Гасцінны Якуб Колас: што выносіў са склепа гасцям

53
(абноўлена 15:01 23.02.2017)
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Супрацоўніца музея адчыняе Склеп
  • Тыповы гарадскі склеп сярэдзіны ХХ стагоддзя
  • У Склепе ўсё так, як і было ў Якуба Коласа
  • Яблыкі захоўвалі ў драўляных скрынях
  • Якуб Колас выдатна рыхтаваў наліўкі
  • Наліўкі
  • Лядоўня
  • Марынады і варэнне
  • У нішах склепа - сапраўдныя нарыхтоўкі
  • Капуста з шынкоўкай
  • Склеп быў глыбокім, менавіта таму там захоўвалася трывалая тэмпература
Да 135-гадовага юбілею народнага паэта Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адкрыў новую стацыянарную выставу "Склеп".

Гэта адначасова і той самы склеп, які знаходзіўся на сядзібе Якуба Коласа, і рэканструкцыя гарадскога склепа сярэдзіны ХХ стагоддзя.
У экспазіцыі прадстаўлены лядоўня (першы халадзільнік без электрычнасці), просты цэбар, які, зрэшты, класік двойчы "зарыфмаваў". 

У падвальных нішах — сапраўдныя марынады, варэнне, наліўкі. Гэтую "амброзію боскую", так называў пясняр напой у трылогіі "На ростанях", Колас выдатна рыхтаваў. Экспазіцыю суправадзілі рэцэптамі з папулярнай "Кнігі аб здаровай і смачнай ежы" (асобнік 50-х гадоў), разнастайнымі спосабы захоўвання садавіны і гародніны, а вясной турыстаў абяцаюць частаваць бярозавым сокам са Стаўбцоўшчыны, якая 135 год таму падарыла свету Песняра.

Ва ўспамінах сучаснікаў і блізкіх сяброў Якуб Колас заўсёды выглядае руплівым і дбайным гаспадаром, заўзятым грыбніком і рыбаловам.

Да канца жыцця народны паэт давяраў народным прыкметам, клапаціўся аб добрым ураджаі, праводзячы разнастайныя доследы.
Ён сам даглядаў малады сад, які ўласнаручна пасадзіў у сваёй сядзібе, а некаторыя дрэвы захаваліся да гэтага часу.

 

53
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
    © Sputnik Віктар Талочка

    Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
    © Sputnik Віктар Талочка

    Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

  • Супрацоўніца музея адчыняе Склеп
    © Sputnik Віктар Талочка

    Супрацоўніца музея адчыняе "Склеп".

  • Тыповы гарадскі склеп сярэдзіны ХХ стагоддзя
    © Sputnik Віктар Талочка

    Тыповы гарадскі склеп сярэдзіны ХХ стагоддзя.

  • У Склепе ўсё так, як і было ў Якуба Коласа
    © Sputnik Віктар Талочка

    У "Склепе" ўсё так, як і было ў Якуба Коласа: захоўваліся слоікі з саленнямі і марынадамі, свежая агародніна і бульба.

  • Яблыкі захоўвалі ў драўляных скрынях
    © Sputnik Віктар Талочка

    Яблыкі захоўвалі ў драўляных скрынях.

  • Якуб Колас выдатна рыхтаваў наліўкі
    © Sputnik Віктар Талочка

    Якуб Колас і сам выдатна рыхтаваў наліўкі.

  • Наліўкі
    © Sputnik Віктар Талочка

    Наліўкі рыхтавалі ў вялікіх памерах, таму і ёмістасці выкарыстоўвалі розныя: ад маленькіх бутэлек да вялізных бутылёў.

  • Лядоўня
    © Sputnik Віктар Талочка

    Паколькі раней не было ні халадзільнікаў, ні маразільнікаў, малако, тварог, мяса, ды і любыя прадукты захоўвалі ў лядоўнях. Гэта магла быць любая ёмістасць з лёдам.

  • Марынады і варэнне
    © Sputnik Віктар Талочка

    Марынады і варэнне - адзін са спосабаў захаваць прадукты на доўгі час.

  • У нішах склепа - сапраўдныя нарыхтоўкі
    © Sputnik Віктар Талочка

    Нарыхтоўкі выдатна захоўваліся ў нішах склепа, дзе была ўстойлівая тэмпература і зімой, і летам.

  • Капуста з шынкоўкай
    © Sputnik Віктар Талочка

    Капусту нашы продкі квасілі ў вялікіх памерах. Не выключэнне і сям'я Якуба Коласа, якая была не малой, да і часта прымала гасцей. Для таго каб хутчэй справіцца з вялікімі аб'ёмамі, капусту шынкавалі, выкарыстоўваючы вось такія прылады.

  • Склеп быў глыбокім, менавіта таму там захоўвалася трывалая тэмпература
    © Sputnik Віктар Талочка

    Склеп быў глыбокім, менавіта таму там захоўвалася трывалая тэмпература.

Тэги:
Склеп, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Якуб Колас, Мінск, Беларусь

Спадчына