Выява Джаконды ў вышыванцы

Беларускі мастак прадставіў Джаконду ў розных выявах

393
(абноўлена 09:32 11.02.2016)
Знакамітая выява Джаконды Леанарда да Вінчы паўстала перад грамадскасцю ў вопратцы з беларускім нацыянальным арнаментам.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Серыя карцін з выявай Моны Лізы была зроблена знакамітым беларускім мастаком-графікам Алегам Карповічам яшчэ 10 гадоў таму для рубрыкі "Імгненне" газеты "СБ. Беларусь сегодня", але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы. 

У калекцыі мастака партрэт прызнанай прыгажуні XVI стагоддзя можна знайсці ў самых розных і незвычайных выявах. На адной з карцін Джаконда прадстаўлена ў вопратцы з нацыянальным беларускім каларытам. Майстар пэндзля здолеў сумясціць у карціне італьянскі рэнесанс і беларускую самабытнасць.

Характэрна, што карціне ўжо больш за 10 гадоў, але толькі зараз ёй па-сапраўднаму зацікавіліся беларусы.

"10 гадоў таму, у 2006-м, увесь свет адзначаў 500-годдзе Джаконды, і мая праца стала своеасаблівым крокам сяброўства праз стагоддзі да Леанарда да Вінчы з гэтай нагоды. Але цікаўнасць у грамадскасці Джаконда набыла толькі зараз, нягледзячы на тое, што гэтай карціне ўжо 10 гадоў. Потым з'явілася яшчэ адна Джаконда, потым яшчэ", — распавёў мастак карэспандэнту Sputnik.

У Алега Карповіча цэлая серыя Мона Ліз самых розных узростаў і нацыянальнасцей. "Бо Джаконда — яна не толькі ў Італіі. Яна можа быць і нявестай, і маленькай дзяўчынкай, і бабуляй. Кожная жанчына — Джаконда", — адзначыў Карповіч.

  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
  • Джаконда Алега Карповіча
    Джаконда Алега Карповіча
    © Photo : Алег Карповіч
1 / 10
© Photo : Алег Карповіч
Джаконда Алега Карповіча

Аўтар апрануў Джаконду ў ільняную кашулю з чырвоным арнаментам. Цяпер погляд нельга адарваць не толькі ад вачэй фатальнай жанчыны, але і ад яе касцюма.

"Гэтай той выпадак, калі Джаконда, нібы спячая прыгажуня, абудзілася, і тэма зайграла па-новаму. На гэты раз дзякуючы вышыванцы", — адзначыў Карповіч.

"Я зрабіў копію ўзора з жаночага вясельнага ўбору, што ў музеі культурнай спадчыны Беларусі, і з мовай арнаменту тут усё зразумела. А вось вырываць асобныя знакі з гэтай яшчэ мала вывучанай мовы продкаў небяспечна. Ёсць жаласны прыклад у Германіі са знакам узыходзячага сонца, вырванага з кантэксту прыроднага календара. Ну, узышло яно, сонца — а далей што? Пагарэла-пагарэла і згасла. Бо паводле календара яно павінна б узысці, пабываць у зеніце, вечарам схавацца за гарызонт і адаспацца, каб раніцай зноў узысці — і так павінна паўтарацца і паўтарацца, як жыццё… Здаецца, што байкі. Але толькі чамусьці сімволіка і ўсё, што з ёй звязана — зусім не байкі. Дарэчы, кітайскі іерогліф "жанчына" такі ж, як і знак "жанчына" на беларускіх, рускіх, польскіх, украінскіх вышыванках", — распавёў мастак.

Зараз карціна з "беларускай" Монай Лізай знаходзіцца ў музеі гумару ў Аўцюках. Ладзіць выставу, прысвечанаю выключна Джакондам, мастак не плануе, але запэўніў, што паглядзець на яго працы ў беларусаў магчымасць будзе, хаця б на тым жа летнім фестывалі гумару ў Аўцюках.

Алег Карповіч скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, аддзяленне графікі Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер працуе аглядальнікам і мастаком-графікам у газеце "СБ. Беларусь сегодня".

 

393
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, Культурнае развіццё, Мастацтва, Алег Карповіч, Беларусь

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1384
(абноўлена 16:23 25.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1384
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

522
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

522
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Які сёння дзень: 26 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 26 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:20 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 35 дзён.

У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 лістапада

  • У 1812 годзе пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.
  • У 1917 годзе быў ўтвараны Абласны выканаўчы Камітэт Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
  • У 1943 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.

Хто нарадзіўся 26 лістапада

  • 1805 год: Яўстафій Янушкевіч, кнігавыдавец, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.
  • 1891 год: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч.
  • 1907 год: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург.
  • 1918 год: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік.
  • 1930 год: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік.
  • 1934 год: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.

26 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана Златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў.

У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей.

Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыў снегапад.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей