Кандрусевіч: Новы Запавет на беларускай мове будзе карысны і Касцёлу

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мітрапаліт адзначыў, што выданне нясе беларусам слова Божае на роднай мове, як і завяшчаў Францыск Скарына.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Выдадзены на беларускай мове Новы Запавет будзе карысны і каталіцкім святарам у Беларусі, заявіў у Мінску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прэзентацыя кнігі Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста - Sputnik Беларусь
У Мінску прэзентавалі першы пераклад Новага Запавета на мову

Кнігу "Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста" прэзентавалі 15 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, Каталіцкай царквы, а таксама Міністэрства інфармацыі і іншыя.

"Я перакананы, што выданне кнігі Новага Запавету будзе спрыяць далейшаму развіццю духоўнага пастырства, асабліва евангелізацыі, у Беларускай праваслаўнай царкве і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Яна будзе карысная і Каталіцкай царкве", — цытуюцца на сайце РЦК словы Кандрусевіча.

Мітрапаліт таксама падкрэсліў, што РКЦ таксама шмат увагі надае выданню тэалагічнай, біблейскай, літургічнай і гістарычнай літаратуры на беларускай мове.

"Нашы царквы-сёстры годна шануюць 500-годдзе выдання Бібліі Скарыны. Гэтым яны нясуць нашаму народу слова Божае на яго роднай мове, як гэтага жадаў наш знакаміты зямляк", — сказаў на заканчэнне арцыбіскуп.

Як раней паведамляў Sputnik, праца над перакладам Новага Запавету доўжылася 25 гадоў. Адказваў за яе протаіерэй Сяргей Гардун.

Стужка навiн
0