Аляксандр Лукашэнка загадаў аднавіць Тураўскі крыж

© Sputnik / Марина СеребряковаТураўскі крыж
Тураўскі крыж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведваючы пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны Гомельскай вобласці, прэзідэнт Беларусі даручыў аднавіць гістарычную і духоўную рэліквію – Тураўскі крыж.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Епархіяльны крыж з Турава быў згублены шмат стагоддзяў таму. Карэспандэнт Sputnik даведаўся ў аўтара ідэі аднаўлення артэфакта, доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі пра падрабязнасці праекта.

З яго слоў, епархіяльны храм, дзе захоўваўся крыж, быў разбураны землятрусам 1230 года. Крыж мясцовыя жыхары дасталі з-пад абломкаў і перанеслі ў дзядзінец, дзе яго фрагменты і ўдалося выявіць падчас археалагічнай экспедыцыі 1962 года.

Пётр Лысенка распавёў, што былі знойдзены чатыры унікальныя абразкі, якія выкананы ў тэхніцы ліцця з свінцу і апрацаваны майстрам. Надзвычай складанай была задача ўсталяваць, хто намаляваны на абразах, паколькі падобных артэфактаў да гэтага не знаходзілі ў старажытнарускіх гарадах.

© Sputnik / Марина СеребряковаМакет адноўленага Тураўскага крыжа
Макет восстановленного Туровского креста - Sputnik Беларусь
Макет адноўленага Тураўскага крыжа

Даследчыкам трэба было аб'ехаць усе найбольш старажытныя цэнтры, дзе захаваліся праваслаўныя архівы: Кіеў, Вялікі Ноўгарад, Растоў і іншыя.

Навукоўцы вылучылі гіпотэзу, што на адным з абразоў намаляваны святы Кірыл Тураўскі, паколькі ў верхняй частцы епархіяльных крыжоў заўсёды размяшчаўся найбольш шанаваны мясцовы святы.

Дарэчы, пры стварэнні помніка ўстаноўленага "тураўскаму Златавусту" на гарадзішчы, скульптары адштурхваліся ад выявы святога на знойдзенай іконе.

Гіпотэзу аб тым, што абразы былі змешчаны на епархіяльны крыж, пацвярджае той факт, што яны былі знойдзены на невялікай адлегласці адзін ад аднаго ў адным археалагічным пласце. Мяркуючы па ўсім, асновай крыжа служыла дрэва, якое з часам стлела, а абразкі захаваліся.

© Sputnik / Марина СеребряковаПрафесар, доктар гістарычных навук Пётр Лысенка
Профессор, доктор исторически наук Петр Лысенко - Sputnik Беларусь
Прафесар, доктар гістарычных навук Пётр Лысенка

Пётр Лысенка распавёў, што сустракаўся з галавою Банка развіцця Беларусі Сяргеем Румасам у мінулым годзе, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аднаўлення Тураўскага крыжа. Таксама былі намечаны планы па распрацоўцы праекта рэканструкцыі крыжа і яго аднаўленню.

"Сяргей Мікалаевіч ухвальна выказаўся ў карысць пажаданасці аднаўлення гэтага крыжа. Цяпер, улічваючы словы нашага прэзідэнта, нам трэба будзе паскорыць і ажывіць нашы кантакты, а таксама паскорыць выкананне гэтага задання", — рэзюмаваў доктар гістарычных навук.

Стужка навiн
0