МІНСК, 3 кра — Sputnik. Расійскі трэвел-блогер з Абакану Дзяніс Мукімаў наведаў беларускі горад Гродна і падрабязна апісаў свае ўраджанні ва ўласным блозе.
"Гродна мог бы стаць культурнай сталіцай і турыстычнай Мекай Беларусі, як у нас Піцер ці на Украіне Львоў", — лічыць блогер.
На яго думку, на шляху да гэтага ёсць і шэраг перашкод: "Засталося ўсяго нічога — адкрыць нармальныя кафэ і рэстараны і замяніць страшныя слупы-бярвёны на што-небудзь больш вытанчанае".
Дзяніс Мукімаў лічыць, што Гродна вельмі бракуе месцаў, дзе можна танна і смачна паесці. "Бізнес-ланч сярод белага дня не знойдзеш. У кафэ-рэстаране "Нёман" пануе абуральнае "жлобства": цукар да чаю падаюць за асобныя грошы. Я прывык, што цукарніца па змаўчанні заўсёды стаіць на кожным стале, нават калі гэта стаянка дальнабойшчыкаў пад Улан-Удэ", — абураецца вандроўнік.
Крытычна блогер паставіўся і да сэрвісу ў гродзенскіх крамах, але адзначыў пазітыўны момант — паўсюдна можна разлічыцца банкаўскай карткай.
"Па Гродна вельмі прыемна шпацыраваць. Прыгожа, як у Чарнаўцах. Толькі архітэктура тут польская, а не аўстра-венгерская. Можна ўявіць, як прыкладна выглядалі гарады Рэчы Паспалітай", — адзначае Дзяніс Мукімаў.
Асаблівую ўвагу блогера прыцягнуў будынак Гродзенскага тэатра, ён распавядае, што ён уваходзіць ва ўсе рэйтынгі футурыстычных будынкаў былога СССР.
Пад час шпацыру па старым горадзе, вандроўнік наведаў бадай усе славутасці Гродна.
Дзяніс Мукімаў з задавальненнем адзначыў, што паштоўка, якую ён адправіў з Гродна ў родны Абакан, дайшла за 9 дзён, і ён лічыць гэта добрым вынікам.
У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.
Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:
Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.
Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.
Як прадказаць надвор'е ў ліпені?
Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".
Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.
Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.
Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".
Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць". Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.
Рыбныя галушкі
500 гр рачной рыбы
Як гатаваць:
Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.
Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.
Смачна есці!
Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара.
Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.
Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.
Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.
Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.
Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.
Рэжысёр: Іосіф Шульман.
Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.
Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.
У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.
Рэжысёр: Міхаіл Пташук.
МІНСК, 14 кра - Sputnik. Колькасць новых выпадкаў заражэнняў каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 у свеце за мінулы тыдзень зноў вырасла - яна стала на 11% больш, чым тыднем раней, пры гэтым колькасць смерцяў таксама павялічылася - на 7%, пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Па дадзеных СААЗ, толькі за апошні тыдзень было зарэгістравана больш за 4,5 мільёна новых выпадкаў заражэнняў і больш за 76 тысяч новых смерцяў.
У глабальным плане лік новых выпадкаў COVID-19 расце сёмы тыдзень запар. Як паведамляў раней гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэйесус, спад другой хвалі лекары усяго свету адзначалі ў студзені і лютым, а ў цяперашні час зноў ідзе рост захворванняў.
Самыя высокія паказчыкі адзначаюцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе колькасць заражаных за сем дзён стала больш на 63%. У Афрыцы і Еўропе, наадварот, рост стаў менш значным, чым тыдзень таму.
У СААЗ таксама паведамілі, што па свеце працягваюць распаўсюджвацца новыя штамы каронавіруса. Пра наяўнасць брытанскага штаму паведамілі ўжо ўлады 132 краін, паўднёваафрыканскага - 82 краін, бразільскі выявілі медыкі 52 краін.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса на раніцу серады, 14 красавіка, за ўвесь перыяд пандэміі ў свеце выяўлена 137 464 432 тых, хто захварэў каронавірусам, зарэгістравана 2 959 641 смерці пацыентаў з дыягнаставаным COVID-19.
Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму застаецца ў ЗША - краіна лідзіруе як па колькасці тых, хто захварэў (больш за 31,3 мільёна), так і памерлых (больш за 563 тысяч).
Ніжэй у сумнай статыстыцы заражэнняў ідзе Індыя (больш за 13,8 мільёна), на трэцім - Бразілія (амаль 13,6 мільёна). Па смяротным зыходам на другім месцы Бразілія (больш за 358 тысяч), на трэцім - Мексіка (больш за 210 тысяч).
Па стане на 13 красавіка, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы за ўвесь перыяд пандэміі заразілася больш 337 тысяч чалавек, памерла 2373 пацыента.
Чытайце таксама: