Кафля, знойдзеная ў Гродне

У Гродне знайшлі кафлю, з якой рабілі печкі ў часы караля Баторыя

126
(абноўлена 16:00 01.11.2017)
Узоры глінянай кафлі, знойдзеныя ў культурным пласце XVI стагоддзя, па вонкавым выглядзе нагадваюць гаршкі ці вазы.

ГРОДНА, 1 ліс — Sputnik, Іна Грышук. Некалькі ўзораў старадаўняй кафлі часоў Стэфана Баторыя знайшлі археолагі ў час раскопак, якія ідуць на тэрыторыі Старога замка ў Гродне. Разам з шахматнай ладдзёй кафля стала адной з найбольш цікавых знаходак на Замкавай гары.

Знойдзеныя пры раскопках прадметы больш падобныя на гліняныя гаршкі, гарлачык якіх мае квадратную форму або форму кветкі з 4 або 6 пялёсткамі. Гэта гаршковая кафля, з якой у даўніну складваліся печы.

Кіраўнік археалагічнай экспедыцыі Наталля Кізікевіч
© Sputnik/ Інна Грышук
Кіраўнік археалагічнай экспедыцыі Наталля Кізікевіч

Як распавяла кіраўнік археалагічных раскопак Наталля Кізюкевіч, на Замкавай гары гаршковая кафля знойдзеная ўпершыню. Да гэтага падобныя артэфакты знаходзілі на тэрыторыі Лідскага, Мірскага і Крэўскага замкаў.

"Кафля адносіцца да першай палове XVI стагоддзя. Яна магла быць выкладзена не раней першай паловы XVI стагоддзя ці крыху пазней — у сярэдзіне або другой палове гэтага стагоддзя", — адзначае спецыяліст.

Шасціпялёсткавая кафля часоў Стэфана Баторыя
© Sputnik/ Інна Грышук
Шасціпялёсткавая кафля часоў Стэфана Баторыя

Адзін са знойдзеных узораў — шасціпялёсткавая кафля — была знойдзена цалкам. Астатнія даставалі з зямлі па чарапках. Усе яны зроблены з абпаленай гліны і пад цяжарам зямлі лопнулі. Некалькі узораў археолагі сабралі і склеілі па кавалачках. Яшчэ некалькі чакаюць, калі іх збяруць.

Узоры гаршковай кафлі і знойдзеная крыху раней шахматная ладдзя лічацца самым каштоўным з пакуль знойдзенага, іх можна лічыць прыкладна аднолькавымі па маштабе для дадзенага гістарычнага помніка.

Ладдзя XIV стагоддзя, знойдзеная на Замкавай гары
© Sputnik/ Інна Грышук
Ладдзя XIV стагоддзя, знойдзеная на Замкавай гары

"Шахматная фігура больш цікавая шырокаму колу людзей, не толькі вузкаму колу спецыялістаў. Пакуль яна сама па сабе ўнікальная", — кажа Кізюкевіч.

Шахматная ладдзя вышынёй прыкладна 5 сантыметраў і хутчэй за ўсё зроблена з косткі жывёлы. Яе знайшлі ў культурным пласце XIV стагоддзя, але спецыялісты не выключаюць, што вырабіць яе маглі нашмат раней, а затым захоўваць у замку. У апошні раз шахматную ладдзю каля Старога замка знаходзілі падчас раскопак у 1931 годзе. Усяго ў музеі ў Гродне маецца шэсць падобных шахматных фігур.

Незвычайнай знаходкай можна назваць і залатое жаночае кальцо меркавана XIV стагоддзя. Яно стала другім па ліку залатым упрыгожаннем, якое калі-небудзь знаходзілі на тэрыторыі Старога замка. Першае залатое кальцо было знойдзена ў 1949 годзе пры раскопках на тэрыторыі Ніжняй царквы.

Як адзначае Наталля Кізюкевіч, археалагічныя раскопкі пачаліся 11 кастрычніка. На сённяшні дзень спецыялісты апусціліся на глыбіню 2,5 метра і даследавалі 1,5 метра культурнага пласта. Ім трэба будзе вывучыць яшчэ прыкладна 2-2,5 метра. За тры тыдні на аб'екце было знойдзена даволі шмат прадметаў. Гэта кераміка, спражкі, наканечнікі стрэл, цвікі, некалькі кольцаў і іншыя прадметы, а таксама косці жывёл. Вывучаць іх будуць пасля заканчэння палявых работ.

Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Старога замка пачаліся напярэдадні маштабнай рэстаўрацыі замкавага комплексу.

Чытайце чаму спецыялісты лічаць праект рэйстаўрацыі шкодным >>

126
Тэги:
Вялікае Княства Літоўскае, археология, Гродна, Беларусь
По теме
Стары замак у Гродне чакае рэстаўрацыя ў стыле Гучы
Каментары