Хлеб з маслам i зелянiнай

Смаката з залатой даёначкі: сырнікі вараныя, масліцам краплёныя

128
(абноўлена 17:49 13.06.2016)
Ідучы па малако, мы наўрад ці будзем прасіць духа крамы падказаць, у якім пакеце – самае смачнае, або дзе ляжыць свежы сырок. А на вёсцы і цяпер некаторыя гаспадыні дзеля добрага ўдою не толькі пестуюць сваю кароўку, але і прамаўляюць старажытныя замовы.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Напрыклад такія: "Добры вечар, скацінка, прыйшла к табе хазяечка з залатой даёначкай, з шоўкавай цадзілачкай. Маць Прачыстая цябе даіла, а хазяечку малачком надзяліла, жоўтым масліцам і харошай смятанкай. Ні сваімы думамі, а гасподнімы словамы, дай, Госпадзі, на помач".

Ну як, скажыце, пасля такіх слоў карова можа адмовіць сваёй любай гаспадыні ў малацэ? Ці не праз гэтыя чароўныя словы малако з-пад каровы на вёсцы заўсёды такое смачнае?

Працягваючы гатаваць малочныя стравы, прапаную зрабіць таплёнае масла і сырнікі па старажытным рэцэптам беларускіх гаспадынь.

Этнограф Ларыса Мятлеўская
© Photo : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Этнограф Ларыса Мятлеўская

Усё згодна правілаў!

Ці ведаеце вы, што з глыбокай старажытнасці для Беларусі характэрна наступная паслядоўнасць апрацоўкі малака:

 

  • закісленне без дадавання закваскі;
  • здыманне з закісшага малака смятаны;
  • збіванне масла са смятаны;
  • перапрацоўка кіслага малака ў тварог.

Адпор дэфіцыту

Той, хто жыў у СССР, добра памятае часы, калі ў крамах знікалі звыклыя прадукты: перад Новым годам, да прыкладу, знікаў маянез — і гэта вымушала рабіць соус для любімай усімі салаты "Аліўе" у хатніх умовах.

Са сметанковым маслам перыядычна адбывалася такая ж гісторыя. Таму некаторыя гараджане прыстасаваліся вырабляць масла самастойна. Для гэтага трэба было наліць смятану ў вялікі слоік і трэсці яго — пакуль не саб'ецца масла або не адваляцца рукі. Дарэчы, з крамнай смятаны масла не саб'еш, лепш купіць яе ў фермераў на кірмашы.

Таплёнае масла
© Pixabay
Свежае масліца

Прабабуля міксера ў помач!

Але гэта навейшая гісторыя, а вось даўней масла збівалі ў місцы, карыстаючыся драўлянай лыжкай. Пасля вынайшлі маслабойкі поршневага тыпу, якія ў вёсках захаваліся да сёння. Гэтай, можна сказаць, "прабабуляй" сучаснага міксера я карысталася яшчэ некалькі год таму, калі мае бацькі, з'ехаўшы жыць на вёску, завялі гаспадарку з казіным статкам. Малака было даволі, і бабуліна маслабойка не сумавала на паліцы ў клеці.

 

 

Збітае масла добра прамывалі ў халоднай вадзе, расціраючы шырокай драўлянай лыжкай датуль, пакуль вада не станавілася празрыстай. Гэта рабілася дзеля таго, каб цалкам выдаліць маслёнку з масла.

сВЕЖАЕ МАСЛА

Каб масла доўга захоўвалася, яго салілі буйной соллю і ператоплівалі. Правільна прыгатаванае таплёнае масла не псавалася чатыры гады! На таплёным масле смажылі, запраўлялі ім кашы і бульбу, стравы з локшынаў і гароху, дадавалі ў цеста. Сто пяцьдзесят гадоў таму таплёнае масла рабілі так.

Таплёнае масла

Узяць 500г масла, 1л вады, соль

Наліць у рондаль гарачую ваду, пакласці туды масла і, увесь час мяшаючы, грэць на малым агні. Рабіць гэта лепей на пліце. Як толькі масла растопіцца, зняць рондаль з агню і астудзіць.

Калі масла добра застыне, каля сценкі рондаля ў масле зрабіць маленькую дзірку і праз яе зліць ваду. Яна будзе амаль белага колеру — гэта значыць, што ў масле мелася шмат малочных часцінак. Каб яно ачысцілася цалкам, варку трэба паўтарыць тры ці чатыры разы.

Каб масла лепей захоўвалася, яго соляць па смаку і зліваюць у слоікі. Калі масла не шмат, яго можна не саліць. Захоўваюць у халодным месцы.

Сырнікі вараныя

Спатрэбіцца 0,5 кг тварагу, 6 яек, 3 — 4 ст лыжкі смятаны, 120 г мукі, 2-3 ст лыжкі масла, соль.

Сырнікі запечаныя
© Photo : pixabay.com
Сырнікі смажаныя з сочывам

Расцерці свежы (не перагрэты) тварог, дадаўшы па адным яйкі, некалькі лыжак не ўкісшай смятаны.

Пасаліць і дасыпаць патроху столькі мукі, каб маса раскачвалася на стальніцы. Калі ў масе зусім не застанецца камякоў тварагу і яна стане пульхнай, пасыпаць стальніцу мукой, зрабіць валікі, сплюснуць іх, намеціць тыльным бокам нажа роўныя кавалачкі, пакроіць наўскос і апусціць у падсолены кіпень. Калі сырнікі ўсплывуць, адцадзіць на друшлак і падаць залітыя растопленым маслам.

Калі тварог перагрэць у печы ці духоўцы,  ён становіцца сухім і цвёрдым, дрэнна расціраецца і для гэтых сырнікаў робіцца не прыдатным.

Сырнікі вараныя запечаныя

Узяць 0,5 кг тварагу, 6 яек, 3 — 4 ст лыжкі смятаны, 100 г разынак, 120 г мукі, 50 г масла, 1 ст лыжка цукру, шчапоць солі, 2 — 3 сухарыкі пшанічнай булкі.

Расцерці свежы тварог з цукрам і соллю, дадаючы па адным яйкі, некалькі лыжак смятаны і разынкі. Напрыканцы дасыпаць патроху столькі мукі, каб маса раскачвалася на стальніцы. Вымешаць масу да пульхнсці, пасыпаць стальніцу мукой, зрабіць валікі, намеціць тыльным бокам нажа роўныя кавалачкі, скачаць з іх галушачкі і апусціць у падсолены кіпень.

 

 

Калі сырнікі ўсплывуць, адцадзіць іх на друшлак, скласці ў вышмараваны маслам і абсыпаны цёртымі сухарыкамі рондаль. Пакрапіць маслам і ўставіць у печ або духоўку — запякацца да ўтварэння румянай скарыначкі хвілін на двадцаць, у залежнасці ад гарачыні ў духоўцы ці печы.

Смачна есці!

128
Тэги:
Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Палац Радзівілаў у Паланечцы

Сядзібу Радзівілаў выставілі на аўкцыён ў 13-ы раз

9
(абноўлена 12:08 25.09.2020)
У вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна прадаюць сядзібу 250-гадовай даўніны. Пакуль - безвынікова.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Сядзібу князёў Радзівілаў, якую мясцовыя ўлады спрабуюць прадаць ужо некалькі гадоў, выставілі на аўкцыён у трынаццаты раз, паведамілі Sputnik у аддзеле эканомікі Баранавіцкага райвыканкама.

Цяпер будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Кроквы прагнілі, падмурак размыла, частка сцяны абвалілася. Яго ўласнікам на дадзены момант з'яўляецца аддзел па адукацыі райвыканкама.

"Некалькі гадоў таму ў самой сядзібе знаходзілася школа, аддзел ўкладваў туды сродкі. Калі школы не стала, адпала неабходнасць утрымліваць будынак. Чаму вырашылі прадаць? Яно пустуючае, а выкарыстоўваць яго па прамым прызначэнні як аб'ект гісторыка-культурнай каштоўнасці - значыць, трэба праводзіць рэстаўрацыю. На гэта ў нас няма грошай", - патлумачыла Sputnik намеснік начальніка аддзела па адукацыі Баранавіцкага РВК Таццяна Каляда.

Ужо некалькі гадоў аддзел эканомікі райвыканкама спрабуе прадаць закінуты і забытае маёнтак Радзівілаў. Пакуль - безвынікова.

"Нядаўна выставілі яе на аўкцыён ў 13-ы раз. Цяпер цана на аб'ект ідзе з паніжэннем - мінус 80% ад пачатковага кошту - і складае 19 тысяч беларускіх рублёў (крыху больш за 7 тысяч долараў па актуальнаму курсе - Sputnik). Каля будынка добрае размяшчэнне , знаходзіцца паблізу "алімпійкі" (трасы М1 - Sputnik), увесь участак займае 3 га - тут можна нешта новае пабудаваць. Спадзяемся, ў сядзібы з'явіцца ж такі ўладальнік", - сказаў галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Аляксандр Франюк.

Паводле слоў спецыяліста, калісьці ўлады разглядалі варыянт зрабіць у сядзібе мастацкую галерэю, але сродкаў на гэта не знайшлося.

"Патэнцыйныя пакупнікі? Тэлефануюць, цікавяцца, але пакуль ніякай канкрэтыкі. Многія не хочуць купляць будынак, паколькі прыйдзецца займацца рамонтам, узгадняць праект з міністэрствам культуры. Гэта вельмі вялікія ўкладанні", - удакладніў Франюк.

Пры гэтым былому фальварку патрэбна рэстаўрацыя, а яе можна праводзіць толькі па ўзгадненні з міністэрствам культуры Беларусі. Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны профільнага міністэрства Наталля Хвір паведаміла Sputnik, што пакуль заяўкі на аднаўленне сядзібы яна не атрымлівала.

"Калі ў перспектыве ў маёнтка з'явіцца новы ўладальнік, ён павінен будзе выканаць патрабаванні заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, то бок пасля правесці яго рэстаўрацыю. Знешняе аблічча будынка павінна быць адноўлена ў адпаведнасці з гістарычным выглядам", - адзначыла прадстаўнік ведамства.

Крыху гісторыі

Сядзіба ў Паланечцы з'явілася ў другой палове XVIII стагоддзя, яе пабудаваў дзяржаўны дзеяч ВКЛ Мацей Радзівіл. Прыкладам і натхненнем для праекта стала віла на італьянскай возеры Кома. Сын Мацея, Канстанцін Радзівіл, які атрымаў у спадчыну гэты палац, вырашыў зрабіць комплекс больш модным: прыбудаваў да яго калоны і гермы - галовы грэчаскіх багоў і філосафаў. У час Вялікай Айчыннай у будынку здарыўся пажар, а пасля вайны яго аднавілі і размясцілі тут школу-інтэрнат.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Баранавіцкі раён, Радзівілы
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

105
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

105
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей