Нашы продкі верылі, што зязюля нясе вестку аб нябожчыках, і спяшаліся памянуць іх у царкве. А таксама казалі, што, калі ў першы раз увесну пачуеш голас зязюлі, трэба хуценька лезці ў кішэню і бразгаць манеткамі, каб цэлы год быць пры грошах.
Не пералічыць, колькі казак, песень, паданняў, прыкмет і міфаў існуе пра гэту шэрую, знешне непрыкметную птушку, якая бярэ за душу сваім голасам. Дарэчы, навукоўцы сцвярджаюць, што зязюліна "ку-ку" можна пачуць за 2 кіламетры.
Народная памяць захавала некалькі дзесяткаў легендаў і паданняў, якія па-рознаму тлумачаць узнікненне гэтай птушкі. Адно з іх апавядае пра тое, што калісьці ў птушак быў кароль, якога звалі Кук. Ён летаў па лесе і абараняў птушак ад усіх, хто нападаў на птушынае каралеўства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Страціўшы абаронцу, птушкі зажурыліся і вырашылі яго шукаць. Але ў кожнай была свая справа: адна гняздо ўе, дургая яечка наседжвае, трэцяя дзяцей гадуе. Вырашылі адправіць зязюлю — яна птушка вольная, ні дзяцей, ні гнязда не мае. Спалохалася зязюля такой адказнасці і знесла яечка. Куды ж яго дзець? Тут птушкі і прапанавалі пакласці яго ў любое гняздо, маўляў сваё будуць даглядаць і яе дагледзяць. І паляцела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча: "Ку-ку"! Праляціць — зноў кліча. Так і лётае зараз па свеце.
Зязюльчына куванне стала падставай для многіх народных прыкмет. Так, напрыклад, земляробы па голасе зязюлі разважалі аб будучым ураджаі. Калі яна кукавала на досвітку і на зялёным дрэве, то год абяцаў быць ураджайным, а калі ўначы і на голым дрэве, будзе голад і мор.
Дарэчы, куваюць толькі самцы зязюлі, каб прывабіць самачку, якая не мае такога прыгожага голасу. Замест звыклага "ку-ку!" яна стракоча, хрыпла рагоча, брэша і нават мяўкае. Але такіе спевы часцей за ўсё даводзіцца пачуць толькі арнітолагам.
Былі і "індывідуальныя" прыкметы. Той, хто першы пачуе зязюлю на пусты страўнік, будзе цэлы год нешчаслівы. А калі ў двары пачуецца зязюльчын спеў, нельга было нічога есці, бо гэта паграджала ліхаманкай.
Лічылі зязюлю сяброўкай паляўнічых і рыбакоў, бо калі яна часта і працягла кувала, можна было чакаць добрага надвор'я і добрых вынікаў на паляванні і рыбнай лоўлі.
Палешукі верылі, што калі зязюля кувае ў той час, калі лес без лістоты, то злодзеяў будуць лавіць, а калі лес ужо распусціўся, то яны будуць не знойдзены.
Дарэчы, вялікая колькасць народных прыкмет, звязаных з зязюляй, існавала і ў сербаў, чэхаў, румынаў, немцаў, датчан, шведаў і нават кітайцаў.
У Японіі зязюлю лічылі падарожніцай на той свет і цесна звязвалі яе са смерцю. Лічылі, што кукаванне зязюлі да няшчасця, пажару, мору. У беларусаў таксама былі падобныя ўяўленні. Фалькларыст Уладзімір Васілевіч пісаў, што да ліку павер'яў, якія нібыта прадказвалі набліжэнне смерці, адносіўся і выпадак, калі зязюля кувае на страсе. У некаторых мясцовасцях зязюлю зганялі са страхі, баючыся яе вестак.
Так ці іначай, забіць зязюлю лічылася вялікім грахом.
Вядома, што гэтыя птушкі не ўюць гнёзды і падкідваюць свае яйкі да чужых. Цікава, што самец гадзінамі назірае за абраным гняздом і, падпілнаваўшы, калі гаспадары пакінуць яго на некаторы час, кліча самку, якая хуценька падкідае туды яйка.
Цікава, што яйкі ў зязюлі заўсёды падобныя да яек птушкі-гаспадыні. Калі ў гняздзе блакітныя яйкі, то і ў зязюлі яно будзе блакітным, калі рабенькія, то і яна пакладзе такое самае. Але з адкладзеных за сезон 10 —20 яек выжывае толькі адно птушаня. І гэта не выпадкова, бо ў прыродзе ўсё ўраўнаважана. Не ўсе птушкі, якія атрымліваюць яйка ад зязюлі, памяркоўна ставяцца да гэтага. Некаторыя адразу бачаць падман і выкідаюць чужое яйка, другія закладваюць яго новым слоем будаўнічых матэрыялаў і кладуць новы поклад. Астатнія ж не звяртаюць на яго ніякай увагі і гадуюць чужынца-ненажэру.
Зязюль у свеце 140 відаў, і сярод іх 40 самі насіджваюць яйкі і ствараюць пары на ўсё жыццё. Праўда, у нашых лясах такія не водзяцца.
Вучоныя арнітолагі сцвярджаюць, што, нягледзячы на глабальны гняздовы паразітызм з боку зязюлевага сямейства і вялікую колькасць загінулых птушанят, колькасць зязюль не павялічваецца, а ў донараў — не памяньшаецца.
Зязюлі сапраўды маюць вялікі апетыт, і ў гэтым іх вялікая карысць. У іх меню ўваходзяць буйныя павукі, матылі, конікі, стракозы, ягады і яйкі. Страўнік птушкі ўладкаваны такім чынам, што яна знішчае валасатых і нават атрутных вусеняў, якіх не ядуць астатнія птушкі.
Таму не будзем ганьбіць працавітую птушачку, а лепш прыгатуем вітамінны напой з "зязюлінай канюшыны", або кісліцы звычайнай.
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Траву прамыць, адкінуць на дуршлаг і дробна пакрышыць, каб пусціла сок, заліць вадой і даць пастаяць 2 гадзіны. Пасля гэтага напой трэба працадзіць, дадаць мёд па смаку і можна ўжываць.
Такі напой не толькі прыемны на смак і добра праганяе смагу, але і карысны пры лячэнні авітамінозу, рэгулюе страваварэнне, дапамагае пры іншых захворваннях. Нягледзячы на гэта, злоўжываць ім не варта, каб паберагчы свае ныркі.
Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".
Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.
Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:
А ці зіму з марозам?
Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.
Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.
Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.
Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".
Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.
Глядзіце таксама:
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
У цыкле веснавых свят беларускага народнага календара асаблівае месца займае Дабравешчанне. 7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Дабравешчанне - старажытнае веснавое свята, яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці выйшлі на высокае месца, расклалі вогнішча, спявалі песні, вадзілі карагоды.
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы. Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
На Дабравешчанне, яшчэ зранку маладыя хлопцы, знаходзілі галоўны атрыбут свята - "вужышча" - гэта доўгая вяроўка з канаплі ці лейцы. Потым трэба было знайсці месца, дзе будзе гэта свята адбывацца. Так, як у той час усе жылі на хутарах, месца адводзілася у лесе, альбо у каго небудзь на двары, дзе знаходзілася азярода (прыспасабленне для сушкі сена). Азярода была як мага добрым прыстасаваннем, каб зачапіць калыханку ці арэлі. На свята зыходзіліся з усёй акругі, старыя і маладыя.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
І традыцыя была такой - чым вышэй цябе разгойдваюць, чым больш ты баішся, тым лепш. Калі "закалыхацца" на арэлях ў гэты дзень, то цэлы год не будзе хвароб.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Потым былі народныя песні, агульны стол… з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
Чытайце таксама:
Старадаўні абрад "Закалыхванне" у вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Беларусі святкуюць з спрадвечных часоў на Дабравешчанне.
7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Благавешчанне - старажытнае веснавое свята
Яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці знайшлі высокае месца...
...на свята прыйшлі людзі з усёй акругі - старыя і маладыя...
...расклалі спякотнае вогнішча...
...спявалі народныя песні...
...вадзілі сонечныя карагоды, бо карагод - здаўна сімвал сонца!
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы.
Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Але якое ж свята без пачастункаў!?
Удзельнікі свята падрыхтавалі багаты агульны стол...
...з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.
У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі і стракатаць конікі.
Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.