Брэсцкая крэпасць - Галоўны ўваход

Выйшла ў свет унікальнае выданне па гісторыі Брэсцкай крэпасці

58
(абноўлена 16:53 10.01.2018)
У кнізе прадстаўлены сакрэтныя матэрыялы з ваенных архіваў Масквы і санкт-Пецярбурга.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Унікальнае навукова-папулярнае выданне "Атлас крэпасці Брэст-Літоўск: Том 3. Фортова перыяд (1876-1915)" падрыхтавана Фондам развіцця Брэсцкая крэпасці пад кіраўніцтвам эксперта Фонда па гісторыка-архіўным даследванням Уладзіміра Арлова, паведамалі Sputnik стваральнікі.

Аўтарскі калектыў працаваў над кнігай 2 гады. Гэта першае навуковае выданне па гісторыі крэпасці, у якім адлюстраваныя два перыяды яе станаўлення — ад бастыённай да фартавой. Выданне пераважна складаецца з візуальнага матэрыялу: картаў, схем, чарцяжоў і фотаздымкаў фартыфікацыйных аб'ектаў.

У аснову "Атласа крэпасці Брэст-Літоўск" ляглі ўнікальныя матэрыялы, якія публікуюцца ўпершыню і амаль стагоддзе праляжалі пад грыфам "сакрэтна" ў найбуйнейшых ваенных архівах Масквы і Санкт-Пецярбурга. У кнігу таксама ўвайшлі архіўныя графічныя матэрыялы з Ваеннага архіва Польшчы, так як частка фартоў крэпасці Брэст-Літоўск знаходзіцца сёння на тэрыторыі гэтай краіны.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Пасольскага фонду ЗША па захаванню культурнай спадчыны і Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

58
Тэги:
музей, Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Брэст, Беларусь
Мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда

Напалеон Орда: летапісец беларускай архітэктуры

254
(абноўлена 22:12 10.02.2021)
У гэты дзень нарадзіўся мастак, кампазітар і педагог Напалеон Орда, аўтар тысяч гравюр, на якіх адлюстраваны старажытныя маёнткі Беларусі.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў маёнтку ў Варацэвічах (сучасная Брэсцкая вобласць). 26 гадоў ён пражыў у Беларусі, але пасля паўстання 1831 года з'ехаў у Францыю пад чужым імем. У Парыжы Орда актыўна заняўся творчасцю – музыкай і мастацтвам.

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

У Францыі Напалеон Орда пазнаёміўся і сябраваў з выбітнымі прадстаўнікамі свайго часу: пісьменнікамі Бальзакам, Стэндалем, Цергеневым і Міцкевічам, кампазітарамі і музыкантамі Вердзі, Лістам, Шапэнам, у якіх браў урокі.

Музычныя творы Напалеона Орды неўзабаве загучалі са сцэн Францыі, Германіі, Польшчы і Расіі. Ён становіцца дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы і працуе там да яе зачынення падчас рэвалюцыі 1848 года.

Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы фартэпіяннага мастацтва. Акрамя таго, ён быў аўтарам шэрага твораў па тэорыі музыкі. Напалеон Орда напісаў кнігу "Граматыка музыкі", якая шмат дзесяцігоддзяў лічылася адным з лепшых падручнікаў па тэорыі музыкі.

У наступныя гады Орда шмат вандраваў і рабіў у розных краінах замалёўкі. У 1856 годзе ён вяртаецца на радзіму і пачынае рабіць гравюры з мясцовых палацаў і сядзіб, многія з якіх пачыналі ўжо ў яго час прыходзіць у заняпад.

Вялікую частку твораў Напалеона Орды пасля яго смерці родныя перадалі ў Польшчу, у Нацыянальны музей Кракава. Вялікая калекцыя літаграфій таксама знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя. Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску. Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".

Замалёўкі Напалеона Орды, акрамя мастацкай каштоўнасці, маюць вялікае значэнне для сучасных рэстаўратараў і гісторыкаў архітэктуры. У дзень смерці мастака мы прапануем паглядзець на некаторыя з іх.

Чытайце таксама: 

  • Барыс Аракчэеў: спявак беларускай прыроды
  • Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці
  • "Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна
  • Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча
254
Тэги:
Напалеон Орда
Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі: "Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ..."

42
(абноўлена 11:35 02.02.2021)
Гэтыя словы належаць знакамітаму беларускаму пісьменніку і паэту Уладзіміру Караткевічу, але гучаць з вуснаў Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе. Сёння спаўняецца 183 гады з дня нараджэння лідэра паўстання 1863-1864.

Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся ў 1861 годзе пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю.

Яська, гаспадар з-пад Вільні

Восенню 1862 года Каліноўскі стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні - цэнтра "чырвоных" у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх уладаў.

У рускай гістарыяграфіі паўстанне 1863-1864 атрымала назву Другое польскае паўстанне або мяцеж, у польскай - Студзеньскае паўстанне, у беларускай гістарыяграфіі - паўстанне Кастуся Каліноўскага, каб выдзяліць яго з агульных паўстанцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.

Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 года Кастусём Каліноўскім разам са сваімі аднадумцамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі "Мужыцкая праўда". Выйшлі 7 нумароў газеты. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: "… не народ для ўрада, а ўрад для народа". Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам "Яська, гаспадар з-пад Вільні".

Прычыны паўстання

Перадумовы паўстання былі звязаны з асаблівасцямі развіцця Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Беларускае сялянства было незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося 22 студзеня 1863 года ў Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.

Масавы ўдзел у паўстанні прыняла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі "чырвонымі".

Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названых мэтаў паўстання мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі называлі "белымі".

Вынікі паўстання

Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларускіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 года ўзброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.

У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".

3 лістоў вынікала, што Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць "за свайго Бога, за сваё права… за сваю Бацькаўшчыну". У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі "дваранінам", заявіў: "У нас няма дваран - усе роўныя!".

Нагадаем, што крыху больш за год таму, 22 лістапада 2019 года, у Вільнюсе адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года. Ад урада Беларусі ў мерапрыемстве прымаў удзел віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка. На той час дзеючы прадстаяцель РКЦ у Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прысутнічаў на цырымоніі, назваў Каліноўскага нацыянальным героем Беларусі, па звестках Tut.by. Раней падчас выступлення перад журналістамі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай постаць Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".

42
Тэги:
Кастусь Каліноўскі, Паўстанне 1963 года
Які сёння дзень: 26 лютага

Які сёння дзень: 26 лютага 2021 года

0
(абноўлена 17:29 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 лютага

  • У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
  • У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
  • 1918 год: Пётр Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР.
  • 1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.

26 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.

Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакусаў, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і ўдачу ў справах.

Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей