Конны турнір на фэсце Наш Грунвальд

Часовы павераны ЗША і масквічы: каму спадабаўся "Наш Грунвальд"

261
(абноўлена 16:02 24.07.2017)
Наведвальнікі фестывалю ў Дудутках працягваюць абмяркоўваць у сацсетках выхадныя, якія прайшлі пад знакам гістарычнай рэканструкцыі.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Фестываль "Наш Грунвальд" прыцягнуў у гэтым годзе ўвагу не толькі беларусаў, але і гасцей краіны. "Дудуткі" наведаў і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

"Я разам з жонкай і сынамі правёў выдатны дзень у Дудутках на фестывалі Наш Грунвальд. Мноства касцюмаў і рэканструкцый тых часоў, а таксама музыка, рамёствы і ежа. Мы выдатна правялі час у парку і ўбачылі кавалачак гiсторыi", — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Райлі.

На фестывалі прысутнічалі і госці з Расіі, хтосьці прыязджае сюды ўжо не ў першы раз і можа параўнаць з папярэднім досведам правядзення "Грунвальда".

Временный поверенный в делах США в Беларуси Роберт Райли на фестивале Наш Грюнвальд в Дудутках
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі на фестывалі "Наш Грунвальд" у Дудутках

"Разыначка другога дня фестывалю Наш Грунвальд, безумоўна, конныя турніры! Вокамгненная атака і феерычная перамога! Конніца — упрыгожванне і галоўная баявая сіла сярэднявечнай арміі, і, увогуле, зразумела чаму", — выказаўся ў Facebook маскоўскі госць Міхаіл Калінін.

Акрамя самой рэканструкцыі гасцей уразілі і іншыя актыўнасці — напрыклад, фаер-шоу.

"Учора з настальгічных настрояў наведаў Дудуткі. Прычым тут настальгія і Дудуткі? А вось у выхадныя там праходзіць фэст "Наш Грунвальд". Прычым тут настальгія і Грунвальд, я ж не ўдзельнічаў? А вось вечарам там быў канцэрцік, на якім акрамя ўсяго іншага былі заўважаныя "Кукрыниксы". Паміж выступамі палілі і аджыгалі хлопцы з фаер-шоу", — напісаў у сацсетках яшчэ адзін госць фестывалю.

У гэтыя выхадныя Дудуткі ў чарговы раз сталі арэнай для бітваў сярэднявечных рыцараў. Па словах арганізатара і стваральніка фестывалю Аляксандра Рака, усе сутычкі прайшлі з захаваннем цырыманіялу рыцарскіх турніраў XIV стагоддзя сярэднявечнай Еўропы.

261
Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Фестываль, Сацыяльныя сеткі, Наш Грунвальд, Музейны комплекс "Дудуткі", Аляксандр Рак, Роберт Райлі, Беларусь
По теме
Летнія фестывалі Беларусі-2017
Пятровіца - 2018

Самы салодкі месяц лета: як працавалі нашы продкі ў ліпені

182
(абноўлена 15:11 02.07.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра заняткі нашых продкаў у ліпені і вучыць гатаваць смачныя стравы з рыбы.

У народзе кажуць: "Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе". Працы на агародзе і ў полі, сапраўды, хапае ўсім.

Народная мудрасць пра ліпеньскія клопаты:

  • Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя — вочкі трэць.
  • Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку.
  • Святы Андрэй за ўсіх мудрэй, саху ладзіць, каня гладзіць.
  • На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос.
  • Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць.

Пакуль жанчыны працуюць з садавінай і агароднінай, мужчыны займаюцца нарыхтоўкай сена. Касавіца — мужчынская праца. Нарыхтоўка сена была заўсёды не меньш важнай справай, чым жніво. Чым больш было назапашана сена, тым больш упэўнена адчуваў сябе гаспадар зімой. Лішкамі сена нават гандлявалі на кірмашах. Асабліва цаніліся сакавітыя, духмяныя ліпеньскія ўкосы.

Луговые травы и цветы
© Sputnik / Игорь Подгорный
Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе

Траву нарыхтоўвалі паўсюдна: на паплавах, у полі і ў лесе. Часам на касавіцу выпраўляліся далёка ад хаты. Спяшаючыся накасіць як найболей, начавалі ў полі ў адмысловых буданах. Ежу бралі з сабой. Выпраўляючы гаспадара на касавіцу, гаспадыня клала ў яго торбу кавалак сала, хлеб, пер'е цыбулі і агуркі.

Часам гарачы абед хто-небудзь з жанчын прыносіў у поле. Бралі з сабой і пітво. Звычайна гэта быў укіслы да гэтага часу бярозавік або хлебны квас. Калі касьба адбывалася каля ракі, то стараліся ў вольную хвіліну налавіць рыбы, каб падсілкавацца юшкай, або проста пяклі яе на вуголлях. Сушыць у ліпені сена перашкаджалі частыя дажджы і вялікія росы, таму даводзілася пільна сачыць за надвор'ем па прыкметах, якіх было нямала.

Як прадказаць надвор'е ў ліпені?

  • Калі дажджавыя чэрві выпаўзаюць з зямлі, то яснае сонечнае надвор'е зменіцца дажджом з навальніцай;
  • Птушкі раптам змоўклі, а ластаўкі і стрыжы лётаюць над зямлёй — будзе навальніца;
  • Вераб'і сціхлі і схаваліся пад дах — набліжаецца навальніца;
  • Камары ўвечары "мак таўкуць" (клубяцца) — да добрага надвор'я;
  • Неба ў навальнічных хмарах, а пчолы не хаваюцца — дажджу не будзе;
  • Весела скачуць і стракочуць конікі — да сухога і яснага надвор'я;
  • Калі на шырокім лісці канаў раніцай з'яўляюцца кроплі вады, то ўдзень будзе дождж або навальніца.

Гарачы і сухі чэрвень прыспешыў зацвітанне ліпы, у гонар якой называецца другі месяц лета. Калісьці ж па часе зацвітання ліпы вызначалі  пачатак масавай уборкі азімага жыта. Ліпа зацвіла — праз тры тыдні пачынай жніво. Таксама аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц. Пачатак жніва прымяркоўвалі да святкавання ў народзе прысвятка Ганны, які прыходзіўся на канец месяца. Казалі: "Святая Ганна снапы кладзе".

Сбор черники в Омской области
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Аб спеласці жыта селяніну падказвалі паспелыя ў лесе ягады чарніц

Гэтым жа часам у пятніцу перад Іллёй, якога святкуюць 2 жніўня, адзначалі дзень "зазубрывання" або вастрэння сярпоў — Серпавіцу, калі каля кузні стаяла чарга з вясковых баб. Асабліва цанілася кавальскае майстэрства вандроўных кавалёў-цыганоў. Лічылася, што яны ўмелі выкаваць і зазубрыць такі серп, якім было лёгка і скора жаць.

Пятровіца – 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гаспадынька з сярпамі

Аб жанчыне, якая за дзень больш за іншых накладала снапоў, казалі, што яна "мае цыганскі серп". Калі пачыналася жніво, усе іншыя гаспадарчыя працы адкладаліся ў бок. Усе сілы сялянскай сям'і былі скіраваныя на тое, каб як мага хутчэй звезці з поля ўраджай збожжавых.

Ліпень — месяц, поўны працы. У народных прыказках нават святыя ў ліпені не сядзяць без працы: "Святы Пятро жыта сцеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям'ян сена грабіць".

Вядомы і добры звычай бескарыснай дапамогі ў працы нямоглым суседзям талакой. Адбывалася гэта на Пятра і Паўла. Пра такую талаку ёсць прымаўка: "Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".  Дарэчы, ў гэты дзень працаваць на ўласную гаспадарку забаранялася, паколькі лічылася грахом. Калі праца была завершана, па традыцыі гаспадары наладжвалі частаванне. Звычайна гэта былі простыя, але пажыўныя стравы. У гэты час на стале ў селяніна з'яўлялася маладая бульба, агуркі і цыбуля, у лесе было поўна грыбоў, а ў вадаёмах — рыбы. Таму гаспадарам было чым пачаставаць талакоўцаў.

Рыбныя галушкі

  • 500 гр рачной рыбы

  • 75 гр пшанічнай мукі
  • 2 яйкі
  • 1 ч. лыжка чорнага перцу гарошкам
  • 1 ст. лыжка насення кропу
  • 1-2 цыбуліны
  • 1,5 ч. лыжкі солі
  • 1 ч. лыжка масла

Як гатаваць:

Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом, але не прапускаць праз мясарубку і расцерці. Дробна насечаную цыбулю, кроп, перац і соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу.

Рыбалка
© Pixabay
Для рыбных галушак можна браць любую рачную рыбу

Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і ўзбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.

Смачна есці!

182
Тэги:
народныя прыкметы, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту
Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок
Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе
Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: успамінаем класіка і глядзім фільмы па яго кнігах

507
(абноўлена 09:31 30.01.2020)
30 студзеня 1921 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго вялізная літаратурная спадчына лягла ў аснову шматлікіх фільмаў.

Каб успомніць знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і з сэнсам правесці вечар, Sputnik прапануе вам паглядзець бессмяротную класіку: экранізацыі кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

507
Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Аляксандр Васілевіч, партнёр рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta

Удзельніку "круглага стала" з Лукашэнкам Васілевічу працягнулі арышт

0
(абноўлена 17:35 27.10.2020)
На дадзены момант пецярым з дванаццаці прысутных на сустрэчы з прэзідэнтам змякчылі меру пакарання або адмянілі зусім.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сузаснавальніку рэдакцый беларускіх інтэрнэт-выданняў KYKY і The Village Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА, піша ў сваім Facebook яго жонка Надзея Зелянкова.

"Аляксандр Васільевіч ужо два месяцы ў турме. Сёння яму працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц. Саша адчувае сябе выдатна, так паказалі па тэлевізары", - дзеліцца Зелянкова.

Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі апазіцыі краіны, якая прайшла 10 кастрычніка ў СІЗА КДБ. Акрамя яго з прэзідэнтам размаўлялі яшчэ 11 чалавек: незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам, члены Каардынацыйнага савета Лідзія Уласава і Максім Знак, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, экс-супрацоўнікі "Белгазпрамбанка" Сяргей Дабралёт і Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, блогер Сяргей Ціханоўскі, адвакат Ілля Салей, а таксама прадпрымальнік Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі і Рабцэвіч сталі першым, каго адпусцілі з СІЗА КДБ. Пазней меру стрымання змянілі Іллі Салею і Наталлі Уласавай - іх адправілі пад хатні арышт, а затым для Уласавай яго адмянілі. З падпіскай аб нявыездзе выйшаў з "амерыканкі" Віталь Шкляраў.

Першы раз Аляксандра Васілевіча затрымалі на два тыдні 28 ліпеня. Тады ён і яшчэ дзесяць чалавек прыйшлі ў СІЗА КДБ, каб паручыцца за экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Праз месяц Васілевіч быў выкліканы на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і зноў апынуўся пад вартай.

0
Тэги:
Арышт і затрыманне, КДБ РБ