Асобнік Малай падарожнай кніжыцы Францыска Скарыны

Факсімільны збор спадчыны Скарыны перададзены ў бібліятэкі Францыі

17
(абноўлена 15:29 17.10.2017)
У дар французскай бібліятэцы было перададзена поўнае факсімільнае выданне ў 20 кнігах друкаванай спадчыны Францыска Скарыны.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Поўны факсімільны збор спадчыны беларускага першадрукара Францыска Скарыны перададзены ў бібліятэкі Францыі.

Перадаў выданні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падчас візіту ў Парыж 16 кастрычніка.

Раман Матульскі сустрэўся з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Францыі імя Франсуа Мітэрана Сільвіан Тарса-Гійры.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распавёў пра творчасць Скарыны, а таксама аб праведзенай рабоце па падрыхтоўцы і выданню збору яго кніг.

Акрамя таго, бакі дамовіліся аб аказанні садзейнічання з французскага боку па стварэнні лічбавай бібліятэкі ў Беларусі.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Рамана Матульскага з дырэктарам бібліятэкі Нацыянальнай асамблеі Францыі Патрыкам Мантамбалам. Фонды бібліятэкі парламента Францыі таксама папоўніліся факсімільнымі выданнямі беларускага першадрукара.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці выкарыстанне беларускага вопыту выдання факсімільных копій рэдкіх кніг. 

17
Тэги:
Літаратура, францыск Скарына, Францыя, Беларусь
Тэмы:
Кніжная спадчына Францыска Скарыны (5)
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

899
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

899
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

38
(абноўлена 14:22 06.07.2020)
Фашысцкія карнікі знішчылі вёску Фёдараўка і спалілі мясцовае насельніцтва ў 1944 годзе - цяпер на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Энтузіясты з вёскі Фёдараўка Любанскага раёна Мінскай вобласці за ўласныя сродкі ўсталявалі помнік у памяць ахвярам фашызма, адкрыццё манумента адбылося у Дзень Незалежнасці Беларусі.

Вёска Фёдараўка – адна з соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкія карнікі знішчылі населены пункт і спалілі мясцовых жахароў 23 лютага 1944 года. Цяпер, дзякуючы ініцыятыве Ганны Аркадзьеўны Пратасеня (у дзявоцтве Скраблевіч, - Sputnik) тут знаходзіцца памятны камень.

"Ідэя у мяне была ўжо даўно, але мясцовыя ўлады не падтрымалі. Тады мы вырашылі рэалізаваць гэты праект самастойна. Камень падрыхтавалі вельмі хутка – літаральна за месяц. Цяпер у нас ёсць месца, куды можна зайсці пакланіцца, пакласці кветкі. Гэта важна не только для нас, але і для нашых дзяцей і унукаў таксама", - тлумачыць яна.

Таксама ў планах зрабіць своеасаблівую дошку памяці, дзе былі б фотаздымкі ўсіх жыхароў Фёдараўкі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта будзе наш Бессмяротны полк", - дадае Ганна Аркадзьеўна.

Патрапіла на цырымонію і мясцовая жыхарка Вера Васільеўна Касцючэнка (у дзявоцтве Казлоўская, - Sputnik), якой было дзевяць гадоў, калі адбыліся гэтыя падзеі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён быў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На гэтай тэрыторыі размяшчаліся шэсць партызанскіх брыгад агульнай кольксцю ў 6 тысяч байцоў, што дазволіла сфарміраваць Любанска-Кастрычніцкую партызанскую зону.

Вызвалілі Любанскі раён у выніку наступальнай аперацыі "Баграціён" часцямі 28-й арміі Першага Беларускага фронта.

Чытайце таксама:

38
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Любань (Беларусь)
Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.

У гэты дзень святкуецца Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

  • У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
  • У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

  • 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
  • 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П'ер Кардэн.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.

Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор'е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей