Традыцыйныя стравы, якія асвячаюць у храме на Вялікдзень

У Красную суботу гаспадыням шмат работы

55
Sputnik нагадвае пра народныя традыцыі падрыхтоўкі да Вялікадня і святочныя велікодныя мерапрыемствы.

МІНСК, 30 кра — Sputnik. Набліжаецца самае вялікае і шанаванае хрысціянамі свята Уваскрасення Гасподняга. У нядзелю збяруцца сем'і і сядуць за святочны стол. Пойдуць па хатах валачобнікі. Sputnik нагадвае пра народныя традыцыі падрыхтоўкі да Вялікадня і святочныя велікодныя мерапрыемствы.

Велікодная ежа перад асвячэннем
© Sputnik / Виктор Толочко

Вялікай, або Краснай, завецца субота перад Пасхай. Гаспадыням даводзіцца пазавіхацца ў гэты дзень ля пліты ці печы, бо традыцыйна на Вялікдзень гатуецца шмат страў, каб іх хапіла не толькі на тры святочныя дні. Цягам наступнага святочнага тыдня забаранялася паліць у печы, ажно да самай Радуніцы. Таму ў Красную суботу да захаду сонца пякуцца булкі, строіцца «пасха», гатуюцца мясныя стравы, калі не паспелі ў чацвер, фарбуюць яйкі.

Частку прыгатаванага нясуць на асвячэнне ў царкву, на Вялікае служэнне — Усяночную.

Асвячонымі стравамі разгаўляюцца, сеўшы за святочны стол па вяртанню з царквы.

55
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Нацыянальная кухня, Вялікдзень, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Жыццё, аздобленае традыцыямі, радуе (9)
По теме
Сустракаем Вялікдзень: гатуем па рэцэптах Жоржа Чыжыка
На Вялікдзень у Строчыцах адбудзецца рэканструкцыя валачобнага абраду