Палац Радзівілаў да абрушэння, архіўнае фота

Мясцовыя ўлады вырашылі, што рабіць з палацам Радзівілаў пад Баранавічамі

60
(абноўлена 13:03 14.04.2018)
Чыноўнікі агародзяць тэрыторыю і распрацуюць план мерапрыемстваў па ахове часткі будынка, якая засталася цэлай.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Камісія Баранавіцкага райвыканкама абследавала месца абрушэння сцен былога Палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка і прыняла рашэнне аб далейшым лёсе будынка, паведамілі карэспандэнту Sputnik у райвыканкаме.

Аб абрушэнні дзвюх сцен правага флігеля палаца стала вядома нядаўна.  

У адпаведнасці с актам абследвання аб'екта, да 21 красавіка аддзел адукацыі, спорту і турзыму павінен зрабіць агароджу тэрыторыі правага флігеля. УКБ "Баранавіцкага раёна" да 2 мая прадставіць план мерапрыемстваў па ахове цэлай часткі будынка "ад атмасфернага ўздзеяння", які будзе ўзгадняцца з Міністэрствам культуры.

Акрамя таго, мясцовыя ўлады правядуць інструктаж насельніцтва і раскажуць пра забарону знаходжання на тэрыторыі палаца.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка з'явілася інфармацыя аб продажы палаца са зніжкай у 80%. Пачатковая цана — 19 210 рублёў 72 капейкі. Паводле ўмоваў аўкцыёну, пакупнік павінен правесці рэстаўрацыю лота.

Упершыню палац выставілі на аукцыён у 2013 годзе, але пакупка будынку ААТ "Спецактыўбуд-інвест" скончылася нічым: фірма не змагла знайсці інвестара і палац канфіскавалі. Далейшыя аукцыёны не зацікавілі пакупнікоў.

Палац у вёсцы Палнечка з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Яго пабудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя па загадзе Мацея Радзівіла, правобразам стала італьянская віла Трывулзіна. Нашчадкі Радзівілаў жылі тут да 1939 года, у пасляваенныя гады тут размяшчалася школа-інтэрнат, а з 1999 года ён пустуе.

60
Тэги:
Баранавіцкі райвыканкам, Міністэрства культуры РБ, Радзівілы, Баранавічы
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

379
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

379
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

17
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
17
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Урач-вірусолаг, дырэктар навуковага інфармацыйнага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый Георгій Вікулаў

Вікулаў: вакцына ад COVIND-19 можа захоўваць эфект да двух гадоў

0
(абноўлена 13:17 12.08.2020)
Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць эфект да двух гадоў, але ў кожным канкрэтным выпадку гэты тэрмін можа быць розным, лічыць урач-інфекцыяніст Георгій Вікулаў.

Нагадаем, раней у Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі, што двухразовая схема ўвядзення вакцыны ад COVID-19 дазваляе сфармаваць працяглы імунітэт. Ведамства напярэдадні выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на прэпарат, распрацаваны Нацыянальн

Викулов: вакцина от COVID-19 может сохранять эффект до двух лет

ым даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя акадэміка Н. Ф. Гамалеі. Зрэшты, клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса працягнуцца і пасля яе рэгістрацыі, адзначыў у каментары для радыё Sputnik дырэктар Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдат медыцынскіх навук Георгій Вікулаў.

"Гаворка ідзе аб вакцынацыі не праз некалькі дзён, а праз некалькі месяцаў. Перадрэгістрацыйныя патрабаванні, якія ёсць, як былі, так і захоўваюцца, перадрэгістрацыйныя даследаванні праводзяцца. Але на пэўнай выбарцы людзей. Пасля гэтага праводзяцца больш маштабныя даследаванні, у тым ліку па ацэнцы калектыўнага папуляцыйнага імунітэту. Для нас важная не толькі эфектыўнасць, але і бяспека. Прычым не толькі ў раннім, але і ў аддаленым перыядзе", - адзначыў Вікулаў.

Паводле яго слоў, клінічныя даследаванні будуць праводзіцца ў розных краінах, якія займаюцца стварэннем вакцын. Усяго ў распрацоўцы зараз знаходзіцца больш за 100 прэпаратаў, з іх 17 - у Расіі. Пры гэтым, толькі дзве вакцыны выйшлі ў "фінал", нагадвае Вікулаў.

"Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць поствакцынальны імунітэт да двух гадоў. Але гэта ў тэорыі. Як будзе канкрэтна з COVID-19, пакажа жыццё. Таму што перыяд назірання за гэтым захворваннем не перавышае васьмі месяцаў. Больш за тое, адзін працэнт людзей не адкажуць на вакцыну, такая Біялогія чалавека", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, аб стварэнні першай у свеце вакцыны ад каронавіруса напярэдадні абвясціў Уладзімір Пуцін. Па словах прэзідэнта Расіі, прэпарат ужо апрабавала на сабе адна з яго дачок. Спачатку ў яе паднялася тэмпература да 38 градусаў, але неўзабаве хутка выпрацаваўся імунітэт.

Каментар дырэктара Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдата медыцынскіх навук Георгія Вікулава Слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19