Макет Старога замку

Мінкульт Польшчы зацікавіла будучыня Старога замка ў Гродне

117
(абноўлена 10:38 31.07.2018)
Кіраўнік ведамства Пётр Глінскі паабяцаў асабіста сачыць за планамі будаўнікоў.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Міністр культуры і спадчыны Польшчы Пётр Глінскі ўсхваляваны інтэнсіўнай будаўнічай працай на тэрыторыі Старога замка ў Гродне. Аб гэтым гаворыцца ў адказе на зварот дэпутата Роберта Тышкевіча, апублікаваным на сайце Сойму.

Фармальны дыялог

Прадстаўнік партыі "Грамадзянская платформа" Роберт Тышкевіч накіраваў зварот аб разбурэнні Старога замку ў Гродне ў лютым гэтага года і атрымаў адказ праз месяц.

Глінскі падкрэсліў, што польская старана не была праінфармавана аб пачатку прац, і паабяцаў як мага хутчэй атрымаць інфармацыю пра планы будаўнікоў.

Плануецца, што рэстаўрацыя будзе ўключана ў павестку дня чарговага паседжання Польска-Беларускай Кансультацыйнай Камісіі, якая на дадзены момант з'яўляецца адзіным фармальным месцам для дыялогу па справах спадчыны. Аднак камісія мае толькі кансультатыўны характар.

Што адбываецца зараз

Рэканструкцыя Старога замку ў Гродне распачалася восенню 2017 года. Нават на этапе распрацоўкі праекта ўзнікала шмат дыскусій сярод спецыялістаў і грамадскасці, але яны не былі пачутыя.

На мінулым тыдні стала вядома, што будаўнікі пачалі разбіраць галерэю.

У планах архітэктараў — стварыць замак часоў караля Стэфана Баторыя  па эскізе мінскага архітэктара Уладзіміра Бачкова. Па меркаванні спецыялістаў, "архітэктар не ведае гістарычных крыніц і не цікавіцца, што было ў замку да Баторыя і пасля яго".

Не згодныя гісторыкі і са стылем Гучы, які бярэцца за аснову ў рэстаўрацыі Старога замку, і называюць яго "бязглуздзіцай у стылі Бачкова".

117
Тэги:
рэканструкцыя, Стары замак, Гродна, Польшча
Тэмы:
Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: аднаўленне ці знішчэнне? (13)
По теме
Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: аднаўленне ці знішчэнне?
Лідскі замак

Беларусь містычная: самыя знакамітыя замкі з прывідамі

590
(абноўлена 12:19 25.09.2020)
Самыя папулярныя беларускія замкі і прывіды, якія іх ахоўваюць - у аглядзе Sputnik.

Беларускія замкі — сапраўдны скарб для тых, хто хоча паказытаць нервы. У кожным жыве свой прывід, які абараняе пэўную легенду і нават скарб.  Тым, хто ўсё жыццё марыў папаляваць на прывідаў, ёсць дзе разгуляцца.

Нясвіжскі замак

Самы рамантычны і самы знакаміты прывід Беларусі — Чорная Панна Нясвіжа. Так называюць пакутлівую душу недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта — Барбары Радзівіл.   

Гісторыя адносінаў паміж свякроўкай і нявесткай старая як свет. Маці Жыгімонта Бона Сфорца люта ненавідзела "выскачак" Радзівілаў. І нават калі сын таемна ажаніўся з Барбарай, не прыняла яго выбар і загадала сваім памочнікам атруціць прыгажуню. Маладая каралева выпіла зелле, якое аптэкар Монці выдаў за лекі ад бясплоддзя. Яе пахавалі ў Віленскім кафедральным касцёле.

Несвижский замок
© Sputnik Ася Поплавская
Нясвіжскі замак

Каралева беларускіх прывідаў неаднойчы натхняла творцаў — Аляксей Дудараў прысвяціў ёй п'есу, па якой паставілі спектакль на сцэне Купалаўскага. Пастаноўка рэжысёра Валерыя Раеўскага ідзе з 2000 года і дагэтуль збірае поўныя залы.

Гальшанскі замак

Супрацьпаставіць жыхарцы Нясвіжскага замка па колеру можна гаспадыню Гальшан — Белую даму ці Белую Панну. Пры жыцці яна была жонкай будаўніка, якую прынеслі ў ахвару. Яе абралі выпадкова — гаспадынька першай з усіх прынесла мужу абед і стала платай будаўнікоў вышэйшым сілам за тое, каб паспяхова працягнуць будаўніцтва.

Разам з белай прыгажуняй па замку калі-некалі шпацыруе Чорны Манах — каханы Ганны-Гардзіславы Гальшанскай, якая апранала для сустрэч з ім манаскае адзенне. Аб іх каханні даведаўся бацька дзяўчыны — жорскі магнат. Ён загадаў замураваць Грэміслава Валюжыніча ў сцяну замка і тым самым зрабіў яго пастаянным жыхаром гэтага месца.

Мірскі замак

Яшчэ адна містычная Белая Пані мае прапіску ў Міры. Так завуць Сонечку — дачку гаспадара замка Мікалая Святаполка-Мірскага. Ён вырашыў на месцы сада выкапаць сажалку і тым самам даў ход пракляццю — тут павінна было загінуць столькі людзей, колькі дрэў было спілена ў садзе. Цяпер Сонечка па начах шпацыруе па замку ў белым адзенні.

Жыве ў Міры і прывід з роду Радзівілаў. Кажуць, што ён абараняе свой скарб, які дагэтуль знаходзіцца тут. Знайсці багацце зможа той, хто набярэцца смеласці і паразмаўляе з прывідам.

Мірскі замак
© Sputnik / Иван Руднев
Мірскі замак

Лідскі замак

Замак пабудаваны знакамітым Гедымінам для абароны ад крыжаносцаў, таму не дзіўна, што менавіта яго абралі для вечнага жыцця некалькі воінаў. Падзеі адбываліся ў снежні 1392 года: крыжаносцы па лёдзе вельмі блізка падыйшлі да сценаў замка. У тыя часы там знаходзіўся Дзмітрый Карыбут, які ўначы разам з войскам накіраваўся ў Наваградак.

У замку засталіся толькі некалькі воінаў. Яны мужна прынялі смерць і абараняюць замак ужо доўгі час.

Крэўскі замак

Амаль кожны беларускі замак ахоўвае памерлая прыгажуня і Крэва — не выключэнне. Лічыцца, што тут жыве дух дзяўчыны, якая дапамагла збегчы адсюль Вітаўту. Яна аддала князю сваё адзенне, за што і паплацілася жыццём. Памочніцу ўцекача скінулі з Крэўскай вежы.

Кревский замок в музее архитектурных миниатюр
© Photo : Сергей Балай, БелаПАН
Крэўскі замак у музее архітэктурных мініяцюр

Непрыемны лёс напаткаў тут яшчэ адну прыгажуню. У яе закахаліся два хлопцы, якія біліся на дуэлі. Але капрызная княжна адмовіла пераможцу і за гэта яе замуравалі прама ў сцяну разам з сабачкай.

Смалянскі замак

Каралева Бона Сфорца валодала Смалянамі ўсяго чатыры гады, пасля чаго перадала мястэчка роду Сангушак, якія пабудавалі тут замак вядомы як Белы Ковель. Але мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што прывід наравістай жанчыны жыве менавіта тут. Лічыць так не замінае нават факт, што памерла Бона Сфорца ў Італіі.  З'яўляецца прывід звычайна позняй восенню, калі над мясцовай рэчкай Дзярноўкай ўздымаецца густы туман.  

Быхаўскі замак

Гэты замак у якасці рэзідэнцыі будаваў Ян Кароль Хадкевіч. У народзе казалі, што падчас будаўніцтва не абыйшлося без чорнай магіі з-за якой тут і з'явіліся прывіды юнака і дзяўчыны.

Справа ў тым, што будаўнікі скардзіліся на працу: інструмент валіцца з рук, а ўсё, што  было пабудавана за дзень, назаўтра развальваецца. Як было прынята ў тыя часы, вырашылі зрабіць ахвару. Платай для нячысцікаў сталі юнак і дзяўчына, якія проста ішлі па дарозе. Дзякуючы іх душам, замак стаў моцным і непрыступным, а выпадковыя мінакі дагэтуль сцерагуць яго сцены.

Любчанскі замак

Любча стала належаць магнату Яну Кішку ў 1547 годзе. Ён зрабіў вельмі многае для развіцця гэтых мясцін — пабудаваў тыпаграфію, малельны дом, школу і сам замак. Менавіта ў часы Кішкі Любча атрымала Магдэбургскае права і герб.

Любчанскі замак
Любчанскі замак

Таму валанцёры, якія займаліся рэстаўрацыяй замка, не здзівілся, калі напаткалі тут прывід — магнат і па сённяшні дзень абараняе свае ўладанні. Кажуць, што прывід пільна сачыў за працай і нават жартаваў над тымі, хто ўзгадваў Кішку нядобрым словам.

590
Тэмы:
Беларусь містычная: легенды, паданні, казкі
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

21
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

21
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

0
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей