Мурал з дзяўчынкай з вышыванкай намалявалі ў Смалявічах

Мурал з дзяўчынкай з вышыванкай намалявалі ў Смалявічах

77
(абноўлена 12:48 07.09.2017)
Аўтарам мурала, які ствараўся па замове Смалявіцкага выканкама, стаў мастак з групы Signal Project.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Мурал з дзяўчынкай у вопратцы з арнаментам з'явіўся на адным з жылых дамоў у Смалявічах дзякуючы мастаку MUTUS. Для аўтара гэта была магчымасць папрацаваць з маштабным рэалістычным праектам, а для Смалявічаў — новы вопыт буйнога мурала.

"Я вывучыў ранейшыя муралы ад МНС і вырашыў стварыць нешта непадобнае, міралюбнае, адлюстраваць дзейнасць міністэрства без пажарных машын", — распавёў мастак Яўген Сасюра.

Мастак працаваў над муралам дзевяць дзён. Ён упэўнены, што жыхары невялікіх гарадоў яшчэ больш прыязна, чым мінчане, ставяцца да карцін на сваіх дамах, ледзь не кожны мінак падчас стварэння праекта выказваў удзячнасць аўтару.

77
Тэги:
Signal Project, граффити, вышыванка, МНС Беларусі, Смалявічы, Беларусь
Каментары