Этнограф Ларыса Мятлеўская

Адзначаем Дзень рыбалова, ці Як з карпа зрабіць селядца

143
(абноўлена 17:55 30.03.2018)
Этнограф Ларыса Мятлеўская заклікае аматараў рыбалкі на возера, а гаспадыням прапануе новы рэцэпт стравы са свежага карпа.

30 сакавіка ў народзе адзначаюць Дзень рыбалова, які прыпадае на прысвятак Аляксей Цёплы. Самы час выпраўляцца на рыбалку.

На Палессі кажуць, што на "Аляксея лёд такі слабы, што яго і рыба хвастом разаб'е". І сапраўды, час для лова рыбы самы што ні ёсць спрыяльны: згаладалая за зіму рыба шукае ежу, падымаецца з цёмных глыбінь вадаёмаў на паверхню, каб пагрэцца на вясновым сонейку і глынуць кіслароду, якім менавіта гэтым часам багатая вада.

Зарыбление водоема щукой
© Sputnik / Виктор Толочко
Шчупакі

У гэты дзень таксама існавалі пэўныя забароны на гаспадарчую працу, таму сяляне адпачывалі. Забыцца на строгія правілы маглі толькі аматары рабнага лову: яна апантана плялі сеткі, аглядалі іншыя рыбалоўныя прылады. У народзе так і казалі: "Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць".

Канец свету настане, калі перакуліцца вялізная рыба

Занятак рыбнай лоўляй вядомы на Беларусі з часоў палеаліту: да распаўсюджання земляробства яна была амаль адзінай крыніцай існавання мясцовага насельніцтва. Пра гэта сведчаць знаходкі археолагаў на стаянках першабытных людзей: касцяныя кручкі,  вастрыі гарпуноў, асцей, сеткавыя грузілы. Выявы рыб сустракаюцца на касцяных рэчах, косткамі замест іголак сшывалі адзенне, а з пазванкоў жанчыны рабілі пацеркі і завушніцы.

Міфалагічныя рыбы ў выкананні беларускіх майстроў
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Міфалагічныя рыбы ў выкананні беларускіх майстроў

Мабыць, такія ўпрыгожванні былі нечым большым, таму што паводле балта-славянскай міфалогіі рыба — выразнік мужчынскага пачатку бо атаясамліваецца з апладняльнай стыхіяй вады.

Эратычна-шлюбная сімволіка рыбы тлумачыцца і ў славянскіх сонніках. Усім вядома, калі маладая жанчына пабачыць у сне вялікую рыбіну, то хутка зацяжарае і народзіць сына, калі дробную, то дзяўчынку. Калі ж тое бачылася пажылым людзям, гэта прадракала хваробу, паколькі рыба была яшчэ і адзнакай свету мёртвых.

Акрамя таго, нашы продкі верылі, што зямля трымаецца на велізарнай рыбе і калі па нейкай прычыне яна перакуліцца, то настане канец свету. Калі ж яна проста варушыцца, то чакай землятрусаў.

Крыху гісторыі

Прадаваць рыбу на беларускіх кірмашах пачалі ў феадальны перыяд, але прамысловага рыбалоўства у тыя часы практычна не было: рыбу лавілі ў асноўным для сябе. Прыгонныя рыбаловы пастаўлялі рыбу ў маёнткі і духавенству. Яны ж павінны былі вязаць сеткі, віць невадныя вяроўкі, рамантаваць снасці. Гэта называлася "хадзіць да панскага неваду". Акрамя гэтага часта пры маёнтках і манастырах меліся людзі, асноўнай працай, якіх была лоўля рыбы.

Разводзіць рыбу ў Беларусі пачалі толькі ў Сярэднявеччы. Актыўна рабілі запруды і капалі сажалкі, ў якіх самавольна рыбу лавіць было нельга. Пакаранне за гэта было ўстаноўлена Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

Рыбак з настаўкай на возеры Нобель. Фота з кнігі Гражыны Рушчык Палессе. Фотаздымкі дваццатых гадоў
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Рыбак з настаўкай на возеры Нобель. Фота з кнігі Гражыны Рушчык "Палессе. Фотаздымкі 1937 года"

Прагрэсу развіццё прамысловага рыбалоўства дасягнула тады, калі адмянілі прыгоннае права.  З ростам гарадскога насельніцтва павялічылася патрэба ў харчовых прадуктах, у тым ліку і рыбных. Рыбу стала магчымым прадаваць за грошы. Увод у эксплуатацыю чыгуначных ліній даваў магчымасць не толькі транспарціраваць рыбу ў гарады і мястэчкі  беларускіх губерняў, але і вывозіць яе за мяжу. Напрыклад, у Германію экспартавалася рыбная луска, якая выкарыстоўвалася пры вырабе штучнага жэмчугу.

У другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў вадаёмамі на Беларусі валодалі казна, памешчыкі, манастыры і сялянская грамада. Большасць з іх здавалася ў арэнду. Арандатары стваралі арцелі рыбакоў, а злоўленая рыба збывалася скупшчыкам, якія прадавалі яе на кірмашах.

Калі рыбна, дык і юшна

Калісці ж у мінскіх вадаёмах была процьма рыбы. Этнограф, журналіст, фалькларыст Павел Шпілеўскі, вандруючы па Мінскай губерніі ў 1853-55 гадах пісаў: "Досыць зазірнуць на Нясвіжскі кірмаш, на таргі мінскія, слуцкія, пінскія, мазырскія і рэчыцкія, на безліч усялякіх гатункаў свежай вэнджанай рыбы, якая прадаецца на іх, каб атрымаць ясны доказ добрага стану рыбацтва ў старажытным месцазнаходжанні крывічоў. Рыбам рэчак і азёр Мінскай губерніі няма ліку, аднак узгадаем некаторыя з іх: самы, бялугі, асётры, шчупакі, судакі, ліны, карасі, ляшчы, вугры, цырты, беларыбіца, уюны…".

Рыба на прилавке
© Sputnik / Евгений Биятов
Рыба на прылаўку

Разводзіць карпаў і фарэль (стромгу) некаторыя памешчыкі пачалі яшчэ больш за 100 гадоў таму. Рыбаводныя гаспадаркі меліся ў маёнтку Альба князя, маёнтку Смаляны памешчыка Цітова, маёнтку Пескі памешчыка Паслаўскага.

Пэўны час у гэтай справе быў зацішак. Затое цяпер сэрца цешыць сапраўднае адраджэнне рыбаводнай справы. Немала гаспадарак прадстаўляюць сваю прадукцыю па кірмашах малых і буйных гарадоў Беларусі.

Як з карпа атрымаць селядзец

Сёння прапаную прыгатаваць "селядзец з карпа", рэцэптам якога падзялілася Галіна Ціхан з вёскі Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Трэба адзначыць, што цуды ператварэння рыбы аднаго гатунку ў другі — з'ява ў беларускай кулінарыі вядомая. Калі жаданай рыбы не было, вынаходлівыя кухаркі гатавалі страву з іншай рыбы, дасягаючы блізкага смаку. Напрыклад, гартаючы старонкі кулінарна-гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" можна даведацца як прыгатаваць "хатнюю траску са шчупака" і "хатняга ласося з вэнджанага сома".

Продукция, представленная в рамках Рыбной недели
© Sputnik / Евгения Новоженина
Карп на кірмашы

Практыка паказала, што сучасным гаспадыням вядомы тыя старыя хітрыкі і калі ў вясковую краму раптам не завезлі любімых селядцоў, а салёнай рыбы хочацца, то можна зрабіць іх з карпа.

Інгрыдыенты:

  • 1 карп
  • 1 л. вады
  • 30 гр. воцату
  • 150 гр. цукру
  • 200  гр. солі
  • 4 лаўровых ліста
  • 15 шт. чорнага перцу
  • 1 цыбуліна
  • 1 ст. лыжка алею      

Як гатаваць расол:

У халодную ваду усыпаць соль, пакласці  лаўровы ліст і перац гарошкам, давесці да кіпення і ўліць воцат, гатаваць яшчэ тры хвіліны, зняць з агню і астудзіць.

Карп у расоле
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Карп у расоле

Як гатаваць селядзец:

Пачысціць ад лускі карпа, выпатрашыць, адрэзаць галаву, хвост і плаўнікі, памыць, парэзаць на кускі шырынёй у 2 см, пакласці ў расол з вады, солі, спецый і воцату на дваццаць чатыры гадзіны пад гнёт.

Прасаліўшуюся рыбу дастаць з расолу, паліць алеям, пакласці асобна нарэзаную кольцамі цыбулю і падаваць да стала  з варанай бульбай.

Смачна есці і да сустрэчы!

143
Тэги:
Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
По теме
Герасім Гракоўнік: сустракаем гракоў і ласуемся бобэныкамі
Стравы Вялікага посту: гатуем цуру ці крышанку
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Зажынкі ў Жораўке 2019

Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?

4846
(абноўлена 17:19 06.08.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik і даведайцеся, наколькі добра вы ведаеце фразеалагізмы на беларускай мове.

Кожная мова мае свой адметны склад устойлівых выразаў, якія яскрава характэрызуюць яе носьбітаў, іх побыт, звычкі і тое, як яны бачылі навакольны свет. Беларускія фразеалагізмы ўвабралі ў сябе трапныя параўнанні, якія часам здаюцца смешнымі, але заўсёды прыводзяць да роздумаў: як узнік той ці іншы выраз. Некаторыя фразеалагізмы траплялі ў гутарку со старонак літаратурных твораў, але большая іх частка – калектыўная творчасць народа, якая перадавалася з вуснаў у вусны на працягу пакаленняў.

Шмат фразеалагізмаў агульныя для ўсіх славянскіх народаў: напэўна, кожны зразумее, што значыць "вісець на валаску" або "Мамаева пабоішча". Вялікая колькасць выразаў трапіла ў беларускую мову з Бібліі – яны амаль слова ў слова перакладаюць лацінскі або грэчаскі тэкст. Але ёсць у беларускага народа і своеасаблівыя, адметныя фразеалагізмы, якія часам могуць не толькі выклікаць неўразуменне, але і здзівіць сваёй вобразнасцю. Прайдзіце тэст, каб даведацца, ці добра вы ведаеце беларускую фразеалогію або ці здольныя адгадаць, што значыць той ці іншы незнаёмы выраз.

Чытайце таксама:

4846
Тэги:
фразеалагізмы, тэст, Беларуская мова, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Кола часу – 2020

Унікальныя матацыклы паказалі на фестывалі ў Мірскім замку фота

33
(абноўлена 12:05 03.08.2020)
Госці фестывалю рэтрамотатэхнікі "Кола часу" змаглі ўбачыць сапраўды неверагодныя экспанаты. Патрапіў на свята і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

У мінулыя выхадныя ў Мірскім замку прайшоў фестываль рэтрамотатэхнікі "Кола часу", на якім удзельнікі прадставілі каля сотні самых розных мадэляў. Галоўнае патрабаванне да экспанатаў – узрост больш за 30 гадоў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Свята ў гэтым годзе прайшло ў восьмы раз. Сярод усіх мадэляў асаблівую ўвагу надалі матацыклам "Мінск", таму што ў гэтым годзе Мотавелазавод святкуе сваё 75-годдзе.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Аматары рэтратэхнікі маглі не толькі дакрануцца да ўнікальных матацыклаў, але і паспрабаваць сябе ў якасці вадзіцеляў.

Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020
Кола часу – 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кола часу – 2020

Акрамя Міра ўдзельнікі фестываля наведалі замкі ў Любчы і Навагрудку.

33
Тэги:
Матацыклы і мапеды, Мірскі замак
Медык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі

Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі перавысіла 68,6 тысячы

1
(абноўлена 15:13 07.08.2020)
Паправіліся і выпісаныя 64 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 68,6 тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі ў пятніцу.

"Зарэгістраваныя 68 тысяч 614 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19", - удакладнілі ў профільным ведамстве.

За суткі колькасць выпадкаў павялічылася на 111. Паправіліся і выпісаныя 64 тысячы 200 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, іх за мінулыя 24 гадзіны стала больш на 444.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 583 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Так, колькасць смяротных выпадкаў ўзрасла на тры. Сумарна на тэрыторыі краіны праведзена больш за 1 мільён 353 тысяч тэстаў.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19