Бронзавую сякеру, якой чатыры тысячы год, знайшлі пад Полацкам

Падпісацца
Гэта першы металічны артэфакт эпохі бронзы, якому больш трох тысяч год, у калекцыі музея ў Полацку.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Бронзавая сякера ўзростам больш трох тысяч год патрапіла ў калецыю, дзякуючы выпадковай знаходцы, распавяла карэспандэнту Sputnik загадчыца Полацкага краязнаўчага музея Ірына Воднева.

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Паводле яе словаў, у музей археалагічныя знаходкі трапляюць двума шляхамі: падчас археалагічных раскопак у Полацку і выпадковыя індывідуальныя знаходкі. З такімі знаходкамі працуюць нашыя навуковыя супрацоўнікі, якія вывучаюць іх, а затым у выпадку, калі яны аказваюцца ўнікальнымі, музей прымае іх у свае фонды.

"У нашага музея некалькі год таму з'явіўся сябра Міхаіл Варанько, які неабыякава ставіцца да гісторыі. На тэрыторыі Полацкага раёна вёўся газаправод, падымаўся грунт. Падчас гэтых работ ён знайшоў там металічную сякеру, якую прынёс да нас у музей", — распавяла гісторыю знаходкі загадчыца музея.

Спачатку музейныя супрацоўнікі самі вывучалі знаходку, а потым звярнуліся за кансультацыяй да археолага Сяргея Тарасава. Пасля абмеркавання прышлі дадумкі, што гэта бронзавая сякера. Гэта першы металічны артэфакт эпохі бронзы, якому больш трох тысяч год, у калекцыі Полацкага краязнаўчага музея.

Ірына Воднева распавяла, што дадатковыя навуковыя даследванні, уключаючы падрабязны аналіз, яшчэ наперадзе. На дадзены момант ёсць гіпотэза, што артэфакт, магчыма, адносіцца да археалагічнай культуры баявых сякер.

Стужка навiн
0