МІНСК, 6 жні — Sputnik. У польскіх пашпартах не павінна быць выкарыстана выява Вострай брамы, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, перадае Sputnik Літва.
"Ненармальна, калі гэта робіцца з відамі іншых дзяржаў, асабліва ведаючы, што ў нашай гісторыі было шмат розных старонак. Гаворачы аб гісторыі Віленскага рэгіёну, гэта асабліва адчувальна", — сказаў Лінкявічус.
Па словах міністра, такі крок Варшавы не можа расцэньвацца як дружалюбны або які спалучаецца з добрасуседскімі адносінамі. Таму, калі польскія СМІ паведамілі пра гэтую ініцыятыву, у МЗС быў выклікаў часовы павераны ў справах Польшчы ў Літве (пасольства пакуль што працуе без пасла).
"Мы растлумачылі сітуацыю і папярэдзілі, што гэтага не павінна быць. Паглядзім, як усё пойдзе далей, таму што мы бачым, што ў польскай прэсе ўсё больш аб гэтым пішацца. Будзем працягваць сачыць за развіццём сітуацыі, пра свае погляды і ацэнкі мы ўжо праінфармавалі палякаў", — сказаў Лінкявічус.
Міністр адзначыў, што для таго, каб падкрэсліць павагу да дзяржавы, лепш усё-ткі адлюстроўваць сімвалы сваёй краіны.
Нагадаем, што ў Польшчы праходзіць кампанія "Спраектуй разам з намі новы пашпарт грамадзяніна Польшчы", прымеркаваная да стагоддзя незалежнасці дзяржавы.
МУС Польшчы прапанавала спіс з 13 матываў, за якія можна прагаласаваць у інтэрнэце. Грамадзянам краіны прапануецца выбраць некалькі ўпадабаных відаў і сімвалаў, якія будуць намаляваныя на новых нацыянальных пашпартах. У іх ліку — Вострая брама, размешчаная ў літоўскай сталіцы. На дадзены момант адзін з сімвалаў Вільнюса сабраў найбольшую колькасць галасоў.
Вострая брама — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні, аб'ект рэлігійнага паломніцтва і турызму. Уяўляе сабой адзіную браму гарадской сцяны, якая захавалася да нашых дзён, і капліцу з цудадзейнай Іконай Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці — Апякункі Беларусі і Літвы.
Ёсць версіі, што назва паходзіць ад першапачатковых гатычных шпіляў на вежы брамы. Таксама існуе меркаванне, што назва пайшла ад наймення квартала Вільні — Востры канец і ад формаў вуліцы, якая звужаецца каля брамы. Распаўсюджанна гіпотэза аб тым, што назва звязана з асобаю Канстанціна Астрожскага, які быў адным з фундатараў будаўніцтва брамы.
Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".
Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.
Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:
А ці зіму з марозам?
Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.
Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.
Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.
Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".
Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.
Глядзіце таксама:
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
У цыкле веснавых свят беларускага народнага календара асаблівае месца займае Дабравешчанне. 7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Дабравешчанне - старажытнае веснавое свята, яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці выйшлі на высокае месца, расклалі вогнішча, спявалі песні, вадзілі карагоды.
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы. Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
На Дабравешчанне, яшчэ зранку маладыя хлопцы, знаходзілі галоўны атрыбут свята - "вужышча" - гэта доўгая вяроўка з канаплі ці лейцы. Потым трэба было знайсці месца, дзе будзе гэта свята адбывацца. Так, як у той час усе жылі на хутарах, месца адводзілася у лесе, альбо у каго небудзь на двары, дзе знаходзілася азярода (прыспасабленне для сушкі сена). Азярода была як мага добрым прыстасаваннем, каб зачапіць калыханку ці арэлі. На свята зыходзіліся з усёй акругі, старыя і маладыя.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
І традыцыя была такой - чым вышэй цябе разгойдваюць, чым больш ты баішся, тым лепш. Калі "закалыхацца" на арэлях ў гэты дзень, то цэлы год не будзе хвароб.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Потым былі народныя песні, агульны стол… з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
Чытайце таксама:
Старадаўні абрад "Закалыхванне" у вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Беларусі святкуюць з спрадвечных часоў на Дабравешчанне.
7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Благавешчанне - старажытнае веснавое свята
Яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці знайшлі высокае месца...
...на свята прыйшлі людзі з усёй акругі - старыя і маладыя...
...расклалі спякотнае вогнішча...
...спявалі народныя песні...
...вадзілі сонечныя карагоды, бо карагод - здаўна сімвал сонца!
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы.
Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Але якое ж свята без пачастункаў!?
Удзельнікі свята падрыхтавалі багаты агульны стол...
...з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Еўразійская эканамічная камісія зацікаўлена ў адкрыцці новых вытворчасцей расійскай вакцыны "Спутник V" на прасторы Саюза, паведаміў падчас анлайн-тэлемоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Артак Камалян.
Паводле яго слоў, цяпер ідуць актыўныя перамовы па наладжванні вытворчасцей прэпарату з двума краінамі - Арменіяй і Кыргызстанам. ЕЭК таксама займаецца гэтым пытаннем.
"Паводле маёй інфармацыі, эканамічныя ведамствы Кыргызстана і Расіі абмяняліся дакументамі. Перамовы працягваюцца. Магчыма, яны некалькі запаволіліся па той прычыне, што цяпер ва ўрадзе Кыргызстана ідуць сур'ёзныя перастаноўкі. Але мы спадзяемся, што пляцоўка для "Спутник V" будзе адкрыта ў гэтай краіне", - падкрэсліў Камалян.
Ён таксама ўдакладніў, што вытворчасць спачатку будзе разлічана для ўнутранага рынку, а ўжо пасля можна будзе наладзіць пастаўкі вакцыны за мяжу.
"Вакцына "Спутник V" карыстаецца вялікім попытам у свеце, многія краіны хочуць атрымаць гэты прэпарат", - дадаў міністр ЕЭК.
Як заявіў Артак Камалян, Арменія зараз знаходзіцца ў завяршальнай стадыі перамоў па вытворчасці расійскай вакцыны.
"Арменія гатова прадаставіць пляцоўку пад вытворчасць 100 тысяч доз у месяц", - адзначыў ён.
Міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК выказаў надзею на больш хуткую рэалізацыю дамоўленасцей.
Навуковы часопіс Lancet ў пачатку лютага апублікаваў вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў вакцыны "Спутник V", якія пацвярджаюць высокую эфектыўнасць і бяспеку прэпарату. У ходзе фазы III клінічных даследаванняў прэпарат "Спутник V" прадэманстраваў высокія паказчыкі імунагеннасці і бяспекі, а эфектыўнасць склала 91,6 працэнта.
"Спутник V" дае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання новай каронавіруснай інфекцыяй.
Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе 500 тысяч у месяц. Адна вакцына ўключае ў сябе дзве дозы прэпарату, такім чынам, пасля выпуску першай партыі, прышчапіцца змогуць паўмільёна чалавек.
Чытайце таксама: