Разбуранае тэхнікай гарадзішча Жалезнага веку

Пад Вілейкай разбураюць гарадзішча Жалезнага веку

227
(абноўлена 14:22 04.11.2017)
Археалагічны аб’ект каля Вілейкі моцна пашкоджаны будаўнічай тэхнікай. Замест гарадзішча Жалезнага веку можа з’явіцца пясчаны кар’ер.

У Вілейскім раёне каля вёскі Арпа дарожна-будаўнічае ўпраўленне ужо другі год вядзе распрацоўку пясчанага кар'еру, у зону якога патрапляе археалагічны аб'ект — гарадзішча Жалезнага веку культуры штрыхаванай керамікі.

Па словах археолага, кандыдата гістарычных навук Максіма Чарняўскага, гэты участак афіцыйна выдзелены ўладамі мясцоваму ДБУ на распрацоўку кар'ера з пяском. Ні на адным з узроўняў улады, ні ў райвыканкаме, ні ў аблвыканкаме загадзя не пацікавілся пра тое, ці прысутнічаюць на выдзеленым пад распрацоўку ўчастку археалагічныя аб'екты, як гэта прадпісана заканадаўствам РБ. Фактычна будаўнікі сталі закладнікамі сітуацыі, бо гэта не іх абавязкі — высвятляць, ці ёсць на ўчастку археалагічныя помнікі. Аднак пасля атрымання інфармацыі аб пагрозе архелагічнаму аб'екту яны абавязаны, згодна з заканадаўствам, неадкладна спыніць любыя працы ў яго ваколіцах.

Зараз помнік археалогіі моцна пашкоджаны будаўнічай тэхнікай. Максім Чарняўскі распавёў, што прызджаў да гарадзішча і знаходзіў рэшткі посуду і металічныя вырабы эпохі жалезнага веку, а таксама вёскі Новага часу на ўскрайку гарадзішча.

"Дадзенае гарадзішча, канешне, не ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, але з'яўляецца важным археалагічным аб'ектам. Яно вядомае навуцы з ХІХ стагоддзя і, дарэчы, уключана ў "Список воинских захоронений, мемориалов и памятников истории и культуры г. Вилейка и Вилейского района" ад 2013 года, які зацверджаны Вілейскім райвыканкамам. Паводле закону да экспертызы ўчастку пад земляныя работы павінны быў быць падключаны Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Улады на розных узроўнях, ад сельсавета да аблвыканкама, гэтага не зрабілі", — патлумачыў Максім Чарняўскі.

Археалагічны аб'ект каля вёскі Арпа амаль цалкам знішчаны будаўнічай тэхнікай
© Photo : Асабісты архіў Максіма Чарняўскага
Археалагічны аб'ект каля вёскі Арпа амаль цалкам знішчаны будаўнічай тэхнікай

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі ў размове з карэспандэнтам Sputnik сказаў, што пазіцыя ўладаў супадае з гісторыкамі.

"Наша пазіцыя супадае з пазіцыяй Акадэміі навук. Павінна выконвацца заканадаўства, якое прапісана ў Кодэксе аб культуры. Мы таксама адрэагавалі. Мы звярнуліся з прадпісаннем да кіраўніцтва ДБУ №13 аб спыненні работ. У трохдзённы тэрмін яны дадуць нам афіцыйны адказ, які шлях яны выбралі: кансервацыя аб'екта альбо археалагічныя даследванні, якія аплачвае заказчык згодна з заканадаўствам", — адзначыў Паўлоўскі.

Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў

Сяргей Паўлоўскі дадаў, што адказ ДБУ чакаецца пасля святаў, хутчэй за ўсё у будучую сераду.

У сваю чаргу Максім Чарняўскі адзначыў, што "такая сітуацыя ўвогуле характэрная для большасці раёнаў Беларусі. Мясцовыя ўлады і будаўнічыя арганізацыі папросту ігнаруюць заканадаўства, каб не несці лішнія выдаткі і паскорыць працэс будаўніцтва. А мы губляем унікальныя помнікі археалогіі, аб'екты, якім могуць быць цэнтрам гістарычна-культурнага жыцця і таксама турызму.

"У суседніх краінах такія гарадзішчы стаяць пачышчаныя ад дрэваў, пакошаныя і з'яўляюцца значнымі турыстычнымі месцамі і цэнтрамі правядзення розных фэстаў. Усё, што ў нас убачылі, — радовішча пяску і выручку ад яго продажу", — рэзюмаваў археолаг.

227
Тэги:
Железный век, историко-культурные ценности, археология, Максім Чарняўскі, Вілейскі раён, Беларусь
По теме
Дзень археолага: заканадаўства абараняе, але помнікі ўсё роўна нішчаць

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1396
(абноўлена 16:23 25.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1396
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

524
(абноўлена 09:47 23.11.2020)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

524
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына
Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:21 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.

Гэты дзень - апошні перад Вялікім постам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лістапада

  • У 1918 годзе ў склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады і створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
  • У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 лістапада

  • 1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
  • 1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
  • 1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
  • 1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
  • 1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі паэт і музыкант, галоўны выканаўца гурта "Акварыўм" Барыс Грабеншчыкоў.

27 лістапада ў народным календары

У гэты дзень, напярэдадні Вялікага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або заговіны.

У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".

Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у маі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей