Фестываль батлеечных і лялечных тэатраў Нябёсы

Фестываль "Нябёсы": казка пачынаецца

59
Трэці Міжнародны Калядны фэст батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе c 12 да 15 студзеня 2017 г. у Мінску.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. У конкурснай праграме фестывалю ў гэтым годзе прымуць удзел тэатральныя калектывы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Літвы і іншых краін. Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабраны 21 калектыў. Мерапрыемства, якое стала традыцыйным, адбываецца ўжо трэці год запар у перыяд калядных святак. Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказвае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Фестываль "Нябёсы" праходзіць па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла. Заснавальнікамі мерапрыемства з'яўляюцца Мінская дыяцэзія, Свята-Лізавецінскі манастыр, сястрынства ў гонар св. прпмчц. Марыі. Мастацкі кіраўнік фестывалю — акцёр НАДТ ім. М. Горкага Аляксандр Ждановіч. Мэты фестывалю — развіццё традыцыйнага беларускага батлеечнага і лялечнага тэатральнага мастацтва, умацаванне міжнародных культурных сувязяў, папулярызацыя традыцый батлейкі, далучэнне да тэатральнага мастацтва падрастаючага пакалення, прэзентацыя дасягненняў у галіне народнай творчасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў і падтрымка таленавітай моладзі.

Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: "За лепшае мастацкае выкананне", "За лепшае афармленне батлеечнай Скрыні", "За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля", "За лепшае арыгінальнае рашэнне" і інш. Акрамя конкурсных паказаў у рамках фестывалю будуць арганізаваны тэматычныя круглыя ​​сталы, майстар-класы, выставы і творчыя сустрэчы. Да пачатку фестывалю стартавала дабрачынная акцыя "Святло душы — дабрачыннасць". Батлеечныя калектывы ўжо выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах.

Фэст пройдзе ў перыяд c 12 да 15 студзеня 2017 г. пры адукацыйным цэнтры Свята-Лізавецінскага манастыра ў г. Мінску па адрасе вул. Выгоцкага, д. 5.

59
Тэги:
батлейка, тэатр, Фестываль "Нябёсы", Свята-Лізавецінскі манастыр, Мінская дыяцэзія, Беларусь
Смаржкі

Час ісці па грыбы-падснежнікі або як зведаць глузд твар"

42
(абноўлена 12:10 17.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская прыадкрывае таямніцу чароўных смаржкоў і вучыць гатаваць далікатэсныя грыбныя стравы.

На двары другая палова красавіка, але не гледзячы на гэта, прапаную вам адправіцца ў лес не па кветкі, а па… грыбы-падснежнікі, сярод якіх смаржкі і глузды.

У Беларусі смаржкамі называюць розныя па якасцях, але блізкія па вонкаваму падабенству грыбы – глузд веснавы (строчки) і смаржкі (сморчки) розных відаў. Не гледзячы на тое, што першы з іх можа быць атрутным, абодва да гэтага часу высока цэняцца ў знаўцаў грыбоў і кулінараў.

Здаўна існавалі пэўныя народныя прыкметы, згодна з якімі нашы продкі спяшаліся ў лес па смаржкі і глузды:

  • зацвіла ў нізінах шэрая альха;
  • з’явіліся жоўтыя кветкі падбелу;
  • калі ўзыйдзе авёс – з’яўляецца смаржковая шапачка, якую часам называюцю аўсянніцай, час з’яўлення – пачатак-сярэдзіна траўня;
  • цвіце мядуніца – пік ураджаю смаржковых.

А ўжо калі "многа грыбоў вясной – то будзе ўраджай жыта ранняга пасеву". Прапаную гэта спраўдзіць, бо як казала калісьці жыхарка вёскі Падбор’е Лявоніха ці проста цётка Надзя: "Не глядзіце гаспадаркі, а бяжыце хутчэй у лес, грыбы пайшлі"!

Бабіна вуха ці хрушч?

Глузды і смаржкі – грыбы, блізкія і па знешнім выглядзе, і… па агульных назвах! У розных мясцовасцях Беларусі як іх толькі не называюць: старчок, тарчок, моршч і смаршчок, весялок і васілёк, вяселік, глухі васілёк, пажаровік і пажарка, грыбаў цвет, драгель, шмаргонец і шмаргонка, асялок, вяснянка і вяснярка, падснежнік, каўпак, вушы і бабіна вуха, рабчык

Многія з гэтых назваў можна сабе патлумачыць, а некаторыя пакуль застаюцца незразумелымі. Напрыклад:

  • старшчок, тарчок – тырчыць з зямлі,
  • вяснянка і вяснярка, падснежнік – вясновы грыб, хоць і пладаносіць яшчэ і ўвосені,
  • пажаровік і пажарка – расце на кастрышчах, там дзе парушаны слой зямлі,
  • грыбаў цвет – нагадвае бутон мудрагелістай кветкі,
  • моршч і смаршчок – шапачка з хвалістымі складкамі цёмна або светла-карычневага колеру.

Дарэчы глуздом гэты грыб называюць не выпадкова. Гэта народная назва ўзнікла ад звілістай мазгаватай паверхні шапачкі.

Хіба што толькі на Міншчыне можна сустрэць унікальную назву менавіта смаржкасмаркач, ды яшчэ на Уздзеншчыне – храпач, хрушч, хрушэль, вясёлка, асялок.

Але часцей за ўсё абодва грыба называюць наўпрост – смаржок.

Чароўны смаржок

Смаржкі звычайныя (смаржок звычайны, канічны і смаржковая шапачка) – цікавая разнавіднасць вясновых грыбоў! Лацінская назва смаржкоў Morchella. Растуць яны ў лісцёвых і мяшаных лясах на глебе і пладаносяць у траўні-чэрвені.

Гэты дзіўны грыб цэняць гурманы ў многіх краінах свету, а ў некаторых нават вырошчваюць штучна, як пячуркі.

З даўніх часоў пажыўныя грыбы цэняць за іх высокую харчовую каштоўнасць. Акрамя вады ў грыбах шмат бялка (таму іх часта называюць раслінным мясам), важных вітамінаў, а таксама мінеральных рэчываў. Так у смаржках бялка крыху менш, чым у падасінавікаў, вугляводаў больш, як у баравікоў, а па колькасці розных мінеральных рэчываў смаржок на першым месцы. Калій, форфар і жалеза, медзь, ёд, марганец, цынк і мыш’як вельмі важныя пры абмене рэчываў у клетках чалавечага арганізма, і яны ёсць у смаржках.

Мабыць, таму смаржок не на апошнім месцы сярод найбольш каштоўных грыбоў – такіх як баравікі, асавікі або падасінавікі, маслякі, махавікі, рыжыкі, грузды, лісічкі і апенькі восеньскія.

Каб не "з’ехаць з глузду", трэба ведаць глузд "у твар"

Глузд веснавы часта блытаюць са смаржком, і каб не блытаць гэтыя грыбы трэба добра ведаць як яны выглядаюць, вучыцца у знаўцаў грыбоў, якія дакладна ведаюць іх "у твар". Таксама няблага, перш, чым адправіцца ў лес шукаць "грыбныя прыгоды" азнаёміцца і з адмысловай літаратурай, у якой часта змешчаны не толькі малюнкі але і якасныя фотаздымкі.

У розных мясцовасцях Беларусі глузд веснавы (Gyromitra) расце ў хваевых лясах на пяшчанай глебе. Пладаносіць у красавіку-траўні-чэрвені.

У адрозненне ад бяскрыўдных смаржкоў глузды ўтрымваюць ў паверхні шапачкі атрутнае рэчыва гіраметрын. Гэта акалічнасць зрабіла ўмоўна пажыўнымі разам з глуздамі і бяскрыўдныя смаржкі.

І ўсё ж глузды ядуць!

У Германіі, Францыі, Чэхіі, Югаславіі, Балгарыі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі глузд веснавы лічаць далікатэсным грыбам і ўжываюць у выглядзе парашка з высушаных грыбоў*. Такі парашок захоўваецца значна даўжэй, чым іншыя нарыхтоўкі з грыбоў. Ён добрая заправа да супоў, соусаў, страў з тушанага мяса і гародніны.

У азначаных краінах гэты грыб у валюце каштуе у пяць разоў даражэй за сухія баравікі. Атрутны гіраметрын цалкам знікае ў грыбах падчас працэсу сушкі і працяглага праветрывання. Ужываць у стравах сушаныя глузды пачынаюць не раней як праз шэсць месяцаў.

Але ядуць глузды і свежымі. Спачатку грыбы добра мыюць, мяняючы ваду, каб выдаліць пясок, пасля адварваюць у вялікай колькасці вады напрацягу 5-7 хвілін, добра адціскаюць і адвар выліваюць. Затым грыбы яшчэ раз мыюць у праточнай вадзе і толькі тады смажаць або тушаць.

Дарэчы, у грыбной кулінарыі мноства цікавых страў з ужываннем як глуздоў, так і смаржкоў!

Грыбаўнік грыбы рве, грыбаўнічы бярэ, а грыбар адно знае – варыць

З любых сушаных грыбоў-падснежнікаў стравы гатуюць без папярэдняга адварвання. Усе грыбныя стравы гатуюць непасрэдна перад падачай на стол. Страва, якая астыла губляе свой смак. Пры паўторным падаграванні ў страве могуць узнікнуць атрутныя злучэнні. Для тушэння грыбоў найлепшым лічыцца паліваны чыгунны або шкляны посуд.

*Грыбны парашок

Падрыхтаваць яго можно наступным чынам: нарэзаныя скрылікамі і высушаныя глузды або смаржкі, моцна здрабняюць на млынку для перцу ці кавамолцы. Дробны парашок лепей распускаецца ў страве і ў далейшым лягчэй засвойваецца арганізмам.

Грыбны парашок захоўваюць у сухім месцы ў добра закаркаваных слоіках або бутэльках. Перад гатаваннем яго змешваюць з невялікай колькасцю цёплай вады, дзе ён павінны набрыняць напрацягу 20-30 хвілін, затым экстракт дадаюць у страву і вараць яшчэ 10-15 хвілін.

Смаржкі, смажаныя ў масле

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • сок лімона,
  • перац,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, нарэзаць ломцікамі, пакласці ў гарачую ваду і варыць 5-10 хвілін, адкінуць на друшляк або сіта і адціснуць. Заправіць лімонным сокам, смажыць на масле да ўтварэння румянай скарынкі

Заўвага. Смаржкі звычайныя можна не падвяргаць цеплавой апрацоўцы, але калі іх усё ж адварылі, то адціскаць іх не варта, паколькі пры гэтым будуць страчаны большасць карысных рэчываў. Пасля адварвання грыбы адкідаюць на сіта і даюць адвару сцячы.

Смаржкі тушаныя

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых  смаржкоў,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 1 ст лыжка вяршковага масла,
  • 1 ст лыжка мукі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Смаржкі замачыць у халоднай падсоленай вадзе на 1 гадзіну, каб зямля і пясок адмоклі, затым адкінуць на друшляк, апаласнуць чыстай вадой, даць ёй сцячы, скласці ў рондаль і падсмажыць на масле. Растрэсці над грыбамі муку, дадаць смятану, перамяшаць і тушыць да гатовасці.

Заўвага. Агульнае правіла: свежыя грыбы ва ўласным соку тушаць 15-20 хв.

Смаржкі з яешняй

З чаго гатаваць:

  • 500 г свежых смаржкоў,
  • 5-6 яец,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • 2 ст лыжкі вяршковага масла,
  • зеляніна кропу, пятрушкі,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Пачышчаныя і добра прамытыя смаржкі, апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпецень,  адкінуць на друшляк, даць адвару сцячы, падсмажыць на масле і астудзіць. У начынне для гатавання ўзбіць яйкі, дадаць смятану і лыжку вяршковага масла. У гэту сумесь укласці  смаржкі, пасаліць і, мяшаючы, трымаць на агні, пакуль маса не загусцее, выкласці на блюда і падаць страву гарачай, пасыпаўшы зелянінай.

Не ведаю, ці ўдасца сёлета адшукаць смарчкоў, але намілавацца пралескамі і паслухаць спевы птушак дакладна добрая нагода схадзіць у лес, каб набрацца здароўя і душэўных сіл.

Збіраючы не толькі вясновыя але і любыя грыбы памятайце: "Усялякі грыб у рукі бяруць, ды не кожны ядуць". Да ўсяго іншага, стравы з грыбоў, калі толькі асобныя грыбы не ўжываюць як лекі, разлічаны на здаровых людзей. Іх не ядуць на ноч і не гатуюць для дзяцей.

Калі ж вы аматар грыбных страў і вам усё ж пашанцуе і вы натрапіце на смаржковае грыбовішча, то жадаю вам скарыстацца рэцэптамі з майго кулінарнага сшытка.

Смачна есці!

42
Тэги:
стравы, смаржок, глузд, падснежнікі, грыбы, таямніца, этнограф, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
З кіслых агуркоў можна прыгатаваць шмат розных страў

Нашы стравы ў красавіку або крупнік з кіслымі агуркамі

37
(абноўлена 10:03 17.04.2021)
Этнограф Ларыса Мятлеўская раіць усім заглянуць у камору з прыпасамі і вучыць гатаваць розныя стравы з кіслых агуркоў.

Калісьці другая палова красавіка ў вёсцы лічылася даволі галодным часам. Гартаючы народны каляндар, знаходзіш таму пацвярджэнне. Дзень Палікарпа, які святкуюць 15 красавіка, у сялян атаясамліваўся з голадам, бо лічылі, што ад гэтага дня пачынаецца бясхлебіца. Да гэтага часу стараліся адсеяцца і часта ў справу ішло апошняе зерне. Вядома ж, зусім застацца без зерня было крайнім выпадкам. Таму гаспадыні пры выпечцы хлеба, каб эканоміць муку, дадавалі ў цеста і вараную бульбу, і пшоную кашу, і муку з каранёў рагозу, і пырніку, і батву лебяды і інш.

Хоць і лічыцца, што бульба – другі хлеб, усё ж без яго ніяк. Кажуць жа людзі: "Без хлеба яда – да парога хада"!

Не ведаю наколькі смачным быў той хлеб, але грэбаваць ім не даводзілася. Пра непераборлівасць галоднага ў народзе жартаўліва казалі: "У кішку, хоць ялову шышку" або "Што мох, што воўна абы кішка поўна"!

А вясною ў кожнага, занятага працай на зямлі, спраў хапала, бо вясновы дзень год корміць. Выручалі прыпасы, назапашаныя мінулым летам. Чым бы карміла гаспадыня сям'ю, каб у каморы не было ані кіслага агурка, ані бурака, ані капусты і іншай гародніны?

Дбаючы ўлетку пра зіму – у маразы балююць

Назапашванне прадуктаў на "галодны час" у крыві ў большасці беларусаў. І цяпер у вёсцы няма гаспадыні, якая б гэтым не займалася. Напрасіся ў якой спраўнай цётачкі зазірнуць у камору, то пабачыш такую колькасць слоікаў з хатнімі нарыхтоўкамі, што як цяпер кажуць, крама няхай адпачывае.

Поўная клець – сведчанне правільнай гаспадаркі, маўляў, хто дбае, той і мае. Але да лета рукой падаць, а доўгая зіма, як мятлой падмяла паліцы з прыпасамі. Ізноў выпрабаванні і пакуты для гаспадыні, якой штодня трэба прыдумаць, з чаго гатаваць абед.

Аўталавачка-выручалачка

Дзякуй Богу цяперашнім часам накарміць сям’ю не так складана, як даўней. Нават у самыя аддаленыя куточкі Беларусі, дзе няма харчовых крам, прадукты прывозіць аўталаўка. Яе прыезд вымушае гаспадароў адарвацца ад сваіх падворкаў і, апрануўшыся ў лепшае, як гэтага вымагае вясковы этыкет, ісці да месца, дзе яна звычайна спыняецца.

Аўталаўка – гэта як міні-кірмаш. Чакаючы яе, можна не горш за газеты і тэлевізар даведацца, што ў свеце робіцца. Тым больш, што пра навіны ў суседняй вёсцы ў газеце не напішуць.

- Як ты там, браце?

- А так: то на двары, то ў хаце! (з народа)

Аб чым гутаркі? Ды пра надзённае: ці ўсе жывыя, хто ажаніўся, хто нарадзіўся, у каго карова ацялілася, ці прадаюць дзе курэй і парасят і якім коштам, ці садзіў ужо хто цыбулю, а ці вылез з зямлі часнок, а ці не зарана капусту сеяць і іншае.

Гутаркі перапыняюцца толькі тады, калі сігналячы на ўсю вёску, урачыста ўязджае аўтамагазін і пачынаецца гандаль:

"Мукі, алею, цукру, дайце кількі, селядцоў.., як, скумбрыя ё? Не, не хачу, дайце печанёвай каўбасы, баранкі ё? Давайце яшчэ цукеркі... Ага, бывайце здаровыя"!

Задаволеныя пакупкамі вяскоўцы разыходзяцца па хатах і жыццёвы лад, парушаны прыездам крамы, вяртаецца ў звыклае русла. Гаспадарова справа – поле, а гаспадыня займаецца звыклымі хатнімі справамі.

Вось і цяпер, аглядаючы ў клеці прыпасы, жанчына акінула вокам паліцы, прыкмеціўшы нізку сушаных баравікоў і некалькі слоікаў з салёнымі агуркамі. Адразу ж наспеў план: што з гэтага можна прыгатаваць. Адкаркаваўшы адзін са слоікаў, паглядзела ці добрыя агуркі, і засталася задаволеная, агуркі ўдаліся. У меру салёныя, духмяныя, хрумсцяць так, што аж за вушамі піск! Ёсць сярод іх трохі мяккаватыя, але вось такія ёй сёння і патрэбны, для таго, каб зварыць крупнік з салёнымі агуркамі.

Крупнік з агуркамі

У вёсцы такі крупнік часам называюць расольнікам і гатуюць даволі проста, як кажуць без кулінарных выкрутасаў. У гаршчок укладаюць усе інгрыдыенты разам, адмяраючы іх "на вока". На гаршчок у 2,5 літра кладуць кавалак мяса або костку, 1-2 невялікія цыбуліны, цэлую моркву, 2-3 невялікія скрышаныя бульбіны, жменю панцаку або аўсянай крупы, крыху вымачаны і дробна пакрышаны вялікі кіслы агурок, які звычайна не абіраюць, некалькі памытых сушаных грыбкоў для закрасы, солі па смаку ды лаўровы ліст. Усё заліваюць крынічнай вадой і ставяць тушыцца ў выпаленую печ на некалькі гадзін. Калі печ моцна гарачая, то гаспадыня сочыць, каб расольнік не выкіпеў, і па патрэбе далівае гатаваную ваду.

Такі расольнік звычайна бывае падобны да кашы, але так і павінна быць. Вясковы чалавек не ўспрымае рэдкія першыя стравы. Яны для яго прыкмета нястачы, бядноты. Традыцыйныя беларускія супы амаль заўсёды былі густыя, паколькі ў абед у будні дзень другая страва не падавалася. Такі суп не наліваюць, а "насыпаюць" у глыбокую міску і ядуць у прыкуску з хлебам.

Частуючы такім супам, жыхарка палескай вёскі Цераблічы Марыя Іванаўна Паўловіч казала мне так: "Ларыска, сядай, дай я табе супу насыплю, а то вы гарадскія любіце, каб вам усё жыдзенько было".

Гатуючы розныя віды расольнікаў, бяруць розныя віды мяса. Сярод іх ялавічына, ялавічныя ныркі, свініна, курыца і рыба. Крупы і агуркі перад варкай часам адмыслова рыхтуюць. Можна прыгатаваць расольнік і з адной гародніны, без мяса. Вось некалькі цікавых рэцэптаў гэтай смачнай стравы з майго кулінарнага сшытка.

Суп агурочны празрысты ад Вінцэнты Завадскай

З чаго гатаваць:

  • 1,25 кг ялавічыны,
  • 1 ялавічная нырка,
  • 2 лаўровыя лісты,
  • некалькі зярнят перцу,
  • 1 корань пятрушкі,
  • 1 карняплод сельдэрэю,
  • 1 парэй,
  • 3-4 сухія баравікі,
  • 5-6 кіслых агуркоў,
  • агурочны расол,
  • соль па смаку.

Як гатаваць. Зварыць булён з ялавічыны і ныркі (нырку папярэдне вымачыць напрацягу 2 гадзін у вялікай колькасці халоднай вады, часта змяняючы ваду, і выразаць з яе пратокі). Уліць у булён агурочнага расолу столькі, каб суп быў прыемны на смак. Дадаць набор карэння, можна некалькі сухіх баравікоў (папярэдне вымачыўшы іх і вымыўшы) ды варыць.

Нарэзаць кружочкамі некалькі абабраных ад скуркі кіслых агуркоў, зварыць іх асобна, адцадзіць, заліць празрыстым булёнам і падаць на стол разам з парэзанай на пласцінкі ныркай.

Для разнастайнасці гэты суп можна падаць забеленым смятанай.

Посны расольнік з грыбамі

З чаго гатаваць:

  • агуркі кіслыя 60 г,
  • морква 20 г,
  • бульба 40 г,
  • цыбуля 15 г,
  • пшано 10 г,
  • зеляніна кропу або пятрушкі 5 г,
  • смятана 20 г,
  • грыбы сухія 10 г,
  • соль і спецыі па смаку.

Як гатаваць. Добра вымыць у цёплай вадзе грыбы і зварыць амаль да гатоўнасці. Выбраць грыбы і пашаткаваць іх саломкай, укінуць іх у грыбны булён. Кіслыя агуркі ачысціць ад скуркі і выдаліць насенне, астатнюю мякаць нарэзаць дробнымі кубікамі.Такімі ж кубікамі накрышыць бульбу, моркву і цыбулю і разам з агуркамі усыпаць у булён. Як закіпіць, дадаць пшано і варыць на малым агні да гатоўнасці.

Падаць са смятанай, зелянінай і жытнім хлебам.

Расольнік хатні

З чаго гатаваць:

  • 500 г ялавічыны,
  • 1/4 качана капусты,
  • 5 бульбін,
  • 1 ст лыжка сметанковага масла,
  • 1 морква,
  • 2 кіслыя агуркі,
  • 1 корань пятрушкі з зелянінай,
  • 0,5 кораня сельдэрэю,
  • 1 цыбуліна,
  • 0,5 шклянкі смятаны,
  • соль, перац, лаўровы ліст.

Як гатаваць. Зварыць мясны булён. Кіслыя агуркі ачысціць ад скуркі і выдаліць насенне, нарэзаць дробнымі кубікамі. У падсолены булён, які кіпіць, апусціць нашаткаваную капусту і варыць 10 хвілін, затым пакласці накрышаную бульбу і падсмажанае з цыбуляй натаркаванае карэнне морквы і пятрушкі. У канцы варкі пакласці падрыхтаваныя агуркі, перац, лаўровы ліст і пасаліць. Калі мала кіслаты, то ўліць крыху агурочнага расолу і некалькі хвілін паварыць.

Падаваць трэба з жытнім хлебам, зелянінай, а таксама са смятанай.

Смачна есці!

37
Тэги:
стравы, агуркі, Ларыса Мятлеўская, этнограф
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Крымінальны кодэкс

У Беларусі увядуць крымінальную адказнасць за сліў інфармацыі аб прыватным жыцці

6
(абноўлена 17:37 16.04.2021)
Таксама дэпутаты прынялі праект закона аб дадатковай дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных органаў.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Улады Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды.

Дадзеная норма змяшчаецца ў праекце закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які быў прыняты дэпутатамі на пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода ў першым чытанні.

У адпаведнасці з праектам закона, уводзіцца крымінальная адказнасць за "наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, учыненыя у тым ліку ў дачыненні да асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку".

Праект таксама прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за паклёп, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Узмацняецца жорсткасць пакаранняў за супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў ці іншым асобам пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, гвалт альбо пагрозу яго прымянення ў дачыненні да сілавікоў, знявага дзяржаўных сімвалаў.

Аб дадатковай абароне

Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы", перадае карэспандэнт БелТА.

Законапраектам прадугледжана таксама магчымасць дзяржаўнай абароны ваеннаслужачых Узброеных сіл. У пералік асоб, якія належаць абароне, уключана новая катэгорыя - іншыя асобы, якія падлягаюць дзяржаўнай абароне ў сувязi з замахам на іх бяспеку. Забяспечаны аднолькавы падыход да выкарыстання ў нормах закона аб дзяржаўнай абароне указанняў на службовую дзейнасць. Таксама ў праекце прадугледжваецца норма аб тым, што дадатковая дзяржаўная абарона можа быць прадастаўлена супрацоўнікам СМІ.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Праваахоўчыя органы, суддзі, Абарона, закон, праект, дэпутат, жыццё, інфармацыя, адказнасць, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі