Велікодная паштоўка

Прыгоды велікоднай паштоўкі, або як віншавалі са святам на Вялікдзень

491
(абноўлена 16:38 14.04.2017)
Яшчэ не так даўно ў паштовых служачых на Вялікдзень было значна болей работы чым цяпер. Асабліва завіхаліся паштаркі перад святамі, разносячы віншавальныя лісты.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Цяпер лістуюцца ў інтэрнэце або віншуюць са святам па тэлефоне. Што ж, такі цяпер час. І ўсё ж так хочацца патрымаць у руках паштоўку, паставіць яе на бачным месцы, а пасля пакласці ў альбом, каб праз гады раз пораз браць у рукі і ўзгадваць з хваляваннем той час, калі атрымаў гэты мілы сэрцу кавалачак паперы.

Вялікдзень — светлае свята

У гэтыя перадсвяточныя дні хрысціяне просяць прабачэння, жадаюць шчасця адзін аднаму, дзеляцца навінай, што Хрыстос уваскрос! Калісці ва ўсім гэтым дапамагала велікодная паштоўка, якая нароўне з каляднай яшчэ напачатку ХХ стагоддзя была ў лідарах па ліку перасылкі і ў Еўропе, і ў Расіі.

Яшчэ лягчэй атрымаць адкрыты ліст стала пасля таго, як у 1874 годзе адбыўся паштовы кангрэс у Берне (Швейцарыя). Прадстаўнікі 22 дзяржаў стварылі паштовы саюз і падпісалі ўсеагульную паштовую канвенцыю. У аснову гэтага дакумента палягло адзінства паштовых тарыфаў і такс, свабода перасылкі транзітнай пошты і іншыя палажэнні, якія дапамагалі развіццю міжнароднага паштовага абмену. Так, тады быў устаноўлены стандартны памер адкрытага ліста (паштоўкі) — 90х140 мм, які праіснаваў 50 гадоў. Ад гэтага часу ілюстраваная паштовая картка крочыла спачатку ў побыт гараджаніна, а затым і сельскіх жыхароў.

Велікодная паштоўка з Вены
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Велікодная паштоўка з Вены

Паштоўкі ў Расіі

Дарэчы, у Расіі першыя велікодныя паштоўкі з'явіліся толькі ў 1898 г. у Маскве ў выдавецтве праваслаўнай абшчыны Св. Яўгеніі. У далейшым гэта выдавецтва за 20 гадоў існавання выпусціла 6,406 тыс. назваў розных паштовак, і самыя прыгожыя з іх былі велікодныя.

Сюжэты гэтых паштовак былі самыя разнастайныя. Разам з надпісамі яны выразна адлюстроўвалі грамадства таго часу. Паступова еўрапейскіх зайцоў замянілі больш звыклыя кураняты ў кошыках, дзеці ў нацыянальным адзенні, храмы ў свечках і страсна цалуючыяся парачкі. На паштоўках можна было пабачыць і першыя аўтамабілі, веласіпед, паветраныя шары, некаторыя віды спорту.

Паштоўкі суправаджаліся надпісамі:

  • Весна идёт полна чудес — Христос Воскрес! Христос Воскрес!
  • Курица Федорка да петух Егорка с праздником поздравляют, счастья желают!
  • В будни поработаем — в праздник погуляем
  • Поскорей домой добраться да сесть с милым разговляться
  • Поцелуй в уста ради праздника Христа
  • Целуй в уста, теперь нет поста
  • Долго было дожидаться, чтоб при всех поцеловаться!

На паштоўках пісалі як звыклыя словы з віншаваннямі, так і індывідуальныя. На адкрытым лісце 1904 года кавалер піша паненцы:

"Поздравляя не желал бы Вам скользких путей, как жизненных, так и тротуарных!"

Паштоўка выдадзеная пры епархіі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Паштоўка выдадзеная пры епархіі

Лёс паштовак пасля рэвалюцыі

Пасля 1917 года рэлігійныя паштоўкі практычна зніклі. Іх працягвалі друкаваць невялікімі тыражамі царкоўныя выдавецтвы, і то толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Прадаваліся яны толькі ў царкоўных лаўках і вандруючымі па цягніках і вёсках інвалідамі. 

Паступова адраджацца велікодная паштоўка пачала толькі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Яна практычна паўтарала па сюжэтах дарэвалюцыйныя паштоўкі. Фантазія мастакоў не ідзе далей звыклых сюжэтаў.

Велікодная паштоўка ў Беларусі

На Беларусі з ХІХ і да пачатку ХХ ст. у хаджэнні былі еўрапейскія, часцей з надпісамі на польскай мове, і расійскія адкрытыя лісты. Сучасныя беларускія велікодныя паштоўкі пачалі з'яўляцца толькі ў пачатку 1990-х. Да гэтага часу ў Беларусі сваёй нацыянальнай паштоўкі на рэлігійную тэму не было.

Самавыдавецкія паштоўкі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Самавыдавецкія паштоўкі

Вось некалькі прыкладаў віншавальных надпісаў на сучасных велікоднх паштоўках:

  • Хрыстос, Сын Божы уваскос!
  • Са святым Вялічкам! 
  • Чырвона яечка ды гуляць вяліць!
  • Хрыстос Уваскрос! Зь Вялікднём!

Калісьці збіраць паштоўкі было модна. Рабіць гэта было не цяжка, паколькі пісаць лісты было звыкла для кожнага. Аднойчы тата набыў для мяне прыгожы фотаальбом, і я пачала збіраць паштоўкі. З калекцыі велікодных — маю сучасныя паштоўкі з Літвы і Латвіі. Яны нясуць у сабе нацыянальныя рысы і тым цікавыя.

Літоўскія велікодныя паштоўкі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Літоўскія велікодныя паштоўкі

Але асабліва шаную паштоўку, якую калісьці набыла ў кнігарні ў Ашмянах. На ёй выява выцінанкі мастачкі Ніны Сокалавай-Кубай. На паштоўцы выразаная з паперы традыцыйная вярба, а ўнізе надпіс, які і цяпер сагравае сэрца:

"Дзень добры! Ад усёй душы табе маё вітанне!" 

Паштоўка з выцінанкай
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Паштоўка з выцінанкай

Лічу, што гэта адна з лепшых беларускіх нацыянальных паштовак.

Дарагія сябры, у гэтыя светлыя дні дасылаю вам і я сваё вітанне з пажаданнем міра і дабра! Да сустрэчы.

491
Тэги:
паштоўка, Вялікдзень, Беларусь
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (60)

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1418
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1418
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Багач у Вязынцы

"Нядзеля дзень не для дзела": вучымся гатаваць і адпачываць па-беларуску

31
(абноўлена 16:45 27.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра звычаі і прыкметы, якія нашы продкі звязвалі з апошнім днём тыдня – нядзеляй.

У народзе строга прытрымваліся пэўных правіл і звычаяў, якія дапамагалі падтрымліваць усталяваны стагоддзямі жыццёвы лад.  Верылі, што парушэнне некаторых вядзе за сабой пакаранне. У народзе казалі: "Звычай устанавіў Бог; от затым трэба дзяржацца звычая, калі хочаш каб бог не пакараў . Гэта тычыцца і трывалага дня адпачынку - нядзелі.

Апошні сёмы, дзень тыдня заўсёды быў чаканы і ўспрымаўся як маленькае свята. Асабліва радаваліся нядзелі вясковыя жанчыны, якія часта толькі ў гэты дзень і маглі перавесці дух ад бясконцых гаспадарчых клопатаў. Ім забаранялася выконваць шматлікія жаночыя справы: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, мыць бялізну і купаць дзяцей. Верылі, што парушаючы гэты звычай, можна наклікаць на сямъю шматлікія беды: пачнуць хварэць члены сямъі і хатняя жывёла.

Вылучаючы гэты дзень казалі: "У сераду не смейся, у нядзелю не плач". Серада была днём посту, а ў нядзелю можна было крыху разняволіцца. Запрагалі коней і ехалі на кірмаш, ішлі ў царкву, наведвалі парадзіху, упершыню на вуліцу выносілі з хаты маленькае дзіця. Дарэчы беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў нядзелю, будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі. Напрыклад бачыць зарытыя скарбы, яго нельга будзе сурочыць, навесці шкоду, паколькі яго будзе ахоўваць "святая нядзеля".

Адначасова гэты дзень лічыўся спрыяльным для распачынання такіх важных спраў, як  засеўкі, першы сенакос, першы выган скаціны ў поле, пачатак будаўніцтва хаты. Гэта былі мужчынскія абавязкі, а жанчыны ў нядзелю асабліва шчыравалі каля печы. Нядзельныя сняданак, абед і вячэра вылучаліся больш сытнымі і часам мудрагелістымі стравамі.

Пра нядзелю, калі работы няма, а стол багаты ў народзе казалі: "Яды як на дзяды, а работы як у нядзелю". Увогуле, у дачыненні гэтага дня тыдня часта можна было пачуць ласкавае - "нядзелька". Сустрэўшыся на кірмашы са сваякамі з іншай вёскі ад іх можна было пачуць: "Нядзелькаю прыедзем да вас". Гэта быў сігнал для гаспадыні прыгатаваць смачнае.

Адпачнём у нядзельку і мы: узгадаем мдрыя звычаі продкаў і прыгатуем некалькі страў.

Мачанка вясковая

Інгрыдыенты:

  • 250 г свініны з рэбернымі косткамі
  • 250 г сырой каўбасы
  • 2 цыбуліны
  • 100 г сала
  • 2 ст лыжкі мукі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Як гатаваць:

Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.

Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу, салёныя агуркі або кіслую капусту.

Запяканка з бульбы і тварагу

Інгрыдыенты:

  • 8 бульбін
  • 1 кг тварагу
  • 1 яйка
  • 1 шклянка малака
  • 1 ст лыжка вяршковага масла

Як гатаваць:

Тварог працерці праз сіта, дадаць соль, яйка, малако, перамяшаць. Бульбу абчысціць, зварыць, нарэзаць скрылікамі, перамяшаць з тварагом.

Атрыманую масу выкласці на патэльню, змазаную маслам, абкласці кавалачкамі масла і запякаць у духоўцы да ўтварэння залатой скарынкі.

Пячэнне з бульбянай мукі

Інгрыдыенты:

  • 400 г крухмалу
  • 2 яйкі
  • 1 жаўток
  • 2 ст лыжкі цукру
  • 200 г вяршковагаа масла
  • 200 г цукровай пудры
  • 1 лімон
  • 50 г ядраў лясных арэхаў

Як гатаваць:

З крухмалу, масла, яек, цукровай пудры, соку і цэдры лімона замясіць цеста, вынесці яго на холад, каб застыла. Затым раскачаць у пласт таўшчынёй 2-3 мм, выразаць формачкамі пячэнне, змазаць яго жаўтком, пасыпаць сумессю цукровай пудры з тоўчанымі арэхамі. Выпякаць у негарачай духоўцы, пакуль пячэнне не зарумяніцца.

31
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей