Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці

Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці

130
(абноўлена 12:38 05.09.2017)
Металічны абразок адліты, спецыялісты папярэдне адносяць знаходку да XVIII стагоддзя.

МІНСК, 31 жні — Sputnik. Быхаўскія археолагі знайшлі ў аграгарадку Глухі нацельны абразок Баркалабаўскай Божай Маці, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".

"Металічны абразок адліты, і спецыялісты папярэдне адносяць знаходку да XVIII стагоддзя", — адзначылі ў праграме.

Раскопкі ідуць на Царкавішчы — месцы ў вёсцы, дзе калісьці стаяла Мікалаеўская царква. Драўляны будынак, узведзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, за савецкім часам выкарыстоўвалі як свіран і склад, а потым ў 1960-ыя гады знеслі канчаткова. Вяскоўцы ўсталявалі там памятны крыж.

"Вакол — шмат валуноў і надмагільныя пліты, дзе добра захаваліся надпісы на польскай мове. Якім чынам гэтыя пліты суадносяцца з праваслаўнай царквой — гэтую загадку Глухаў і спрабуюць раскрыць дырэктар Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Жыжыян і валанцёры", — паведамляе тэлеканал.

Разам з абразком археолагі знайшлі адліваныя цвікі і манеты розных часоў. Раскопкі ў Глухах працягваюцца.

Баркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разьбяным фонам, — адзін з найвялікшых шэдэўраў беларускай школы іканапісу, які захоўвае выразныя рысы старажытнавізантыйскай асновы.

Першапачаткова знаходзілася ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры, заснаваным у 1648. У манастырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне пра паходжанне абраза. Паводле яго ў 1659 годзе нейкі "князь вояў рускіх" Пажарскі вяртаўся "з Польшчы", маючы пры сабе патаемна гэты абраз Багародзіцы. Калі атрад князя праходзіў каля манастыра, "абраз стаў нерухомы" і ніякія намаганні людзей не здолелі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры, і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчылі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах. Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз перажыў усе войны XVII-XX ст. і ганенні на рэлігію ў XX ст.

Святкаванне абраза адбываецца 24 ліпеня, у дзень яго з'яўлення ў Баркалабаўскім манастыры.

Чытайце таксама:

У Беларусі знайшли лыжку старажытней за маску Тутанхамона >>

Дзень археолага: заканадаўства абараняе, але помнікі ўсё роўна нішчаць >>

Вандалы раскапалі старажытны курганны магільнік у Беларусі >>

Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі >>

Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай >>

У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора" >>

Знайшлі першы будаўнічы чарцёж, які захаваўся з часоў Сярэднявечча >>

130
Тэги:
икона, археология, Быхаў, Магілёўская вобласць
Каментары