Лебяда ў агародзе

У гародзе лебяда гаспадыні не бяда, ці як гатаваць пірог з пустазелля

240
(абноўлена 15:03 19.06.2017)
Для тых, хто мае ўласны агарод, надышоў час змагання з пустазеллем. Этнограф Ларыса Мятлеўская заклікае не выкідаць на сметнік лебяду і распавядае, як з яе можна прыгатаваць смачныя стравы.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Спрадвеку ў гаспадарчых справах паміж гаспадаром і гаспадыняй на вёсцы існаваў даволі строгі падзел паміж відамі працы. Сферай дзейнасці мужчыны, у якую жанчына не ўмешвалася, а толькі супрацоўнічала, з'яўлялася поле, луг, гумно, догляд за цяглавай жывёлай (коні, валы), выраб і рамонт усіх гаспадарчых прылад, будоўля і іншыя больш дробныя працы.

Жанчына затое адзінаўладна ўпраўлялася ў хаце і агародзе, даглядала хатніх жывёл і птушнік, даіла карову, жала жыта, вырабляла тканіны і адзенне з іх і шмат што іншае. Як кажуць, гэтай жаночай работы рабіць не перарабіць! Мужчына толькі дапамагаў ёй, але нашмат меней, чым яна яму ў яго сферы. Пра тое ў народзе нават показка была: "Мужык у жаночае рабоці столькі паможэ, сколькі кот наплачэ, не то што ена, гарутніца".

Чужакоў і дзяцей на агарод не пускаць

Асобна выдзялялася градка ў добрым, сонечным месцы пад высеўкі. Так называліся карняплоды і капуста з коранем, пасаджаныя для атрымання насення. Гэта цяпер, каб купіць пачочак насення, мы ідзем у адмысловую краму, а хадавыя культуры — гуркі, таматы, радыса — можна набыць у любым супермаркеце. Май толькі жаданне корпацца ў зямлі! Але даўней гаспадыні вырошчвалі насенне самастойна.

У агародзе
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
У агародзе

З гэтай нагоды ўзгадаўся выпадак з дзяцінства. Было мне гадоў 5-6, калі аднойчы, на пачатку лета, ускочыўшы нечага ў агарод, вырвала вялікую морквіну і з гонарам панесла яе да бабулі, як сапраўдная памочніца. Вой і ляманту тады было! Аказваецца я адным махам пазбавіла бабулю насення морквы на наступны год.

І ўсё ж, калі такое здаралася і насенне па нейкай прычыне не выспявала, то яго можна было сімвалічна купіць у суседкі або сваячкі. За жменю насення плацілі манетнай дробяззю, абавязкова прыгаворваючы: "Каб вялося і не звялося".

А што тычыцца малых дзяцей, то пускаць іх у агарод было не прынята па ўсёй Беларусі. Маўляў, чаго таптацца па градах. Нават прысутнасць чужых людзей на агародзе была вельмі непажаданай. Лічылася, што ліхое вока можа пашкодзіць здароваму росту раслін і будучаму ўраджаю.

На Століншчыне мне распавядалі, як маці, ідучы ў калгас на працу, выбірала ў падол фартуха з дзесятак салодкіх агуркоў і пакідала іх за межамі агарода для дзяцей, якія ласаваліся імі да вечара, бы цяперашнія дзеці бананамі.

Як абаранялі агарод ад шкоднікаў

Ад канца красавіка і напрацягу мая гаспадыня шчыравала ў агародзе. Парабіўшы грады, сеяла на іх звыклыя для нашага краю агародныя культуры. Крыху больш за сто гадоў у гародзе сялянкі акрамя абавязковай бульбы вырошчвалі капусту, моркву, буракі, рэпу, рэдзьку, бручку, боб і пасолю, салодкі гарох, кукурузу, цыбулю і часнок, агуркі і гарбузы, зрэдку салату і пятрушку, кроп і каляндру. Асобна сеялі мак, насенне якога выкарыстоўвалі ў выпечцы і ў прыгатаванні посных страў.

Града з агуркамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Града з агуркамі

Акрамя таго гаспадыня мусіла весці барацьбу з такімі шкоднымі з'явамі, як веснавыя замаразкі, засуха, вераб'і, уласныя і суседскія куры, краты, блошкі, вусені, сабакі і свінні. Змерзлыя расліны з раніцы апырсквалі вадой, каб змыць іней, у засуху палівалі, супраць вераб'ёў ставілі страшыдлы (пудзіла), ад сабак і свіней агароды агароджвалі высокім і частым плотам.

Супраць вусеняў, тлі і блошак пасыпалі расліны попелам, апырсквалі настоямі горкага палыну і піжмы, а таксама садзілі побач з рознымі культурамі расліны, суседства якіх не выносяць шмат якія шкоднікі. Напрыклад, каля морквы садзілі часнок, у радках паміж цыбуляй сеялі рэдзьку, якую, пакуль тая вырасце, спажывалі, паабапал градкі агуркоў сеялі зімнюю (познюю) рэдзьку. Добрай абаронай для шматлікіх крылатых шкоднікаў былі і каноплі, якія ў невялікай колькасці наўмысна там-сям садзілі на агародзе.

Лебяда — сваячка шпіната

Полюць агарод ад мая да жытняга жніва. Калі даводзіцца палоць грады самой, заўсёды ўзгадваю бабуліну прыказку: "Калі ў гародзе лебяда — гаспадыні не бяда, а як брыца ды макрыца, памажы ты мне, сястрыца!"

Крышаная лебяда
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Крышаная лебяда

І сапраўды, зацятым агароднікам добра вядома, што з брыцай і макрыцай змагацца нялёгка. Другая справа — лебяда. На ўрадлівых глебах блізкая сваячка шпіната расце буйная, з сакавітым лісцем і ў даўнія часы вырошчвалася як агародная культура. Калі пагартаць старадаўнія кулінарныя кнігі, можна вышукаць немала кулінарных рэцэптаў страў, у складзе якіх красуецца шпінат або лебяда.

Напрыклад, першая кулінарная кніга "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай у меню на чэрвень месяц штодня прапануе шмат цікавых страў, сярод якіх ёсць смаката пад назвай "Шпінат або лебяда". Дзівіцеся і спрабуйце прыгатаваць пры нагодзе.

Стравы з лебяды

Інгрыдыенты:

  • 800 грам шпінату або лебяды;
  • 1 сталовая лыжка мукі;
  • 1 сталовая лыжка алею;
  • 1 шклянка булёну або малака;
  • 1 чайная лыжка цукру.

Як гатаваць:

Шпінат або лебяду перабраць і добра памыць, адлучыўшы ад карэнчыкаў, абтрэсці ад вады. Укінуць у кіпячую падсоленую ваду. Як стане мяккай, перакласці ў халодную ваду, апаласнуць, адціснуць і працерці праз сіта.

Распусціць лыжку масла, змяшаць з такой жа колькасцю мукі. Развесці булёнам або малаком і закіпяціць.

Пакласці ў гэтую вадкасць шпінат або лебяду, перамяшаць, пасаліць і пасаладзіць, моцна нагрэць, але не кіпяціць, бо страва счарнее.

Падаць з падсмажанымі грэнкамі, выпускнымі яйкамі, амлетам або падсмажанай цялячай пячонкай.

Магчыма, вы здзівіцеся, але для прыгатавання гэтай стравы можна выкарыстаць бацвінне радыскі, салаты або маладой крапівы. Толькі ў гэтым выпадку разводзіць страву трэба не малаком, а булёнам.

Гэта страва тычыцца шляхецкай, мяшчанскай кухні, а вось на вёсцы лебяду дадавалі разам са шчаўем і маладой бурачнай націнай у першыя стравы, якія варылі як посныя, так і на костцы.

Пірог з лебядой
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Пірог з лебядой

У маёй сям'і часам пяклі пірагі, ў сярэдзіне якіх была лебяда, вараныя яйкі і смажаныя на алеі цыбуля з грыбамі. Бабуля была з заможнай сям'і, і такія пірагі былі ўспамінам аб яе дзяцінстве.

Лебяду тушылі на масле або алеі да мяккасці і крышылі, асобна смажылі вараныя сухія грыбы з цыбуляй, усё разам з яйкам перамешвалі, салілі і дадавалі здробнены зялёны кроп. Тады цеста было дражджавым, але смачна атрымваецца і са слаёным. Калі ж лянота ўчыняць цеста, то можна ў краме купіць гатовае ці выкарыстаць выпечаныя каржы і нават лаваш. Праўда, гэта будзе ўжо нешта новае, але ж хто нам на сваёй кухні забароніць? Калі ў бабулі бракавала часу, яна замест цеста пякла тоўстыя бліны, якія перакладала начынкай і пакідала на час пад сурвэткай. З'ядалася ўсё хутка, і ніякіх нараканняў не было.

Раю паэксперыментаваць і спадзяюся, што натхніла вас на кулінарную творчасць. Да сустрэчы!

240
Тэги:
беларуская кухня, Нацыянальная кухня, Нацыянальная культура, Беларусь
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (96)
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

353
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

353
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

11
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
11
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава

МЗС РФ: журналістаў тэлеканала "Дождь" затрымалі з-за адсутнасці акрэдытацыі

3
Удзень у нядзелю ў цэнтры Мінска затрымалі двух карэспандэнтаў і відэааператара расійскага тэлеканала.

МІНСК, 9 жні – Sputnik. Журналістаў расійскага тэлеканала "Дождь" затрымалі ў Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта з-за адсутнасці ў іх акрэдытацыі, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Удзень у нядзелю з'явілася інфармацыя аб тым, што ў цэнтры беларускай сталіцы затрымалі супрацоўнікаў расійскага тэлеканала – двух карэспандэнтаў і відэааператара. Іх забралі і павезлі пасля таго, як яны пагаварылі на вуліцы з прадстаўніцай аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай Марыяй Калеснікавай.

"Прычына інцыдэнту - адсутнасць неабходнай акрэдытацыі", - цытуе Захараву РІА "Новости".

У дадзены момант затрыманым журналістам аказваецца консульская дапамога. "Пасольства Расіі ў Рэспубліцы Беларусь падключылася да вырашэння сітуацыі ў сувязі з затрыманнем журналістаў "Дождя" ў Мінску і знаходзіцца ў кантакце з беларускім бокам. Устаноўлена іх месцазнаходжанне", – адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Паводле яе слоў, сітуацыю асабіста кантралюе пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. "Толькі што я гаварыла з Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым, з нашым паслом, які ўсю гэтую сітуацыю абмаляваў, і ён сказаў, што асабіста трымае гэта на кантролі", - распавяла Захарава.

3
Тэги:
МЗС РФ, Марыя Захарава