Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

У Польшчы аднавілі дакументы Брыгіцкага касцёла ў Гродне

45
(абноўлена 11:30 07.03.2018)
Архіў дакументаў XVI-XX стагоддзяў касцёла ў Гродне аднавілі спецыялісты з музея ў польскім Беластоку.

МІНСК, 7 сак — Sputnik. Архіў дакументаў касцёла брыгітак у Гродне адноўлены і перададзены назад у абласны гісторыка-археалагічны музей, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Гродна плюс".

Унікальны збор дакументаў захоўваўся ў музейных фондах на працягу больш чым пяцідзесяці гадоў. Лісты дакументаў былі ў дрэнным стане, і тэкст на іх было немагчыма прачытаць.

Музей у польскім Беластоку прапанаваў сваім беларускім калегам дапамогу ў рэстаўрацыі важнага помніка гісторыі касцёла ў Беларусі.

Аднаўленне архіва, які вёўся на працягу XVI-XX стагоддзяў завершана. З дапамогай рарытэтных дакументаў гістарычная навука Беларусі ўзбагаціцца ведамі пра станаўленне і развіццё касцёла і кляштара брыгітак у Гродне. Дакументаабарот у касцёле вёўся на стара-польскай і лацінскай мовах.

"Гэта і хроніка падзей, манашкі займаліся пісаннем свайго жыцця і вялі вельмі падрабязную хроніку. Гэта ўласцівасць усіх манастыроў. Напэўна гэтыя дакументы паказваюць жыццё манастыра на працягу трох стагоддзяў", — упэўнены рэктар касцёла Благавешчання Найсвяцейшай Панны Марыі Антоні Гарэмза.

Цяпер гісторыкі плануюць стварэнне рэстаўрацыйных цэнтраў у Беларусі, Польшчы і Літве. Дакументы, якія апісваюць нашу агульную гісторыю, захоўваюцца ў музейных фондах трох краін і іх яшчэ трэба будзе ўвесці ў навуковы абарот.

"Той факт, што мы супрацоўнічаем з нашымі калегамі важны ў тым плане, што мы ўзбагачаем адзін аднаго. Яны бяруць у нас выставы, каб паказаць, што ў нас ёсць цікавыя рэчы", — падсумаваў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

45
Тэги:
дакументы, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна, Польшча, Беларусь
По теме
У Гродне знайшлі цэглу з гербам эпохі Вітаўта

Спадчына