Вежа Гедыміна, архіўнае фота

На гары Гедыміна знайшлі месца пахавання Серакоўскага

38
(абноўлена 10:54 28.07.2017)
На падставе гістарычных дадзеных, выяўленых у ходзе даследавання, можна меркаваць, што тут быў пахаваны адзін з лідэраў паўстання 1863 года Зыгмунт Серакоўскі.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Археолагі Літоўскага нацыянальнага музея падчас раскопак на гары Гедыміна знайшлі парэшткі некалькіх чалавек, сярод іх — капітан паўстання 1863 года Зыгмунт Серакоўскі, паведамляе Sputnik Літва.

Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў

У цяперашні час навукоўцы завяршылі другі этап археалагічных даследаванняў на гары Гедыміна. Раскопкі праходзілі на месцы былой ваеннай крэпасці XIX стагоддзя.

Падчас раскопак былі знойдзены чатыры месца пахавання, у якіх знаходзіліся парэшткі семярых чалавек. Большасць з іх былі пахаваныя са звязанымі рукамі, засыпаны вапнаю. Побач з парэшткамі археолагі таксама выявілі спражкі, гузікі, элементы адзення, медалі, медальёны і крыжы.

Цела аднаго з загінулых было пахавана ў асобнай магіле. На пальцы правай рукі было залатое кальцо з гравіроўкай: "Zygmund Apolonija 11 Sierpnia/30 Lipca 1862 r". На падставе гістарычных дадзеных і археалагічных артэфактаў, выяўленых у ходзе даследавання, можна меркаваць, што тут быў пахаваны адзін з лідэраў паўстання 1863 года Зыгмунт Серакоўскі.

Пярсцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму
Пярсцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму

Увесь антрапалагічны матэрыял перададзены для далейшага вывучэння ў Віленскі ўніверсітэт, на кафедру антрапалогіі медыцынскага факультэта. Пахаванні датуюцца другой паловай XIX стагоддзя. Гэта ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, пакараныя ў Вільні, на плошчы Лукішкі.

Паўстанне 1863 года, або Студзеньскае паўстанне — нацыянальна-вызваленчае паўстанне на тэрыторыі Царства Польскага, Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Пачалося 22 студзеня 1863 і працягвалася да позняй восені 1864-га.

38
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Паўстанне 1863 года, Зыгмунт Серакоўскі, Вільнюс, Літва

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

81
(абноўлена 11:44 13.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі

Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы "Верабейкі" з Любані і "Нашчадкі" з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

81
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады

Як "закалыхвалі" моладзь у Салігорскім раёне на Дабравешчанне

269
(абноўлена 19:10 08.04.2021)
  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне

Старадаўні абрад "Закалыхванне" у вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Беларусі святкуюць з спрадвечных часоў на Дабравешчанне 7 красавіка.

У цыкле веснавых свят беларускага народнага календара асаблівае месца займае Дабравешчанне. 7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Дабравешчанне - старажытнае веснавое свята, яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.

Весела было! Жыхары вёскі і госці выйшлі на высокае месца, расклалі вогнішча, спявалі песні, вадзілі карагоды.

Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы. Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!

Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.

На Дабравешчанне, яшчэ зранку маладыя хлопцы, знаходзілі галоўны атрыбут свята - "вужышча" - гэта доўгая вяроўка з канаплі ці лейцы. Потым трэба было знайсці месца, дзе будзе гэта свята адбывацца. Так, як у той час усе жылі на хутарах, месца адводзілася у лесе, альбо у каго небудзь на двары, дзе знаходзілася азярода (прыспасабленне для сушкі сена). Азярода была як мага добрым прыстасаваннем, каб зачапіць калыханку ці арэлі. На свята зыходзіліся з усёй акругі, старыя і маладыя.

Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.

І традыцыя была такой - чым вышэй цябе разгойдваюць, чым больш ты баішся, тым лепш. Калі "закалыхацца" на арэлях ў гэты дзень, то цэлы год не будзе хвароб.

А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.

Потым былі народныя песні, агульны стол… з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!

Чытайце таксама:

269
  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Старадаўні абрад "Закалыхванне" у вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Беларусі святкуюць з спрадвечных часоў на Дабравешчанне.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Благавешчанне - старажытнае веснавое свята

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Весела было! Жыхары вёскі і госці знайшлі высокае месца...

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    ...на свята прыйшлі людзі з усёй акругі - старыя і маладыя...

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    ...расклалі спякотнае вогнішча...

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    ...спявалі народныя песні...

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    ...вадзілі сонечныя карагоды, бо карагод - здаўна сімвал сонца!

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Але якое ж свята без пачастункаў!?

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі свята падрыхтавалі багаты агульны стол...

  • Абрад Закалыхванне на арэлях на Дабравешчанне
    © Sputnik Альфред Микус

    ...з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!

Тэги:
Беларусь, вёска, Закалыхванне, абрады, Дабравешчанне, Салігорскі раён, моладзь
Вытворчасць вакцыны Спутник V

Новыя вытворчасці вакцыны "Спутник V" адкрыюць у ЕАЭС

15
(абноўлена 16:32 16.04.2021)
Зараз ідуць перамовы з Кыргызстанам і Арменіяй, у першы час вытворчасць вакцын будзе арыентавана на ўнутраны рынак.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Еўразійская эканамічная камісія зацікаўлена ў адкрыцці новых вытворчасцей расійскай вакцыны "Спутник V" на прасторы Саюза, паведаміў падчас анлайн-тэлемоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Артак Камалян.

Паводле яго слоў, цяпер ідуць актыўныя перамовы па наладжванні вытворчасцей прэпарату з двума краінамі - Арменіяй і Кыргызстанам. ЕЭК таксама займаецца гэтым пытаннем.

"Паводле маёй інфармацыі, эканамічныя ведамствы Кыргызстана і Расіі абмяняліся дакументамі. Перамовы працягваюцца. Магчыма, яны некалькі запаволіліся па той прычыне, што цяпер ва ўрадзе Кыргызстана ідуць сур'ёзныя перастаноўкі. Але мы спадзяемся, што пляцоўка для "Спутник V" будзе адкрыта ў гэтай краіне", - падкрэсліў Камалян.

Ён таксама ўдакладніў, што вытворчасць спачатку будзе разлічана для ўнутранага рынку, а ўжо пасля можна будзе наладзіць пастаўкі вакцыны за мяжу.

"Вакцына "Спутник V" карыстаецца вялікім попытам у свеце, многія краіны хочуць атрымаць гэты прэпарат", - дадаў міністр ЕЭК.

Як заявіў Артак Камалян, Арменія зараз знаходзіцца ў завяршальнай стадыі перамоў па вытворчасці расійскай вакцыны.

"Арменія гатова прадаставіць пляцоўку пад вытворчасць 100 тысяч доз у месяц", - адзначыў ён.

Міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК выказаў надзею на больш хуткую рэалізацыю дамоўленасцей.

"Спутник V" у свеце

Расійская вакцына зарэгістравана ў 60 краінах з насельніцтвам звыш 1,5 мільярда чалавек. Па колькасці атрыманых адабрэнняў рэгулятарамі прэпарат займае другое месца ў свеце.

Навуковы часопіс Lancet ў пачатку лютага апублікаваў вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў вакцыны "Спутник V", якія пацвярджаюць высокую эфектыўнасць і бяспеку прэпарату. У ходзе фазы III клінічных даследаванняў прэпарат "Спутник V" прадэманстраваў высокія паказчыкі імунагеннасці і бяспекі, а эфектыўнасць склала 91,6 працэнта.

"Спутник V" дае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання новай каронавіруснай інфекцыяй.

Вытворчасць у Беларусі

Першыя вопытныя партыі расійскай вакцыны на "Белмедпрэпаратах" былі выраблены 28 лютага. 25 сакавіка ў Беларусі пачаўся прамысловы выпуск вакцыны па расійскіх тэхналогіях. Першую такую ​​партыю праверыў сам распрацоўшчык - Навуковы цэнтр імя Гамалеі.

Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе 500 тысяч у месяц. Адна вакцына ўключае ў сябе дзве дозы прэпарату, такім чынам, пасля выпуску першай партыі, прышчапіцца змогуць паўмільёна чалавек.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
рынак, Арменія, Кыргызстан, перамовы, ЕАЭС, вакцына "Спутник V", вытворчасць, вакцына
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса