МІНСК, 2 мая — Sputnik. З бюджэта Саюзай дзяржавы на рамонт, рэстаўрацыю, кансервацыю і музеефікацыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" выдаткуюць 96 млн 782,5 тысяч расійскіх рублёў або каля 1,6 млн долараў, піша газета "Вячэрні Брэст".
Газета праводзіць словы дэрактара мемарыяльнага комплексу Рыгора Бысюка, які называе гэтыя сродкі добрай магчымасцю зрабіць аператыўныя работы, напрыклад, рамонт і кансервацыю руінаў Белага палаца.
Усяго ў праекце 16 мерапрыемстваў, 13 з якіх звязаныя з капітальным рамонтам, рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй і 3 — з музеефікацыяй.
Так, плануецца скончыць рамонт моста праз Мухавец, зрабіць капітальны рамонт мастацка-дэкаратыўнай падсветкі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.
Нажаль, адразу заняцца асваеннем грошай не атрымаецца, таму што неабходна правесці тэндэрныя закупкі з удзелам некаторых суб'ектаў гаспадарання, і не толькі беларускіх.
Комплекс работ запланаваны на 2018 — 2020 гады. Усяго на гэтыя мэты будзе выдаткавана 319 млн 215,7 тысячы расійскіх рублёў. Менавіта такая сума зафіксаваная пастановай Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 2017 года № 49.
Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў маёнтку ў Варацэвічах (сучасная Брэсцкая вобласць). 26 гадоў ён пражыў у Беларусі, але пасля паўстання 1831 года з'ехаў у Францыю пад чужым імем. У Парыжы Орда актыўна заняўся творчасцю – музыкай і мастацтвам.
У Францыі Напалеон Орда пазнаёміўся і сябраваў з выбітнымі прадстаўнікамі свайго часу: пісьменнікамі Бальзакам, Стэндалем, Цергеневым і Міцкевічам, кампазітарамі і музыкантамі Вердзі, Лістам, Шапэнам, у якіх браў урокі.
Музычныя творы Напалеона Орды неўзабаве загучалі са сцэн Францыі, Германіі, Польшчы і Расіі. Ён становіцца дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы і працуе там да яе зачынення падчас рэвалюцыі 1848 года.
Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы фартэпіяннага мастацтва. Акрамя таго, ён быў аўтарам шэрага твораў па тэорыі музыкі. Напалеон Орда напісаў кнігу "Граматыка музыкі", якая шмат дзесяцігоддзяў лічылася адным з лепшых падручнікаў па тэорыі музыкі.
У наступныя гады Орда шмат вандраваў і рабіў у розных краінах замалёўкі. У 1856 годзе ён вяртаецца на радзіму і пачынае рабіць гравюры з мясцовых палацаў і сядзіб, многія з якіх пачыналі ўжо ў яго час прыходзіць у заняпад.
Вялікую частку твораў Напалеона Орды пасля яго смерці родныя перадалі ў Польшчу, у Нацыянальны музей Кракава. Вялікая калекцыя літаграфій таксама знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя. Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску. Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".
Замалёўкі Напалеона Орды, акрамя мастацкай каштоўнасці, маюць вялікае значэнне для сучасных рэстаўратараў і гісторыкаў архітэктуры. У дзень смерці мастака мы прапануем паглядзець на некаторыя з іх.
Чытайце таксама:
Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся ў 1861 годзе пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю.
Восенню 1862 года Каліноўскі стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні - цэнтра "чырвоных" у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх уладаў.
У рускай гістарыяграфіі паўстанне 1863-1864 атрымала назву Другое польскае паўстанне або мяцеж, у польскай - Студзеньскае паўстанне, у беларускай гістарыяграфіі - паўстанне Кастуся Каліноўскага, каб выдзяліць яго з агульных паўстанцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.
Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 года Кастусём Каліноўскім разам са сваімі аднадумцамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі "Мужыцкая праўда". Выйшлі 7 нумароў газеты. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: "… не народ для ўрада, а ўрад для народа". Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам "Яська, гаспадар з-пад Вільні".
Масавы ўдзел у паўстанні прыняла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі "чырвонымі".
Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названых мэтаў паўстання мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі называлі "белымі".
Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларускіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 года ўзброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.
У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".
3 лістоў вынікала, што Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць "за свайго Бога, за сваё права… за сваю Бацькаўшчыну". У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі "дваранінам", заявіў: "У нас няма дваран - усе роўныя!".
Нагадаем, што крыху больш за год таму, 22 лістапада 2019 года, у Вільнюсе адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года. Ад урада Беларусі ў мерапрыемстве прымаў удзел віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка. На той час дзеючы прадстаяцель РКЦ у Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прысутнічаў на цырымоніі, назваў Каліноўскага нацыянальным героем Беларусі, па звестках Tut.by. Раней падчас выступлення перад журналістамі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай постаць Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".
Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.
Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакусаў, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і ўдачу ў справах.
Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.