За вакном кастрычнік, і ўсё часцей подыхам халоднага ветра зіма нагадвае пра сябе. Але не гледзячы на тое, у садзе красуецца кветнік. Сярод юргінь і хрызантэм раскінулі поўныя кветак косы настуркі або, як іх яшчэ называюць, — капуцынаў. Нарэшце надышоў час збіраць круглыя зялёныя плады, якія бы завушніцы вісяць на сакавітых галінках. Самы час марынаваць іх на каперсы.
У мінулым годзе мне прыйшліся да спадобы стравы з капуцынаў. Ужывала ў ежу практычна ўсю расліну. З лісця і кветак гатавала найсмачнейшыя салаты, напоі, пакаштавала і насенне. Прыгожых кусцікаў у садзе было вельмі мала, і ўсё ж, сабраўшы з іх жменю зялёных зярнятак, прыгатавала каперсы. Прысмака спадабалася і, дачакаўшыся вясны, пасеяла капуцыны дзе толькі змагла, і вось цяпер трэба спяшацца сабраць бутоны і завязь да прымаразкаў.
У беларускай кухні каперсы, карнішоны, марынаваныя грыбкі і іншыя пікулі (дробныя марынаваная гародніна, грыбы) як дадатак да мясных страў фігуруюць даўно. Кулінарныя рэцэпты страў беларускіх (літоўскіх) магнатаў з ужываннем гэтых рэзкіх духмяных прысмакаў часта сустракаюцца ў старадаўніх кулінарных кнігах. Падаюцца ў іх і спосабы назапашвання гэтага цудоўнага гарніра.
Сапраўдныя каперсы, а гэта бутоны адмысловай расліны каперсніка, якую збіраюць уручную на досвітку ў далёкіх паўднёвых краінах, далікатэс не танны. Таму і не дзіва, што сустракаліся яны на банкетных сталах бадай што толькі ў самай заможнай шляхты. Але з цягам часу вынаходлівыя гаспадыні вышукалі спосабы вырабляць іх з іншых, больш даступных для нашага клімату раслін. Напрыклад з бутонаў і насення капуцынаў. Спосабаў марынавання каперсаў шмат, але той, які я прапаную, падаецца мне вельмі простым і да таго ж у ежу іх можна будзе ўжываць ужо на трэці дзень пасля прыгатавання.
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Насенне перабраць і выдаліць пераспелыя. Яны маюць жоўтае ці белае адценне, а ў сярэдзіне цвёрдую гарошыну. Такія можна будзе кінуць вясной у зямлю, каб атрымаць дыван з яркіх кветак на клумбе. Зялёныя зярняты добра памыць і скласці ў шкляны слоік.
Далей гатуем расол. У ваду ўкінуць соль і закіпяціць, зняць з агню і астудзіць. Заліць гэтым расолам зярняты і, закруціўшы слоік крышкай, пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 24 гадзіны.
На наступны дзень салёны раствор адкінуць на дуршлаг, даць насенню падсохнуць і зноў пакласці ў шкляны слоік. У рондалі згатаваць марынад з воцату, цукру, лаўровага ліста і галінкі чаберу. Марынад давесці да кіпення і адразу заліць насенне капуцынаў. Астудзіць, закруціць крышкай і паставіць у лядоўню.
Калі раптам у вас няма чаберу, то для паляпшэння смаку ў марынад можна дадаць скрылікі часнаку, насенне сельдэрэю, англійскі (духмяны) перац і г.д. Каму што падабаецца.
Праз 3 дні зробленыя такім чынам каперсы можна есці. Ну а каб гастранамічнае шчасце было поўным, вось вам цудоўны старадаўні рэцэпт. Асабліва страва прыйдзецца да смаку тым, хто любіць хадзіць на паляванне. Тыя ж, у каго няма магчымасці займець тлустую, з далікатным мясам дзікую качку, могуць памяняць іх на маладых куранят, рабчыкаў і іншую птушку. Калі ўсё атрымаецца, то будзе сапраўдная магчымасць адчуць смак страў, якімі ласавалася беларуская шляхта.
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Абскубаць, пачысціць, пасаліць і нашпігаваць салам качак, спячы на ражончыку (шампуры), паліваючы маслам, разрэзаць кожную ўздоўж на два кавалкі і заліць белым соусам з каперсамі. Замест каперсаў можна ўжыць або карнішоны, або марынаваныя дробныя грыбкі.
1 ст. лыжка масла, 1 ст. лыжка мукі, 1-2 шклянкі булёну, соль, 0,5 шклянкі марынаваных каперсаў, 2 ст. лыжкі смятаны, 3-4 жаўткі.
Растапіць лыжку масла, змяшаць з лыжкай мукі і трохі падсмажыць, але не падрумяньваць (мука павінна заставацца белай). Развесці булёнам, у якім гатавалася адпаведнае мяса, пасаліць, дадаць каперсы і закіпяціць. Напрыканцы пакласці смятану, жаўткі, нагрэць і заліць атрыманым соусам мяса.
З такім соусам любая спечаная або звараная дзічына будзе смачнай. Можна ўжываць яго і да цяляціны, курэй і індыкоў.
Вінцэнта Завадская, аўтар першай беларускай кулінарнай кнігі "Літоўская гаспадыня" ў раздзеле "Марынаваныя салаты і розныя лекавыя рэцэпты" падае рэцэпт марынавання каперсаў з бутонаў лотаці. Гэта жоўтая кветка, якая калісці часта ўпрыгожвала сажалкі ў парках шляхецкіх маёнткаў і цяпер сустракаецца на водах Беларусі. Але есці яе я б вам не раіла, паколькі лотаць у сырым выглядзе атрутная расліна, якая патрабуе адмысловай апрацоўкі. І тым не менш у літаратуры ёсць звесткі, што з бутонаў лотаці сапраўды рабілі аналаг каперсаў.
А вось у капуцынах нічога шкоднага, а толькі карыснае. Ёсць сцверджанне, што стравы і лекавыя напоі з капуцынаў замаруджваюць заўчаснае старэнне і паляпшаюць работу сардэчнай мышцы. Менавіта таму іх ахвотна ўключаюць у рацыён пажылых людзей. Толькі трэба памятаць, што ўжываць каперсы, напоі і салаты з капуцынаў трэба асцярожна хворым на гастрыт і язву.
Беражыце сябе, эксперыментуйце у садзе і агародзе, а таксама на кухні і будзьце шчаслівыя! Да сустрэч.
На беразе Прыпяці на самым поўдні краіны стаіць вёска Пагост, якая праславілася на ўвесь свет абрадам "Юраўскі карагод", які мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Традыцыі і абрады беларускага Палесся настолькі аўтэнтычныя, што ЮНЕСКА надало абраду на Юр'еў дзень асаблівы ахоўны статус.
У Пагосце, як павялося, адзначаюць усе святы і нават Стары Новы год, па-мясцоваму ён называецца Шчадрэц. Вялікая заслуга ў захаванні мясцовых традыцый належыць Кацярыне Аляксееўне Панчэні, якая больш за 30 гадоў ўзначальвала мясцовы дом культуры, а калядаваць хадзіла з трох гадоў.
"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэта ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады у нас звязаныя са збожжам", - распавяла яна.
А каб свята атрымалася, па словах Кацярыны Аляксееўны, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "Пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".
Як святкавалі у гэтым годзе Шчадрэц у Пагосце, і прычым тут Мядзведзь, Бусел, Сарока, Цыганка і Каза, глядзіце ў відэарэпартажы Sputnik.
Пасля таго, як звыклы Новы год адгрымеў, а вуліцы зноў запоўніліся людзьмі, не спяшайцеся развітвацца са святочным настроем, наперадзе чакае яшчэ адно важнае зімовае свята — Стары Новы год. Адзначаецца гэтая дата ў ноч з 13 на 14 студзеня. І, як любое свята, якое прыжылося ў славян, Стары Новы год захоўвае ў сабе масу традыцый.
У Беларусі і Украіне гэтае свята вядомы як "Шчодры вечар", а ў Расіі — "Овсень". Па старым летазлічэнні гэты дзень прыпадаў на 1 студзеня і называўся Васільевым днём, так як быў днём памяці Васіля Вялікага, а напярэдадні памінальнага дня, адпаведна, 31 снежня — Васільевым вечарам.
Ніякага асаблівага сэнсу ў назве гэтага свята не існуе. Так называецца гэты дзень толькі таму, што па юліянскім календары Новы год выпадаў з 13 на 14 студзеня. Сёння мы карыстаемся грыгарыянскім календаром, які быў уведзены ў 1918 годзе, таму свята і завецца "Стары" Новы год.
Раней Стары Новы год адзначалі ва ўсіх краінах Савецкага Саюза. Сёння гэтае свята існуе ў Беларусі, Расіі, Украіне, Арменіі, Грузіі, Малдове, Казахстане і Кыргызстане, а таксама ва Узбекістане і Азербайджане.
Такая традыцыя захавалася і на тэрыторыі Швейцарыі, Чарнагорыі, Македоніі і Сербіі. У апошняй, напрыклад, гэтае свята называецца Сербскі Новы год. У ноч з 13 на 14 студзеня на плошчы ў Белградзе традыцыйна даюць салют.
У Японіі Стары Новы год называецца "рысюн" — пачатак вясны, адзначаецца ён не ў сярэдзіне зімы, а 4 лютага.
Да гэтага свята куплялі добрую прыгожую вопратку. Вечар 13 студзеня называўся "шчодрым", а таму і стол накрывалі адпаведны. Людзі верылі, якім будзе стол, такім будзе і год. Раніцай жанчынам неабходна было прыгатаваць кашу, зробленую з суцэльных зерняў пшаніцы. Кашу запраўлялі салам або мясам. Альбо падавалі з варэннем або мёдам. Таксама гаспадыні пяклі пірагі, бліны або варэнікі.
Святы Васіль лічыўся заступнікам свінаводаў, таму і галоўным пачастункам на святочным стале былі стравы са свініны.
Увечары народ адпраўляўся па суседзях, каб сустрэць Стары Новы год у свеце. Лічылася асабліва важным, каб першым у дом прыйшоў "патрэбны" чалавек, а такім быў малады чалавек са шматдзетнай паважанай сям'і, у якой вялікая гаспадарка. Раніцай моладзь скакала праз падпаленыя снапы сена, каб прагнаць паскуддзе.
У некаторых паселішчах на свята хадзілі калядоўшчыкі. Выканаўцаў калядных песень традыцыйна адорвалі пачастункамі.
Прыкметы гэтага свята былі звязаны як з надвор'ем, так і навагоднім сталом. Напрыклад, калі прыгатаваная святочная каша атрымлівалася пышнай, прыгожай і смачнай, значыць, чакаць трэба добрага года. Калі ж гаршчок у печы трэскаецца або каша выходзіла нясмачная — трэба чакаць дрэннага года.
Таксама лічылася, калі ў ноч вецер будзе дзьмуць з поўдня, то будучы год будзе шчасным і цёплым, калі ж з захаду — чакаць трэба багацця малака, а таксама рыбы, ну а калі з усходу, то ў годзе будзе добры ўраджай садавіны.
Аб ночы народ казаў: "Васільева ноч зорная — да ўраджая ягад". Калі ж надвор'е марознае, але сухое раніцай, то грыбоў у будучым годзе шмат чакаць не варта.
Тыя, хто народзіцца 14 студзеня 2018 года, для поспеху і багацця павінны насіць яшмавы камень. Таксама да вечара 13 студзеня неабходна прыбраць з дому святочную елку і раздаць усе даўгі, каб не быць даўжніком увесь 2018-ы год. І, вядома, неабходна памірыцца з усімі, з кім былі ў сварцы, і дараваць ўсім, на каго трымалі крыўду.
Паводле старажытных традыцый, на стале ў Васільеў вечар павінна была быць шчодрая куцця. Халвы, арэхаў, мёду і разынак не шкадавалі: чым шчадрэй будзе страва, тым насычаней і багацей новы год.
Акрамя таго, на стале абавязкова былі парася, певень або заяц. Усе тры гатункі мяса неслі ў сабе розны сэнс: свініна абяцала багацце, стравы з пеўня — свабоду, а з зайца — поспех ва ўсіх справах.
Немалаважным з'яўлялася і тое, што ўваходзіла ў начынне святочных пірагоў і, што самае галоўнае, варэнікаў на Стары Новы год. Напрыклад, грыбы ў начынні — да доўгага і шчаслівага жыцця, мяса — да дабрабыту, рыс — да багацця, капуста — да грошай, а кроп — да дужага здароўя.
За тыдзень да Старога Новага года нельга было прыбірацца ў новую вопратку, гэта можна зрабіць толькі ў само свята. У гэты дзень нельга казаць віншаванні з адмоўнай часціцай "не" — гэта можа спудзіць жаданне і ўдачу. Таксама нельга сустракаць гэтае свята выключна ў жаночай кампаніі — так можна наклікаць нешчаслівы год.
На святочным стале не павінна быць ракаў і іншых істот, якія адступаюць назад, таму што як можна ў Новы год перанесці былыя праблемы. Таксама ў гэты дзень строга забаронена прыбіраць, таму што можна вынесці поспех і шчасце з хаты.
Дзяўчыны ў ноч з 13 на 14 студзеня варажылі на розных прадметах. Васільеў вечар лічылі самым удалым для прадказанняў. Людзі верылі, што ўсё нагаданае і загаданае ў гэты час спраўджваецца. Аднак Праваслаўная царква не ўхваляе варажбы.
Наколькі збалансаваным з'яўляецца цяперашні кантракт на пастаўку газу, як будзе развівацца сітуацыя з пастаўкамі нафты, а таксама варыянты супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Чытайце таксама: