Аукцыён, архіўнае фота

Карціну Юдаля Пэна прадалі на беларускім аукцыёне за 10 тысяч долараў

61
(абноўлена 18:27 02.05.2018)
На расійскіх інтэрнэт-аукцыёнах палотны настаўніка Марка Шагала каштуюць у некалькі разоў больш.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Карціну "Рабін" пэнзля Юдаля Пэна, якая некалькі дзён назад была выстаўлена на беларускім інтэрнэт-аукцыёне, прадалі за 10 тысяч долараў.

Мяркуючы па дадзеных, прадстаўленых на сайце аукцыёна, пакупнік з Беларусі купіў карціну пасля 21 стаўкі, таргі пачыналіся з 1 рубля і спыніліся на кошце 19 287,78 беларускіх рубля, але і гэта яшчэ не мяжа: у Расіі купіць карціны Пэна прапануюць за 60-90 тысяч долараў.

Ніякай дакладнай інфармацыі пра подліннасць пакупкі няма. Не пацверджана дакументамі і інфармацыя аб тым, што палатно прайшло экспертызу ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Карціна Юдаля Пэна Рабін
Карціна Юдаля Пэна "Рабін"

Як паведамілі Sputnik у аддзеле сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея, "Пэн не аднойчы бываў у музеі на экспертызе. Нават зараз на разглядзе знаходзіцца адно палатно".

Далейшы лёс карціны невядомы. Пакупнік жыве ў Віцебску, і, магчыма, яна стане адным з экспанатаў прыватнай калекцыі.

61
Тэги:
Аукцыёны, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Юдаль Пэн, Мінск

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1423
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1423
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Багач у Вязынцы

"Нядзеля дзень не для дзела": вучымся гатаваць і адпачываць па-беларуску

34
(абноўлена 16:45 27.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра звычаі і прыкметы, якія нашы продкі звязвалі з апошнім днём тыдня – нядзеляй.

У народзе строга прытрымваліся пэўных правіл і звычаяў, якія дапамагалі падтрымліваць усталяваны стагоддзямі жыццёвы лад.  Верылі, што парушэнне некаторых вядзе за сабой пакаранне. У народзе казалі: "Звычай устанавіў Бог; от затым трэба дзяржацца звычая, калі хочаш каб бог не пакараў . Гэта тычыцца і трывалага дня адпачынку - нядзелі.

Апошні сёмы, дзень тыдня заўсёды быў чаканы і ўспрымаўся як маленькае свята. Асабліва радаваліся нядзелі вясковыя жанчыны, якія часта толькі ў гэты дзень і маглі перавесці дух ад бясконцых гаспадарчых клопатаў. Ім забаранялася выконваць шматлікія жаночыя справы: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, мыць бялізну і купаць дзяцей. Верылі, што парушаючы гэты звычай, можна наклікаць на сямъю шматлікія беды: пачнуць хварэць члены сямъі і хатняя жывёла.

Вылучаючы гэты дзень казалі: "У сераду не смейся, у нядзелю не плач". Серада была днём посту, а ў нядзелю можна было крыху разняволіцца. Запрагалі коней і ехалі на кірмаш, ішлі ў царкву, наведвалі парадзіху, упершыню на вуліцу выносілі з хаты маленькае дзіця. Дарэчы беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў нядзелю, будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі. Напрыклад бачыць зарытыя скарбы, яго нельга будзе сурочыць, навесці шкоду, паколькі яго будзе ахоўваць "святая нядзеля".

Адначасова гэты дзень лічыўся спрыяльным для распачынання такіх важных спраў, як  засеўкі, першы сенакос, першы выган скаціны ў поле, пачатак будаўніцтва хаты. Гэта былі мужчынскія абавязкі, а жанчыны ў нядзелю асабліва шчыравалі каля печы. Нядзельныя сняданак, абед і вячэра вылучаліся больш сытнымі і часам мудрагелістымі стравамі.

Пра нядзелю, калі работы няма, а стол багаты ў народзе казалі: "Яды як на дзяды, а работы як у нядзелю". Увогуле, у дачыненні гэтага дня тыдня часта можна было пачуць ласкавае - "нядзелька". Сустрэўшыся на кірмашы са сваякамі з іншай вёскі ад іх можна было пачуць: "Нядзелькаю прыедзем да вас". Гэта быў сігнал для гаспадыні прыгатаваць смачнае.

Адпачнём у нядзельку і мы: узгадаем мдрыя звычаі продкаў і прыгатуем некалькі страў.

Мачанка вясковая

Інгрыдыенты:

  • 250 г свініны з рэбернымі косткамі
  • 250 г сырой каўбасы
  • 2 цыбуліны
  • 100 г сала
  • 2 ст лыжкі мукі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Як гатаваць:

Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.

Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу, салёныя агуркі або кіслую капусту.

Запяканка з бульбы і тварагу

Інгрыдыенты:

  • 8 бульбін
  • 1 кг тварагу
  • 1 яйка
  • 1 шклянка малака
  • 1 ст лыжка вяршковага масла

Як гатаваць:

Тварог працерці праз сіта, дадаць соль, яйка, малако, перамяшаць. Бульбу абчысціць, зварыць, нарэзаць скрылікамі, перамяшаць з тварагом.

Атрыманую масу выкласці на патэльню, змазаную маслам, абкласці кавалачкамі масла і запякаць у духоўцы да ўтварэння залатой скарынкі.

Пячэнне з бульбянай мукі

Інгрыдыенты:

  • 400 г крухмалу
  • 2 яйкі
  • 1 жаўток
  • 2 ст лыжкі цукру
  • 200 г вяршковагаа масла
  • 200 г цукровай пудры
  • 1 лімон
  • 50 г ядраў лясных арэхаў

Як гатаваць:

З крухмалу, масла, яек, цукровай пудры, соку і цэдры лімона замясіць цеста, вынесці яго на холад, каб застыла. Затым раскачаць у пласт таўшчынёй 2-3 мм, выразаць формачкамі пячэнне, змазаць яго жаўтком, пасыпаць сумессю цукровай пудры з тоўчанымі арэхамі. Выпякаць у негарачай духоўцы, пакуль пячэнне не зарумяніцца.

34
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Рэстаран зачынены ў Парыжы падчас локдаўна з-за каронавіруса

Пагроза дэмакратыі: ЕС абвінаваціў Расію ў фэйках аб COVID

0
Акрамя РФ, пад "падазрэннем" знаходзіцца Кітай і шэраг трэціх краін, у Еўропе лічаць, што такім чынам дзяржавы спрабавалі палепшыць свой сусветны імідж.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. У Еўрасаюзе ўпэўненыя, што Расія, Кітай і трэція краіны распаўсюджвалі няслушную інфармацыю пра сітуацыю з пандэміяй ў Еўропе, пра гэта паведамляецца ў апублікаваным ЕК Плане дзеянняў у галіне дэмакратыі.

Расія, Кітай і іншыя краіны дзейнічалі з мэтай "падарваць дэмакратычныя дыскусіі", лічаць у ЕС. Дзяржавы "былі ўцягнутыя ў аперацыі, якія былі накіраваны на тое, каб уплываць і распаўсюджваць дэзінфармацыю вакол пандэміі COVID -19 ў ЕС, суседніх краінах і ў свеце", гаворыцца ў дакуменце.

У абвінавачванні падкрэсліваецца, што замежныя гульцы разлічвалі "абвастрыць сацыяльную палярызацыю і палепшыць уласны імідж". "Такая пагроза дэмакратыі патрабуе ўсёабдымнага і калектыўнага адказу", - адзначылі ў Еўрасаюзе.

Канкрэтных прыкладаў фэйкаў аб каронавірусе, якія нібыта распаўсюджваліся ў Расіі і Кітаі, у дакуменце не прыведзена, аднак адзначана, што краіны выкарыстоўвалі "тактыку маніпуляцый дзеля ўласнай выгады".

Дэзінфармацыя, на думку ЕС, - гэта не толькі распаўсюджванне фэйкаў, але і скажэнне рэальных навін, выкарыстанне маніпуляцый і падстаўных профіляў ў сацыяльных сетках.

У дакладзе не адмаўляюць пагрозу дэзінфармацыі і "з боку ўнутраных гульцоў", таму заклікаюць краіны ЕС да больш цеснага супрацоўніцтва. Сумеснымі намаганнямі можна будзе больш эфектыўна рэагаваць на пагрозы фэйкавых навін, упэўненыя ў Еўрасаюзе.

0
Тэги:
Расія, ЕС