Вясельны дыван

"Вяселле Заходняга Палесся" гасцюе ў Літве

395
(абноўлена 11:34 02.08.2016)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пачынае супрацоўніцтва з Дзяржаўным этнаграфічным музеем Літвы ў Румшышкес. Першая выстава "Вяселле Заходняга Палесся" ужо адкрытая для наведвальнікаў.

РУМШЫШКЕС, 2 жні — Sputnik, Аляксандр Ліпавец. Да паўвекавога юбілею Дзяржаўнага этнаграфічнага музея Літвы суседзі з Беларусі вырашылі зрабіць калегам арыгінальны падарунак: з Мінска яны прывезлі экспанаты, сабраныя ў вёсках Заходняга Палесся.

Вясельнае фота з экспазицыи музея
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Вясельнае фота з экспазіцыі музея

"Мы летась прыехалі ў Румшышкес, уразіліся гэтым выдатным музеем і нарадзілася ідэя зрабіць сумесную выставу. Ёсць агульнае жаданне працягваць і пашыраць супрацоўніцтва", — сказаў падчас адкрыцця выставы Аляксандр Ісакаў, намеснік дырэктара па навуцы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Маладая (нявеста) 18-19 ст.
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Маладая (нявеста) 18-19 ст.

Беларускія этнографы не выпадкова абралі менавіта вясельную тэматыку для першага сумеснага праекта з літоўскімі калегамі.

Галаўны ўбор маладой
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Галаўны ўбор маладой

"У вяселляў Літвы і Беларусі ёсць адрозненні. Па-першае, у фарбах. Паглядзіце на расфарбоўку вопраткі і строя беларускіх вяселляў — вельмі яркія колеры ў адрозненні ад літоўскіх. Гэта больш нагадвае Украіну і паўднёвыя народы — славян", — працягнула выступ калегі дырэктар Дзяржаўнага этнаграфічнага музея Літвы (Румшішкес) Віялета Реіпайтэ.

Малады (жаніх) і вясельны каравай
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Малады (жаніх) і вясельны каравай

Паводле словаў Ісакава, Заходняе Палессе — унікальны рэгіён Беларусі, які найбольш захаваў да сённяшняга дня архаічныя элементы. І нават сёння можна прыехаць у некаторыя палескія вёскі і ўбачыць дом з чаротавым або саламянай дахам. Гэта старыя дахі 40-60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Літоўская хата 18-19 ст. у музеі Румшышкес
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Літоўская хата 18-19 ст. у музеі Румшышкес

"І вясельныя традыцыі там таксама жывыя. Вядома, яны трансфармуюцца і савецкі перыяд наклаў свой адбітак і на вясельны абрад. Але пры гэтым асноўныя элементы народнага вяселля прысутнічаюць да гэтага часу", — сказаў Ісакаў.

Традыцыйная вясельная страва
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Традыцыйная вясельная страва

У Літву беларускія этнографы прывезлі не толькі касцюмы палескіх жаніхоў і нявест, але і элементы строя беларускіх дамоў 19-20-х стагоддзяў, якія ўдалося знайсці і сабраць падчас экспедыцый у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці.

Абраз, якім дабраслаўлялі маладых
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Абраз, якім дабраслаўлялі маладых

Пра асаблівасці ж літоўскіх вяселляў калегам распавяла загадчыца этнаграфічным аддзелам музея ў Румшішкес спадарыня Блажавічэне:

"Літоўскай нявесце ў якасці пасагу дарылі трохкутны "вясельны сад" з саломы, які павінен вісець над сталом і круціцца. Гэта сімвал шматдзетнасці літоўскай сям'і. І каб заўсёды чорны хлеб на стале быў, каб голад і няшчасці абыходзілі дом. Астатні пасаг нявеста з маці рыхтавалі самі і складвалі ў куфар, які трэба было прывезці ў дом мужа. і тады збіралася ўся сям'я, уся вёска, каб паглядзець, колькі куфраў з пасагам прывезла нявеста, ці багатая яна, ці працавітая".

Куфар з пасагам
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Куфар з пасагам

"Уявіце, калі ў сям'і было шэсць-сем дачок, то колькі пасагу трэба было падрыхтаваць?— Працягнула аповед Блажавічэне. — Так нават, жартам, бывала, што на дно куфра клалі камяні, а зверху іх прыкрывалі невялікай колькасцю палатна і адзення. У літоўскіх вёсках дагэтуль свякроў называюць "чортавай маці" таму, што яна першая адкрывала куфар з пасагам і прылюдна магла выявіць каменную падмену. Бацька ж нявесты даваў у пасаг жывёлу, грошы і зямлю. Зямля была галоўнай меркай багацця.

Традыцыйны набор вясельных музычных інструментаў
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Традыцыйны набор вясельных музычных інструментаў

Часам мяне пытаюць: "А па каханні ажаніліся?" А што было рабіць непрыгожым дзяўчатам? На гэта ніхто не глядзеў. Заўсёды бывала так, што дзве радні сустракаліся і вырашалі — зямля да зямлі, грошы да грошаў. А маладым заставалася са слязамі зорачкі лічыць".

Макеты ў строях маладога і маладых і вясельны каравай на стале
© Sputnik/ Аляксандр Ліпавец
Макеты ў строях маладога і маладых і вясельны каравай на стале

Літоўскія дзяўчаты рана выходзілі замуж — у 16-17 гадоў. У 25 гадоў дзяўчына лічылася "старой дзевай" без шанцаў выйсці замуж. Тым больш, што ў Літве існавала традыцыя выдаваць замуж паводле старшынства. Пакуль не выйдзе замуж старэйшая дачка, малодшая не магла разлічваць на замужжа. Часам, калі старэйшую ніяк не ўдавалася выдаць раней за малодшых, то яе вывозілі да далёкіх сваякоў, каб яна не зацяняла іншых дачок.

Старажытны Гарадок у музеі Румшышкес
Старажытны Гарадок у музеі Румшышкес

Экспанаты выставы, фатаздымкі і дакументальны фільм пра "Вяселле Заходняга Палесся" наведвальнікі Дзяржаўнага этнаграфічнага музея Літвы змогуць пабачыць у адным з залаў Гарадка (участак музея ў Румшішкес — Sputnik) да 26 кастрычніка.

395
Каментары