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.

Як прадказаць надвор'е ў ліпені?

  • Калі дажджавыя чэрві выпаўзаюць з зямлі, то яснае сонечнае надвор'е зменіцца дажджом з навальніцай;
  • Птушкі раптам змоўклі, а ластаўкі і стрыжы лётаюць над зямлёй — будзе навальніца;
  • Вераб'і сціхлі і схаваліся пад дах — набліжаецца навальніца;
  • Камары ўвечары "мак таўкуць" (клубяцца) — да добрага надвор'я;
  • Неба ў навальнічных хмарах, а пчолы не хаваюцца — дажджу не будзе;
  • Весела скачуць і стракочуць конікі — да сухога і яснага надвор'я;
  • Калі на шырокім лісці канаў раніцай з'яўляюцца кроплі вады, то ўдзень будзе дождж або навальніца.

Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі  пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".

Сбор черники в Омской области
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц

Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадынька з сярпамі

Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.

Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".

Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".  Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.

Рыбныя галушкі

  • 500 гр рачной рыбы

  • 75 гр пшанічнай мукі
  • 2 яйкі
  • 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам
  • 1 ст. лыжка насення кропу
  • 1-2 цыбуліны
  • 1,5 ч. лыжкі солі
  • 1 ч. лыжка масла

Як гатаваць:

Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.

Рыбалка
© Pixabay
Для рыбных галушак можна браць любую рачную рыбу

Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.

Смачна есці!

224
Тэги:
народныя прыкметы, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: успамінаем класіка і глядзім фільмы па яго кнігах

619
(абноўлена 09:31 30.01.2020)
30 студзеня 1921 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго вялізная літаратурная спадчына лягла ў аснову шматлікіх фільмаў.

Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

619
Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Яўген Цілічэеў у кінастужцы Ідзі і глядзі

Памёр акцёр, які сыграў у кінастужцы "Ідзі і глядзі"

0
(абноўлена 13:01 14.04.2021)
Савецкі і заслужаны артыст Расіі Яўген Цілічэеў памёр у Санкт-Пецярбургу на 75 годзе жыцця.

МІНСК, 14 кра – Sputnik. Пайшоў з жыцця саліст Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўген Цілічэеў. Спачуванні родным і блізкім апублікаваны на сайце ўстановы культуры.

Тэатру акцёр аддаў амаль 50 гадоў, за якія паспеў прымерыць на сябе больш за 60 роляў. Артыст нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года. У 1972-м - скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. Гуляў у кіно ў такіх фільмах, як "Царевич Проша", "Труффальдино из Бергамо", "Семь нот". Доўгі час быў вядучым дзіцячай тэлеперадачы "Сказка за сказкой".

Беларускаму гледачу артыст запомніўся па кінастужцы Элема Клімава "Ідзі і глядзі". У інтэрв'ю Sputnik у 2018 годзе акцёр распавядаў, як яму дасталася роля латышскага паліцая.

"Калі я гуляю адмоўных персанажаў, мне ўсё роўна спачуваюць. Памятаю, мы пераагучвалі эпізод, у якім майго персанажа разам з астатнімі палоннымі немцамі і калабарацыяністамі расстрэльваюць партызаны. Клімаў павярнуўся да мяне і сказаў: "Вось сволач, Жэнька, цябе яшчэ і шкада, гада!" - дзяліўся Цілічэеў.

У тэатры артыста ўспамінаюць як майстра аперэты, які мог з першага з'яўлення на сцэне завалодаць увагай гледачоў.

"Артыст фантастычна валодаў дарам імправізацыі. Любая яго рэпліка выклікала дружны смех гледачоў. Азарт і кураж, з якімі Яўген Сяргеевіч выходзіў на сцэну, імгненна звярталі на сябе ўвагу гледачоў - артыст запамінаўся адразу. Здавалася, што акцёру ўсё даецца лёгка і нязмушана, а ў яго гульні няма ні найменшага намёку на пошласць. Цілічэеў - адзін з лепшых пецярбургскіх комікаў, хто валодаў шчаслівай уласцівасцю весяліць людзей і дарыць ім радасць адной сваёй прысутнасцю", - гаворыцца ў тэксце спачуванняў.

У апошнія гады артыст часта скардзіўся на здароўе ва ўласцівай яму манеры: не без лёгкай іроніі да сябе.

Дату і месца развітання з Яўгенам Цілічэевым паведамяць пазней.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
жыццё, Санкт-Пецярбург, Яўген Цілічэеў, артыст, "Ідзі і глядзі" (фільм), кінастужка, акцёр