Прэзентацыя кнігі Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста

У Мінску прэзентавалі першы пераклад Новага Запавета на мову

89
(абноўлена 11:05 16.11.2017)
Выданні Бібліі на беларускай мове выходзілі і раней. Беларуская праваслаўная царква падрыхтавала першы кананічны пераклад святога пісання.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі "Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста".

Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск

Мітрапаліт Павел шчыра ўсіх павіншаваў і сказаў, што выданне дадзенай кнігі сапраўднае нацыянальнае і царкоўнае свята.

Пераклад цягам 25 год

"Так склалася, што ў год, калі мы святкуем выхад першай беларускай друкаванай кнігі, якую выдаў вядомы асветнік Францыск Скарына, у гэты ж год выйшаў Новы Запавет на беларускай мове", — адзначыў важнасць падзеі Патрыяршы экзарх усея Беларусі.

Паводле яго слоў, перакладчыкі 25 гадоў займаліся гэтай працай. Кожны прапаведнік для поспеху звяртаўся да народа на зразумелай яму мове. Важна, каб чалавек мог спасцігаць святое пісанне на роднай мове.

Патрыяршы экзарх усея Беларусі Мітрапаліт Павел
© Sputnik / Виктор Толочко
Патрыяршы экзарх усея Беларусі Мітрапаліт Павел

Беларуская мова богаслужэнняў

Мітрапаліт Павел сказаў, што выдадзена была невялікая колькасць кніг — 6 тысяч асобнікаў, і калі яны будуць карыстацца попытам, будуць перавыданні. Кожны жадаючы зможа прачытаць выданне ў Нацыянальнай бібліятэцы, а потым яно будзе таксама аблічбована.

"Не трэба ўвязваць выданне Новага Запавета на беларускай мове і пашырэнне богаслужэння на беларускай мове. У царкве няма канічнай або дагматычнай устаноўкі наконт мовы. Будуць людзі жадаць, можна будзе весці богаслужэнне. Справа у тым, што людзі, якія ходзяць у храм, прызвычаіліся маліцца на царкоўнаславянскай мове", — адзначыў Патрыяршы экзарх усея Беларусі.

Мітрапаліт распавёў, што была спроба некалькі гадоў таму ў аднаго з настаяцеляў царквы адразу ўсё богаслужэнне перавесці на беларускую мову. "Людзі перасталі хадзіць. Для іх тады гэта было незразумела", — патлумачыў ён.

"Сёння падрастае маладое пакаленне, якому беларуская мова бліжэй. У гэтым ёсць і мудрасць палітыкі ў дзяржаве, якая не навязвае, усё павінна саспяваць натуральным чынам. Будуць людзі цягнуцца да богаслужэння на беларускай мове, і пастыр будзе маліцца з імі на той мове, якая ім да спадобы", — дадаў мітрапаліт Павел.

Пры гэтым ён распавёў, што і сам хацеў вывучыць беларускую мову, але адміністрацыйная праца перашкаджае.

Ранейшыя пераклады Бібліі

Адказны за пераклад Новага Запавета на беларускую мову протаіерэй Сергій Гардун распавёў, што спробы перакладу святога пісання на беларускю мову рабіліся і раней.

Протаірэй Сергій Гардун
© Sputnik / Виктор Толочко
Протаірэй Сергій Гардун

Сергій Гардун адзначыў, што ранейшым перакладам бракавала ў дакладнасці і зараз яны не адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы.

Протаіерэй асабліва адзначыў асобу Міхася Міцкевіча, які даводзіўся родным братам Якубу Коласу. Яму выпала быць забытым на радзіме. Пад час нямецкай акупацыі ён настаўнічаў і потым быў вымушаны адступаць разам з захопнікамі. Міхась Міцкевіч жыў у эміграцыі ў ЗША, дзе зрабіў уласны пераклад святога пісання на беларускую мову.

Падмурак беларускіх традыцый

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч нагадаў, што сённяшня падзея адбываецца ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч

"З'явілася кніга, якая замацоўвае беларускія традыцыі асэнсавання Новага Запавета. Мне хацелася, каб гэта падзея стала падмуркам, падставай для новых крокаў уз'яднання царквы з грамадствам і фарміравання незалежнай Беларусі", — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Міністр інфармацыі нагадаў, што ў малодшага брата Якуба Коласа быў псеўданім Антось Галіна.

"Хацелася, каб усе мы былі галінамі аднаго дрэва, якое складае адзінае самых добрых памкненняў", — адзначыў міністр.

Кніга Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста на беларускай мове
© Sputnik / Виктор Толочко
Кніга "Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста" на беларускай мове

Працяг скарынаўскай традыцыі

Дэпутат беларускага парламента Алена Анісім адзначыла, што 2017 год стаў надзвычай напоўненным падзеямі.

"Сённешняя прэзентацыя "Новага Запавета Госпада нашага Іісуса Хрыста" на сучаснай беларускай мове — выдатная нагода асэнсаваць значэнне духоўнай асветы. Выданне гэтай кнігі — працяг скарынаўскай традыцыі", — падкрэсліла Алена Анісім.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім
© Sputnik / Виктор Толочко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім

Яна лічыць, што гэтае выданне з'яўляецца вялікім укладам у развіццё сучаснай беларускай мовы.

89
Тэги:
біблія, Беларуская мова, Пераклад, Аляксандр Карлюкевіч, Алена Анісім, Мітрапаліт Павел, Мінск, Беларусь
Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
Ларыса Мятлеўская

Загадвалі жаданні і праважалі нябожчыкаў: што яшчэ рабілі беларусы праз вакно

251
(абноўлена 08:59 29.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра схаваны сімвалізм звычайнага праёма ў сцяне і вучыць мыць вокны пры дапамозе народных сродкаў.

Для нашых продкаў акно было не проста адтулінай у сцяне, якая служыла для асвятлення і вентыляцыі памяшкання – вокны атаясамліваліся з вачыма.

У народнай культуры значэнне акна суадносіцца з ідэяй пранікнення, якое можа быць не толькі міралюбівым, але і варожым. Так, напрыклад, калі ў хату праз вакно залятала птушка, гэта лічылася прадвесцем бяды, а калі яна проста стукала дзюбай у школа, гаспадарам варта было чакаць вестак.

У некаторых мясцовасцях Беларусі існавала традыцыя выносіць памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі " не праз дзверы, а праз акно. У выпадку смерці ў доме на падаконнік ставілі ваду, каб "душа абмылася", туды ж ставілі чарку з гарэлкай і хлебам для нябожчыка.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Нашы продкі лічылі вокны вачыма дома

Праз вакно адбывалася і частаванне Марозу, калі на Каляды яго клікалі есці куццю. Увогуле, ежа, якая перадавалася праз вакно заўсёды мела сакральнае значэнне. Такі абмен дарункамі і пажаданнямі адбываўся яшчэ да нядаўняга часу паміж валачобнікамі і гаспадарамі хаты.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі лічыць, што праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам памерлых. У народзе верылі, што асабліва небяспечна пакідаць вокны адчыненымі  і не перахрышчанымі нанач, таму што тады праз іх могуць ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых.

У легендах пра камяні-краўцы падкрэсліваецца, што матэрыял для пашыву адзення перадавалі змею-краўцу праз вакно і толькі праз яго атрымлівалі гатовыя вырабы.

З акном звязана і любоўная магія. Так на Каляды пры дапамозе солі, пастаўленай наччу на падваконне дзяўчына спрабавала даведацца аб будучым лёсе.

Таксама людзі верылі, што акно здольна выконваць жаданні. Лічылася, што калі ў адкрытае акно ці фортку пастаянна вымаўляць тое, чаго вельмі хочацца, гэта абавязкова спраўдзіцца.

Праз акно маглі ажыццяўляцца і злачынныя планы таму гаспадыні імкнуліся прадухіліць уздзеянне нядобрых, зайздросных позіркаў, паставіўшы на падакноннік вазон з чырвоным мушкатам (другая назва герані ці пеларгоніі - Sputnik).

Як упрыгожвалі вокны

У старажытнасці жытло будавалі практычна без вокнаў, якія мы прывыклі бачыць цяпер. Яны выглядалі, як невялікія адтуліны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якія закрывалі драўлянай засаўкай, а пазней шклом. Гэтыя адтуліны называлі "валакавое акно" і нават цяпер уважлівы вандроўнік заўважыць гэтыя старажытныя акенцы ў сценах клецяў, хлявоў і нават сенцах. Калі нарэшце сталі рабіць вокны, а па сведчанні навукоўцаў, гэта адбылося даволі позна, іх з’яўленне суправаджалася пэўным дыскамфортам ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Гэта трывога выяўлялася у падсвядомым і можа таму ў народным сонніку пазначана, што бачыць у сне акно да чакання:

  • Бачыць расчыненае акно – падарунак будзе, прыбытак;
  • Акно з пабітымі шыбамі – страты, беднасць; з чыстымі і цэлымі – шчасце, жыццё.

Колькасць вокнаў залежыла ад планіроўкі хаты. Звычайна рабілі два вакна ў падоўжанай сцяне, што выходзіла на двор, і адно ў тарцовай – на галоўным фасадзе. Такое размяшчэнне вокнаў спрыяла стварэнню ў хаце покуці або "чырвонага кута", у якім размяшчаліся абразы.

Да ўсяго ў народзе быў пашыраны звычай мець у хаце менавіта тры акны ў гонар святой Тройцы. Чацвёртае акно у глухой сцяне паміж печчу і галоўным фасадам рабілі толькі ў асобных мясцовасцях. Часта на кухні вакно ўстаўлялі насупраць вусця печы, што было зручна для гаспадыні, якая пачынала завіхацца каля яе з першымі промнямі сонца.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тры вакны ў хаце рабілі ў гонар Святой Троіцы

Цікава, што ў некаторых мясцовасцях існавала правіла пытаць дазвол на павялічэнне колькасці вокнаў больш за тры не толькі ў святара, але і у вясковага сходу. У другой палове ХІХ стагоддзя , калі пачала мяняцца планіроўка жылля і хату пачалі падзяляць на залу і спальню, у тарцовай сцяне, што выходзіла на вуліцу, рабілі па два вакна. 

Увогуле, месца вакна на фасадзе і яго форма адыгрывала значную ролю ў стварэнні мастацкага аблічча будынка. Аканіцы, надаконныя і падваконныя ліштвы – традыцыйныя элементы аздаблення хаты, якія адрозніваліся ў адпаведнасці з этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Зараз традыцыя ўпрыгажэння вокнаў рознымі элементамі не так распаўсюджана, але і дагэтуль можна напаткаць цікавыя варыянты.

Рама звычайна мела ад 3 да 6 шыб, а пачынаючы з ХVІ-ХVІІ стагодзя ў шляхецкіх сядзібах – да 30 і болей. Да ХІХ стагоддзя замест шкла часта выкарыстоўвалі спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пухіры жывёл, палатно. Зімой вокны мелі дубальты (падвойныя рамы, - Sputnik), а знадворку, калі не было аканіц, іх прыкрывалі саламянымі матамі, каб лепш захоўвалася цяпло ў хаце. Такімі матамі ўцяплялі і дзверы.

Драўляныя створкі або аканіцы звонку зачынялі кожны вечар, але з цягам часу яны страцілі сваю ўтылітарную функцыю. Разам з ліштвамі аканіцы сталі дэкаратыўнымі элементамі ў абрамленні вакна.

Вёска Свяцілавічы
© Sputnik Альфрэд Мікус
У кожным рэгіёне Беларусі былі свае традыцыі ўпрыгажэння вокнаў

Асабліва ўпрыгожваліся ліштвы, на якіх можна было сустрэць разнастайныя ўзоры. Часта гэта кветкі і мудрагелістыя завіткі, але можна сустрэць і выявы зорак і сонца, птушак і цмокаў і іншае.

Такая аздоба адрозніваецца ў кожным этнарэгіёне Беларусі і, як і нацыянальны строй, з’яўляецца іх своеасаблівым пашпартам, унікальнай адметнасцю. 

Як памыць вокны народнымі сродкамі

Гаспадыні дбайна сачылі за чысцінёй шыб у вокнах. Іх чыстка была абавязковай перад Вялікаднем. Прытрымліваюцца такой традыцыі і многія сучасныя гаспадыні.

Вядома, што цяпер у краме можна набыць разнастайныя сродкі для чысткі шкла, хтосці ў ваду дадае гарэлку або кроплі аміяку і націрае шыбы да бляску старымі газетамі, вокны чысцяць нават ільняным алеем і крапівой.

У кнізе "Літоўская гаспадыня" Ганны Цюндзявіцкай, якая сабрала вопыт гаспадарчай дзейнасці сялян на пачатку ХІХ стагоддзя, ёсць цэлы шэраг парадаў для захавання вокнаў чыстымі і светлымі.

Каб шыбы не трацілі празрыстасці, нельга мыць іх вадой, асабліва раніцай ці ўдзень, бо сонечныя прамяні уздзейнічаюць на вільготнае шкло, псуюць яго і змяняюць колер.

Варта рабіць гэта ўвечары, а зранку яшчэ раз выцерці шыбы сухой анучай. Для лепшага выніку суконку трэба пасыпаць дробным мелам і выцерці шкло насуха.Перад выкарыстаннем мел трэба прасеяць, каб ён не пакідаў драпіны на шкле.

Чытайце таксама:

251
Тэги:
Беларусь, Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Мед

Беларускія народныя рэцэпты ад прастуды

97
(абноўлена 09:20 31.03.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца цікавымі рэцэптамі і нагадвае, што з цяжкімі захворваннямі лепш не эксперыментаваць і звяртацца да доктара.

Нашы продкі для барацьбы з хваробамі выкарыстоўвалі тое, што было пад рукой. Для барацьбы з вясновымі прастудамі быў свой топ-3, у які ўваходзілі лазня, зёлкі і парады дасведчаных народных лекараў.

Спосабы лячэння некаторых хвароб нашымі продкамі апісаў у кнізе "Рэчыцкае Палессе" этнограф Часлаў Пяткевіч яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя. Магчыма часам камічныя рэцэпты маюць рацыянальнае зерне і могуць пашырыць досвед сучасніка, які цікавіцца народнай медыцынай.

Вядома ж, у век росквіту навуковай медыцыны варта заўсёды раіцца з доктарам, якому давяраеш і пры моцным захворванні звяртацца па дапамогу ў паліклініку, але азнаёміцца з вопытам продкаў будзе таксама карысна і цікава.

Пад прастуднымі захворваннямі у народнай медыцыне разглядалі такія хваробы, як грып, вострыя рэспіраторныя захворванні, ангіну, бранхіт, ларынгіт, пнеўманію, рэўматызм, фарынгіт і іншыя. Лічылася, што ў аснове гэтых хвароб ляжыць пераахалоджванне арганізму, якога і варта пазбягаць.

Пры першых знаках прастуды - павышэнні тэмпературы, галаўной болі, насмарке, кашалі, ламоце -  народныя лекары раілі выпіць паўшклянкі вады, ў якой трэба было размяшаць пяць кропляў ёду. Калі ногі мокрыя, іх неабходна было нацерці гарэлкай і надзець сухія шкарпэткі. Добра было паставіць на грудзі і спіну некалькі сухіх банак, выпіць дзве-тры шклянкі  гарачай гарбаты з імбірам і мёдам.

Каб зрабіць карысную гарбату правільна, трэба чвэрць шклянкі ачышчанага і нацёртага на тарцы імбіра заліць медам і ваць некалькі хвілін, не даводзячы на кіпення, бо гэта шкодзіць карысным уласцівасцям мёда. У кубак з кіпенем трэба дадаць палову чайнай лыжкі атрыманай сумесі і піць цёплым.

Имбирь
© CC0 / Pixabay/Couleur
Імбір - лепшы сродак для імунітэта

Такім рэцэптам карысталіся сучаснікі, бо ў нашых продкаў у зялёнай аптэцы імбіра не было. Яны пілі любую патагонную гарбату з ліповага цвету, бузіны, маліны. Затым народныя лекары раілі закутацца ў коўды і класціся спаць. Звычайна пасля такіх працэдур прастура сыходзіла.

Калі не, то на наступны дзень раілі нічога не есці, а толькі піць журавінавы морс або ваду, падкіслёную лімонам. На ноч цела націралі спіртавой настойкай ядлоўцу або бярозавых пупышак, калі такой не было, абціраліся карачай вадой з воцатам.

Перад сном можна было выпіць поўшклянкі хатняга віна з чорнай смародзіны, разведзенага  паловай шклянкі гарачай вады. Праз гадзіну хворы пачынаў пацець і тады трэба было памяняць бялізну, якую ўвогуле падчас прастуды мяняць трэба часта.

Далей варта было ізноў выпіць віно, а раніцай лёгка паснедаць і зноў выпіць таго ж віна, але без вады.

Калі прастуда суправаджалася моцным кашлем, для яго гатавалі настойку з палыну і гарэлкі: 20 грамаў палыну настойвалі ў 500 грамах гарэлкі як мага больш. Ужывалі такую мікстуру тры разы на дзень на адной лыжцы, але дзецям такія лекі не давалі.

Для лепшага выхаду макроты лічылася карысным ужываць сіроп брусніц, змешаны з цукрам ці мёдам.

Сезон брусники только начался, но она уже на прилавках
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Кожная гаспадыня мела ў хаце запас брусніц

Добрым сродкам ад кашлю лічылася морква і рэдзька. Каб прыгатаваць лекавую сумесь палову сока морквы ці рэдзькі трэба было змяшаць з малаком і прымаць пяць-шэсць разоў на дзень.

Палескія народныя лекары пры прастудных захворваннях раілі ўжываць экстракт з маладых сасновых парасткаў і часта нюхаць шкіпінар.

Вось які рэцэпт лячэння хворага горла прыводзіцца ў кнізе Часлава Пяяткевіча: "Мёд добра перапалі разжараным гваздом, развядзі гарэлкаю дай палашчы тры разы ў дзень. Прыкладай к горлу цёрты хрэн або вужовае лініло з цестам. Таксама палошчуць горла адварам шалфея, а калі т.зв. завалкі (ангіна), то робяць кампрэсы з моцна нагрэтага аўса ці ячменю".

А так на Палессі лячыліся ад кашлю: "Напар ліповага цвету, напійся з мёдам да на печы добра спацей, то і пройдзе. Адвар каліны(цвету)  і маліны (ягад і карэння) таксама ўжываюць каб выклікаць паценне. Пры вельмі цяжкім кашалі хвораму прыкладваюць гарачыя цагліны ці камяні, загорнутыя ў анучы. Пры катары выкарыстоўваюць тыя ж самыя сродкі.што і пры кашалі, і ў дадатак раюць умывацца вельмі халоднаю вадою, асабліва мыць за вушамі і ўцягваць ваду ў нос". 

Липовый цвет
© Photo : pixabay.com
Гарбата з ліпавага цвеіу не толькі смачная, але і карысная

Часта ўвесну, калі дзьмуць халодныя вятры, узнікала такая хвароба як ячмень. Згодна з дадзенымі Чэслава Пяткевіча, "пры кожнай хваробе вачэй, а перш за ўсё пры запаленні павекаў, што называецца ячменем, выкарыстоўваюць прамыванне халоднай вадою і сырадоем. Кожны, хто спаткае хворага, дае яму хвігу, кажучы:

- У цябе ячмень усходзіць!

- Усходзіць, да не ўродзіць, - павінен быў адказаць хворы ".

Хваравітым людзям народныя лекары раілі ужываць бярозавы і кляновы сокі з невялікай колькасцю мукі ці крухмалу.

А вось як прастудныя захворванні лячылі паэтычным народным словам: "На Сіянскім моры едзе Марыя залатым мастом; залаты мост разбівала, на мора брасала, явара зварачала. З явара выйшла сем дзевак. Ох. Мора, мора валнавалася! Там сем дзевак чыталі, пісалі, прастуду ўгаворвалі, вадзяную. Ветраную, прастудзёную. Угаваралі з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з сярэдзінкі , із галавы, із вушэй, із ачэй.

Вы, угоднікі гасподнія, прыступайце, мне, рабе божай Настассі (імя знахаркі), прастуду ўгавараць памагайце, на Сіянскае мора ссылайце, дзе вецер не вее, сонца не грэе,, там прастудзе прабываць, каб яна там піла, ела, спала, у целе прыбывала".

97
Тэги:
Народныя традыцыі, Беларусь, Ларыса Мятлеўская
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Лукашэнка павіншаваў Пуціна, беларусаў і расіян з Днём яднання народаў

2
(абноўлена 09:18 02.04.2020)
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што цяпер Беларусі і Расія стаяць на парозе новага інтэграцыйнага этапу, і гэта сур'ёзны зачын для годнай будучыні народаў дзвюх краін.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, беларусаў і расіян з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што пачатак інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы зрабіў адносіны паміж Беларуссю і Расіяй больш змястоўнымі, а таксама стварыла рэальныя перавагі для развіцця абедзвюх краін.

Лукашэнка нагадаў, што цяпер Беларусь і Расія знаходзяцца на парозе новага інтэграцыйнага этапа. "Выпрацоўка ўзаемапрымальных рашэнняў у духу сапраўднага саюзніцтва - сур'ёзны зачын для годнай будучыні народаў Беларусі і Расіі", - заявіў ён.

Беларускі прэзідэнт таксама лічыць, што абедзве краіны і ў будучыні змогуць захаваць высокую дынаміку двухбаковага і інтэграцыйнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, а таксама Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

Трэба будзе вялікая праца

Лукашэнка адзначыў, што свята Яднання народаў увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць традыцыі папярэдніх пакаленняў жыць у міры і згодзе.

"За кароткі па мерках гісторыі перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы падмурак Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і Расіі пры захаванні агульнасці іх шляху развіцця і непарыўнасці чалавечых лёсаў", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік Беларусі нагадаў, што народы абедзвюх краін збераглі і паглыбілі эканамічныя сувязі. У дадзены момант шматлікія беларускія і расійскія прадпрыемствы ўваходзяць у вытворчую кааперацыю, што дазваляе ім выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю на экспарт. Гэтаму таксама спрыяе ўзаемадзеянне краін у навуковай і высокатэхналагічнай сферах.

Акрамя таго, магчымасці беларусаў і расіян у прафесійнай сферы істотна пашырае фарміраванне агульнага рынку працы і спадарожнай інфраструктуры. Аднак гэта не галоўнае.

"Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваныя не толькі на агульных эканамічных інтарэсах і ўзаемавыгаднага гандлю. Іх стрыжнем заўсёды былі, ёсць і будуць непарушная шматгадовая дружба і згуртаванасць народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой мы будзем ўрачыста адзначаць у гэтым годзе. Наша святы абавязак - зберагчы і перадаць нашчадкам праўду пра тыя страшныя падзеі і гістарычны подзвіг савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты - рэканструкцыя Брэсцкай крэпасці і ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату - важны ўклад ва ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, цяпер Беларусь і Расія разам процідзейнічаюць узнікаючым выклікам і пагрозам бяспецы, праводзячы узгодненую знешнюю і абаронную палітыку для падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Ён падкрэсліў, што зроблена вельмі шмат, але яшчэ шмат трэба будзе зрабіць у будучыні для развіцця інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

"Паспяховасць рэалізацыі нашых планаў будзе залежаць ад няўхільнага выканання прынятых дамоўленасцяў, выключэння нацыянальнага пратэкцыянізму, ліквідацыі існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. У нас для гэтага ёсць усё неабходнае - воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

2
Тэги:
Беларусь, Расія