Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон

У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"

1845
(абноўлена 13:04 14.01.2018)
Дагэтуль у Беларусі не знаходзілі мужчынскія ўпрыгожанні вікінгаў, так званыя "молаты Тора", што цалкам захаваліся.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. На археалагічным комплексе Кардон у Шумілінскім раёне знайшлі тры "молаты Тора" IX-X стагоддзяў, паведаміў кіраўнік археалагічнай практыкі гістарычнага факультэта БДУ Віталь Сідаровіч.

Паводле яго словаў, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка зробленая студэнтамі гістфака падчас археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторы НАН Беларусі на архелагічным помніку "эпохі вікінгаў".

Віталь Сідаровіч патлумачыў, што дагэтуль у Беларусі не знаходзілі мужчынскія ўпрыгожанні вікінгаў, так званыя "молаты Тора", што цалкам захаваліся. Знаходкі былі выраблены ў Скандынавіі з жалеза прыблізна ў IX — пачатку X стагоддзя.

Малаточкi Тора знайшлi ў Шумiлiнскiм раёне
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў
"Малаточкi Тора" знайшлi ў Шумiлiнскiм раёне

Археолаг патлумачыў, што ў той час пашыралася мода на іх, бо такім чынам вікінгі, якія былі паганцамі па веравызнанні, супрацьпастаўлялі сябе хрысціянам.

Гэта ўжо другая экспедыцыя на комплекс археалагічных помнікаў Кардон з удзелам навукоўцаў з Гістарычнага факультутэта БДУ, Інстыту гісторыі НАН, Полацкага і Віцебскага ўніверсітэтаў.

Археалагічныя знаходкі. Тыгель
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў
Археалагічныя знаходкі. Тыгель

Падчас экспедыцыі таксама былі знойдзены маленькі льячак і тыгель, што сведчыць пра тое, што ў гэтым паселішчы вікінгаў была свая бронзаліцейная майстэрня.

Археалагічныя знаходкі. Прылада для ліцця бронзы
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў
Археалагічныя знаходкі. Прылада для ліцця бронзы

Віталь Сідаровіч расказаў таксама, што археолагі знайшлі ледаходны шып. Гэта спецыяльная прылада, якую вікінгі чаплялі на абутак, каб хадзіць па лёдзе.

Акадэмія навук Беларусі вызначыла топ-10 дасягненняў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год. У дзясятку трапіў археалагічны комплекс: Кардон Віцебскага Падзвіння — унікальны для Усходняй Еўропы помнік эпохі вікінгаў (VIII-X стст.).

Матэрыялы комплексу даказваюць удзел скандынаваў у развіцці гандлёва-эканамічнага патэнцыялу рэгіёну, раскрываюць яго шырокія міжнародныя сувязі і вядучую ролю ў фарміраванні Дняпроўска-ловацкага адрэзка шляху "з варагаў у грэкі" на ранняй стадыі (IX — сярэдзіна X стст.) фарміравання дзяржаўных структур ва ўсходніх славян.

1845
Тэги:
молот Тора, археология, викинги, Гістарычны факультэт БДУ, Віталь Сідаровіч, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь