Царква Еўфрасінні Полацкай выглядала не так, як зараз

© Sputnik / М. Юрченко / Перайсці ў медыябанкСпаса-Еўфрасіньеўскі манастыр
Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Археалагічныя даследванні ў Полацку змянілі ўяўленні аб тым, як выглядала Спаса-Праабражэнская царква.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры працягваецца даследаванне галерэй, прыбудаваных да Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра, якія выявілі падчас археалагічных і рэстаўрацыйных работ у Полацку, паведамляе сайт sobor.by.

На думку старэйшага навуковага супрацоўніка Эрмітажа Яўгена Торшына, дадзены будынак мог быць прызначаны для пахавання і здзяйснення памінальных службаў.

Пра тое, што побач з падмуркам Спаскага храма знаходзіліся галерэі, спецыялісты даведаліся падчас навуковай экспедыцыі, арганізаванай некалькі гадоў таму Полацкім дзяржаўным універсітэтам сумесна з Эрмітажам.

© Photo : Информационный портал "Собор"Выяўленая пры даследваннях фрэска
Выяўленая пры даследваннях фрэска - Sputnik Беларусь
Выяўленая пры даследваннях фрэска

Спаса-Праабражэнская царква — гэта адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X — першай трэці XIII стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён у поўным аб'ёме. Гэта самая старажытная пабудова на тэрыторыі манастыра, якая захавалася да цяперашняга часу. У царкве знаходзяцца дзве цесныя крыжападобныя келлі. У адной з іх (паўднёва-заходняй) жыла Еўфрасіння Полацкая.

"Унікальнасць Спаскага храма ў тым, што ён захаваўся да нашых дзён амаль цалкам. На працягу гісторыі гэты будынак не рэстаўраваўся. Сёння тут праходзіць навуковая рэстаўрацыя, якая павінна даць уяўленне аб тым, як храм выглядаў першапачаткова, і дапамагчы ацаніць стан пабудовы на сённяшні дзень", — паведаміў Яўген Торшын.

Навуковая рэстаўрацыя пачалася з раскопак каля сцен Спаскага храма для таго, каб высветліць, як уладкаваны падмурак, а таксама ацаніць, у якім стане ён знаходзіцца. У выніку археалагічных работ удалося зрабіць унікальнае адкрыццё — знайсці сцены разбураных галерэй.

"Нечакана ў першы ж дзень раскопак, у першым жа шурфе мы натыкнуліся на невядомыя нікому сцены галерэй, якія былі прыбудаваны да захаваўшагася старажытнага збудавання. Шурфы размяшчаліся з розных бакоў храма, і мы даведаліся, што галерэі размяшчаліся з заходняга боку, дзе цяпер размешчаны галоўны ўваход у храм, і з бакавых фасадаў", — распавёў спецыяліст з Эрмітажу.

© Photo : Информационный портал "Собор"Рэшткі галерэй каля царквы
Рэшткі галерэй каля царквы - Sputnik Беларусь
Рэшткі галерэй каля царквы

Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка, гэта адкрыццё змяніла ўяўленне пра тое, як выглядаў Спаскі храм.

"Будынак храма лічылі вытанчанай царквой, выцягнутай уверх. Знаходка галерэі змяніла ўяўленне аб сілуэце гэтага храма, ён стаў больш урачыстым, манументальным", — сказаў ён.

Таксама ў ходзе работ зробленыя яшчэ некалькі важных археалагічных адкрыццяў. Напрыклад, даследуючы акно ў келлі Еўфрасінні Полацкай, рэстаўратары выявілі, што гэта былі дзверы на другім паверсе. Куды вялі гэтыя дзверы, трэба будзе разабрацца археолагам. Выяўлены алтарная апсіда прыдзельнага храма, пахаванні розных стагоддзяў.

Стужка навiн
0