МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Прэзентацыя зборніка вершаў Максіма Багдановіча на іспанскай мове адбылася ў Мадрыдзе ў кнігарні "Лос Эдзіторэс" з удзелам кіраўніка МЗС Уладзімірам Макеем і паслом у Іспаніі Паўлам Латушкам.
Упершыню ў Іспаніі на дзвюх мовах — беларускай і іспанскай — выдадзены зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ("Ecos de mi tierra"). Выданне прымеркавана да 100-годдзя са дня смерці геніяльнага беларускага паэта, пісьменніка, публіцыста, літаратурнага крытыка, якое адзначылі ў Беларусі і свеце 25 мая.
Праект выдання падрыхтаваны Верай Кухаравай, дырэктарам невялікага іспанскага выдавецтва "Ediciones Irreverentes", якім яна займаецца разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Рус. Вера Кухарава — беларуска, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і ўжо шмат гадоў жыве ў Іспаніі.
Пераклад вершаў Багдановіча зрабіла Анхель Эспіноса Руіс — гэта яе першы вопыт перакладу з беларускай мовы. У зборнік увайшлі 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта, фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, а таксама Дзяржаўнага музея Янкі Купалы.
Уступны артыкул напісаў Дзмітры Яцкевіч — дырэктар установы "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры".
Мерапрыемства супала з першым афіцыйным візітам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Каралеўства Іспанія і ўваходзіла ў праграму гэтага візіту. На прэзентацыі прысутнічаў пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Павел Латушка, часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Аляксей Панфераў і ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Алікантэ Альфонса Хурада Мэса, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Мадрыдзе.
З іспанскага боку, разам з Анхель Эспіноса Руіс, паэткай і перакладчыцай, у прэзентацыі ўдзельнічаў Луіс Альберта дэ Куэнка — лаўрэат нацыянальнай прэміі паэзіі і перакладу, былы дырэктар нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі, акадэмік Каралеўскай акадэміі гісторыі.
Выдавецтва плануе і далей перакладаць беларускіх класікаў.
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Беларускія навукоўцы высвятляюць дакладны ўзрост скарбу залатых манет і іншых артэфактаў, які быў знойдзены ў цэнтры Мінска - у скверы Марата Казея, паведамілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У мінулы панядзелак стала вядома, што манеты пачатку ХХ стагоддзя былі выяўлены ў невялікім парку ў беларускай сталіцы, дзе праводзіліся земляныя работы.
"Гэта яшчэ дарэвалюцыйны скарб, яго ўзрост, як мяркуецца, канец XIX - пачатак XX стагоддзя. Папярэдне можна сказаць, што яму каля 120 гадоў. Але дакладная інфармацыя будзе пасля таго, як мы вывучым знойдзеныя прадметы", - паведамілі Sputnik у інстытуце.
Там таксама патлумачылі, што ў цяперашні час манеты і іншыя каштоўныя артэфакты дастаўлены ў інстытут, распачата даследчая і навуковая праца.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што навукоўцам трэба высветліць, хто мог схаваць гэты скарб. "Пакуль з вялікай доляй верагоднасці нельга агучыць ні адну з версій, хто схаваў скарб, пры якіх абставінах, чый дом стаяў у той час на месцы знаходкі", - сказалі ў НАН.
Разам з тым у інстытуце ўдакладнілі, што знойдзены скарб, акрамя каштоўных з гістарычнага пункту гледжання артэфактаў, складаецца з 24 залатых манет. У інстытуце растлумачылі, што тэрыторыя сквера, дзе знайшлі золата, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Там цяпер ідзе будаўніцтва ліўневай каналізацыі.
Ад пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі выяўлены каля 1500 скарбаў, вялікая колькасць з іх прапала ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод 20 найбольш вядомых - мінскі, віцебскі і брэсцкія скарбы, перкаўскі скарб, гараўлянскія і слуцкія скарбы. У іх пераважна былі срэбныя вырабы, а таксама старажытныя манеты - залатыя і сярэбраныя.
Чытайце таксама:
Ролік, у якім бачна, як перагружаюць ракеты, апублікаваны Мінабароны Расіі. Міжкантынентальная балістычная ракета усталёўваецца ў пускавую шахту з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
"Найскладаныя тэхналагічныя аперацыі доўжацца некалькі гадзін", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У рамках пераўзбраення ракетчыкам быў дастаўлены ўжо другі "Авангард". Першы паступіў на ўзбраенне яшчэ ў снежні 2019 года.
Аб стварэнні "Авангарда" ў сакавіку 2018 года абвясьціў прэзыдэнт Расіі Уладзімер Пуцін падчас выступу перад Федэральным сходам. Комплекс складаецца з міжкантынентальнай балістычнай ракеты УР-100Н УТТХ і гіпергукавога крылатага блока, здольнага вытрымліваць падчас палёту звышвысокія тэмпературы. Серыйную вытворчасць гіпергукавых баявых блокаў "Авангард" пачалася ў ліпені таго ж года.