У будслаўскім касцёле знойдзены ўнікальныя рэліквіі святой Кацярыны

© Photo : Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў БеларусіРэліквіі святой Кацярыны Александрыйскай у Будслаўскім касцёле
Рэліквіі святой Кацярыны Александрыйскай у Будслаўскім касцёле - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апісанне рэліквій, якія калісьці размяшчаліся ў адным з бакавых алтароў будслаўскай святыні, было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII стагоддзя, складзенай падчас адной з яго інвентарызацый.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik. У Будславе зроблена важная знаходка, тут выяўлены рэліквіі святой Кацярыны Александрыйскай, якія з'яўлюцца аднымі з самых рэдкіх у свеце, паведамляе афіцыйны партал беларускага касцёлу.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: Новы Запавет на беларускай мове будзе карысны і Касцёлу

Апісанне рэліквій, якія калісьці размяшчаліся ў адным з бакавых алтароў будслаўскай святыні, было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII стагоддзя, складзенай падчас адной з яго інвентарызацый.

"У трыдэнцкія часы (да 1962 года — Sputnik) пры кожным асвячаным алтары знаходзіліся тыя ці іншыя рэліквіі. Звычайна іх або ўмуроўвалі, або ставілі ў рэліквіярыі на алтар", — адзначыў вікарый будслаўскай парафіі ксёндз Міхал Бубен.

Святар дадаў, што, пабачыўшы згадку пра рэліквіі ў кнізе, пачаў шукаць іх.

Чырвоны касцёл, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўку для кананізацыі Ігната Дамейкі

"У камуністычныя часы рэліквіі схавалі, каб зберагчы іх. Мы знайшлі іх 14 верасня — у дзень Узвышэння Святога Крыжа. Капсула з рэліквіямі святой была завернута ў мяшочак, але знаходзілася ў касцёле", — распавёў Міхал Бубен.

25 лістапада адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквій у будслаўскі санктуарый.

"Радуюся, што ўдалося адшукаць гэтыя рэліквіі. Іх вельмі складана атрымаць, таму ў некаторым родзе гэта ўнікальная рэч. Галоўныя рэліквіі знаходзяцца ў кляштары на Сінаі. Наколькі я ведаю, на Беларусі рэліквій св. Кацярыны больш нідзе няма. Прынамсі афіцыйна. У Польшчы яны ёсць у кляштары супольнасці сясцёр св. Кацярыны ў Бранева", — дадаў вікарый.

Стужка навiн
0