Уладар сякеры: палескі разьбяр па дрэве і яго музей

85
(абноўлена 16:13 06.02.2017)
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Мастер Супрунчик и его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
  • Майстар Супрунчык і его музей
Іван Піліпавіч Супрунчык - мастак і скульптар, які стварыў сваю школу разьбы па дрэве. Ён адзіны майстар, хто выразае ўсе свае скульптуры выключна сякерай.

Пра гэтага чалавека і яго майстэрства здымаюць фільмы, пішуць артыкулы. Але толькі калі асабіста зазірнеш у яго добрыя шэра-блакітныя вочы, паглядзіш яго глыбока філасофскія малюнкі, паслухаеш яго гісторыі пра жыццё старадаўняга Палесся, пакратаеш рукамі апрацаванае ім шурпатае дрэва, тады разумееш, наколькі гэты чалавек таленавіты, неабыякавы да гісторыі Палесся, хварэе душой за захаванне нашай гісторыі.

Аднак вядомы ён не толькі тым, што стварае скульптуры з дрэва сякерай і піша філасофскія карціны. Яго намаганнямі ў вёсцы Цярэблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці быў створаны адзін з самых незвычайных музеяў — Музей народнага мастацтва і побыту, дзе Супрунчыкам за многія гады сабрана больш за паўтары тысячы прадметаў старога вясковага побыту Палесся.

У 2001 годзе майстар удастоены спецыяльнай прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне". У 2009 годзе за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны яму прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна". У 2014 годзе рашэннем аргкамітэта фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" яму прысвоена званне "Ганаровы паляшук".

У гэтым годзе восенню ў майстра будзе юбілей: 75 гадоў.

85
  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Майстар Супрунчык і его музей

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Иван Супрунчык сёлета адзначае 75 год.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Беларускі музей немагчымы без Статуту ВКЛ.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Яго намаганнямі ў вёсцы Цярэблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці быў створаны адзін з самых незвычайных музеяў.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Так майстар паказаў хабарніка.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Шмат работ з гумарам.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Майстар Супрунчык і его музей.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Ганаровае месца ў музеі займае агрэгат, у якім некалі выраблялі каштоўны напітак.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2014 годзе рашэннем аргкамітэта фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" яму прысвоена званне "Ганаровы паляшук".

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Майстар Супрунчык і его музей.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Вось так майстар прадставіў удзельнікаў Ялцінскай канферэнцыі саюзнікаў.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Калядоўшчыкі.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Іван Супрунчык стварае глыбока філасофскія творы.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Музей захоўвае гіторыі з жыцця старадаўняга Палесся.

  • Мастер Супрунчик и его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    У Музеі народнага мастацтва і побыту Супрунчыка за многія гады сабрана больш за паўтары тысячы прадметаў старога вясковага побыту Палесся.

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2001 годзе майстар удастоены спецыяльнай прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне". У 2009 годзе за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны яму прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна".

  • Майстар Супрунчык і его музей
    © Sputnik Альфред Микус

    Хрысціянская тэма: маці і дзіця.

Тэги:
Разьбар, Іван Супрунчік, Вёска Цярэблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

609
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

609
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Знойдзены скарб манет

Гісторыкі назвалі ўзрост скарбу залатых манет у цэнтры Мінска

28
(абноўлена 19:48 26.02.2021)
Навукоўцам трэба высветліць, хто больш за 100 гадоў таму схаваў скураны мяшочак з залатымі манетамі, і чаму ён так і застаўся ляжаць у зямлі.

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.

"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.

Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.

Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.

Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.

Што прызначана за скарб

У інстытуце паведамілі, што скарб знайшоў мінчанін, неабыякавы да археалогіі і гісторыі, і перадаў яго дзяржаве. Гісторыкі адмовіліся назваць яго прозвішча. У Беларусі пытанні прыналежнасці скарбаў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам. У адпаведнасці з ім скарб паступае ва ўласнасць асобы, якая яго знайшла, і асобы, якой належыць маёмасць, дзе скарб быў схаваны. Але калі скарб ўтрымлівае рэчы, якія адносяцца да помнікаў гісторыі ці культуры, ён павінен быць перададзены ў дзяржаўную ўласнасць. Пры гэтым уласнік зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе скарб быў знойдзены, і асоба, якая яго выявіла, маюць права на ўзнагароджанне ў памеры 25% ад кошту знойдзенага.

Самыя вядомыя скарбы

Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск, манеты, Скарб

Як сапраўдныя: хлопец стварае мадэлі матацыклаў у натуральную велічыню - відэа

0
(абноўлена 10:58 03.03.2021)
Дзевятнаццацігадовы хлопец здолеў манетызаваць сваё хобі: ён стварае кардонныя рэплікі вядомых мадэляў матацыклаў у натуральную велічыню. Глядзіце на відэа, як выглядаюць кардонныя байкі.

Генры Гансалвес з Бразіліі стварае неверагодныя рэплікі сваіх любімых мадэляў матацыклаў. Ён не можа дазволіць сабе сапраўдны байк, затое можа сабраць яго кардонную копію з нуля.

Генры захапляецца матацыкламі з 15 гадоў. Сёння яму 19. Спачатку хлопец ствараў эскізы і мініяцюры чопераў. Затым вырашыў перайсці на мадэлі ў натуральную велічыню.

На стварэнне байка мары - Honda CB 600 F Hornet - у хлопца сышло 10 месяцаў.

Другая рэпліка - BMW R 1200, была пабудавана ў значна меншыя тэрміны, нягледзячы на ​​больш высокую складанасць.

Публікацыя копій матацыклаў у інтэрнэце дазволіла Генры манетызаваць хобі. Сёння ён зарабляе грошы, ствараючы кардонныя мадэлі.

0
Тэги:
Бразілія, матацыкл