Беларусь прэзентавала ў Маскве дзеючую копію варштата Скарыны

Беларусь прэзентавала ў Маскве дзеючую копію варштата Скарыны

18
(абноўлена 16:11 11.09.2017)
Па гравюрах часоў першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны быў выраблены друкарскі станок, для якога спецыяльна вылілі матрыцы і формы з тэкстам Бібліі.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. У рамках XXX Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша на стэндзе Беларусі прадставілі копію друкарскага станка XVI стагоддзя, паведамілі Sputnikм у прэс-службе беларускай дыпмісіі.

У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны
© Sputnik / Андросiк Станiслаў / Бардоўскi Арцём

Беларускі калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў доўга вывучаў друкарскую справу, звярнуўся да дакументаў з апісаннем тэхналогіі стварэння паперы і працэсу друкавання. Па гравюрах часоў першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны быў выраблены друкарскі станок, для якога спецыяльна вылілі матрыцы і формы з тэкстам Бібліі.

"Станок, які атрымалася ўзнавіць, мае некалькі аналагаў — у Лейпцыгу, Майнцы і некаторых іншых гарадах. Вядома, гэта не дакладная копія, ніхто на 100 працэнтаў не ведае, як выглядаў станок у XVI стагоддзі. Ужо тады было каля ста друкарняў па ўсёй Еўропе, я ўпэўнены, станкі ў іх былі розныя, але прынцып працы адзін", — распавёў Уладзімір Ліхадзедаў.

Адноўлены друкарскі станок ужо добра знаёмы жыхарам Беларусі. Ён карыстаўся вялікай папулярнасцю на Дні беларускага пісьменства.

"Пасля афіцыйнага адкрыцця юбілейнай выставы беларускі стэнд наведалі кіраўнік Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Міхаіл Сеславінскі, саветнік прэзідэнта Расіі па пытаннях культуры Уладзімір Талстой", — дадалі ў прэс-службе.

18
Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Пасольства Беларусі ў Расіі, Уладзімір Ліхадзедаў, Францыск Скарына, Масква, Расія, Беларусь
Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
По теме
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Каментары