Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры

"Неабходна паўмільёна долараў": бізнесмен аднаўляе кляштар у Мазыры

336
(абноўлена 17:23 12.07.2018)
Чаму у аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны нельга спадзявацца на дзяржаву, палесскі мецэнат Аляксандр Баранаў распавёў карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай.

Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў паўстаў у Мазыры ў 1711 годзе. Архітэктурны помнік позняга барока пабудавалі на грошы каштэляна Антонія Аскеркі. Была на гэтым месцы і фабрыка запалак, і фабрыка мэблі. Зараз беларусы больш ведаюць гэтае месца як незалежную культурную прастору "Даліна Анёлаў" для крэатыўных людзей. Праект, як і сам кляштар, унікальны для беларускіх рэгіёнаў.

Сярод мецэнатаў, якія дапамагалі кляштару ў свой час, былі Рафаіл Алозій і Казімір Мацей Аскеркі, кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II і Аўгуст III. Сярод іх і мясцовы бізнесмен, уладальнік аграсядзібы Аляксандр Баранаў. Ён набыў будынак у лістападзе мінулага года.

Палесскі мецэнат Аляксандр Баранаў
© Sputnik Алеся Шершнева
Палесскі мецэнат Аляксандр Баранаў

"Мне гэта трэба. Я мазыранін, і гэта мой горад. Можна сказаць, што набыць будынак прымусіў унутраны голас", — тлумачыць свой учынак сучасны мецэнат.

Каштавала пытанне не вельмі многа — 13 базавых велічынь, ці прыкладна 318,5 беларускіх рублёў, або каля 160 долараў. Але сюды варта дадаць таксама і штогадовую арэндную плату — 12 661 беларускіх рубля. Сума вялікая, і Баранаў спадзяецца атрымаць ільготы па зямельнай арэндзе. Выдаткаваць гэтыя сродкі можна было б на рамонт будынкаў, якімі ў будучыні змогуць карыстацца жыхары горада.

Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры
© Photo : архіў Аляксандра Баранава
Так выглядаў кляштар напачатку XX стагоддзя

"Калі нічога не здарыцца, то скончым праз дзесяць год"

Планы ў беларускага мецэната грандыёзныя. Галоўная ідэя — поўнасцю аднавіць кляштар у першапачатковым выглядзе за выключэннем толькі некаторых нязначных момантаў. Па прыкладных падліках, гэта будзе каштаваць каля паўмільёна долараў. Многія дарагія працы атрымліваецца выконваць з дапамогай валанцёраў, напрыклад, архітэктараў, якія абсалютна бясплатна дапамагаюць "Даліне Анёлаў". На шчасце, неабыякавых людзей паўсюль хапае.

"У ідэале хацелася б, каб у кляштар вярнуліся манахі, а ўсю астатнюю тэрыторыю выкарыстоўвалі творчыя людзі горада. У нас тут ужо зараз існуе такая творчая кампанія людзей, якім хацелася б тварыць і развівацца. У існуючых межах рабіць гэта вельмі складана, таму ім і хочацца нейкай свабоды. Такі вопыт ужо даўно існуе за мяжой і нарэшце прыйшоў да нас", — тлумачыць Аляксандр.

Пэўным часам бізнесмен сябе не абмяжоўвае, таму што задачы кожны дзень змяняюцца.

"Ставіць штосьць сабе за мэту ў дадзеным выпадку — гэта значыць жыць ілюзіямі. Калі нічога не здарыцца, якіх-небудзь катаклізмаў, ці яшчэ чаго, то, спадзяюся, год праз дзесяць тут будзе ўсё так, як я запланаваў", — кажа Баранаў.

Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры
© Sputnik Алеся Шершнева
Усяго на тэрыторыі "Даліны Анёлаў" размяшчаецца 13 аб"ектаў

Нягледзячы на тое, што аднаўленне зараз знаходзіцца толькі на першым этапе, творчая пляцоўка працуе на поўную моц: кожную пятніцу тут праходзяць творчыя сустрэчы і выставы. Першым мерапрыемствам, дарэчы, была прэзентацыя кнігі-дзённіка "Радзіва Прудок" былога дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, продкі якога пайшлі з гэтых мясцін.

"На дзяржаву спадзявацца не трэба"

Мецэнат упэўнены, што нічога складанага ў гэтым праекце няма, і ў якасці прыклада прыводзіць Польшчу.

"Нядаўна я быў у польскім манастыры, разбураным да фундамента. Манахі яго ўзнавілі, і зараз там квітнеючы сад. У нас большая захаванасць", — разважае ён.

Праект узнаўлення кляштара і стварэння незалежнай культурніцкай прасторы гараджане падтрымліваюць. Мясцовыя ўлады ставяцца да гэтай гісторыі насцярожана, але працаваць не перашкаджаюць.

Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры
© Sputnik Алеся Шершнева
Нягледзячы на тое, што аднаўленне зараз знаходзіцца толькі на першым этапе, творчая пляцоўка працуе на поўную моц

Аляксандр упэўнены, што нават толькі ўласнымі сіламі беларусы могуць аднавіць вялікую колькасць такіх разбураных аб'ектаў.

"На дзяржаву спадзявацца не трэба. Мы самастойна можам выратаваць тое, што засталося. Калі кожны жыхар нашай цудоўнай краіны дастане з кішэні адзін рубель і ахвяруе яго на ўзнаўленне гісторыка-культурнай спадчыны, што знаходзіцца ў яго ў рэгіёне, то праз хуткі час такіх разбураных аб'ектаў больш не застанецца", — падкрэслівае бізнесмен.

336
Тэги:
Помнікі архітэктуры, Аляксандр Баранаў, Мазыр, Гомельская вобласць
По теме
Лукашэнка даў распараджэнне і грошы на рэстаўрацыю трох замкаў
Шведскі архітэктар: ідэальны рэстаўрацыйны праект зрабіць немагчыма
Фарны касцёл у Нясвіжы ўзнаўляюць: які лёс напаткаў скульптуры
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

367
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

367
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш

Як жыве сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава - фота

14
(абноўлена 18:05 07.08.2020)
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
Зараз сядзібу ў добрым стане за ўласныя сродкі падтрымлівае былы старшыня мясцовага калгаса Генрых Траццяк разам з жонкай. Яны і правялі экскурсію для фотакарэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса.

Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў, куды на мяжы XIX-XX стагоддзя з'язджаліся беларускія і польскія літаратары. Наведваўся сюды і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уладзіслаў Рэймант і пісьменніца Элаіза Ажэшка. Магчыма, гэта і выратавала сядзібу ад разбурэння, якое стала лёсам для шматлікіх гістарычных помнікаў краіны.

Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак. У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

У спісе наведвальнікаў аказаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Як зараз выглядае сядзіба Бохвіцаў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Глядзіце таксама:

  • Як аднаўляюць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў - фота
  • Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
  • Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
14
  • Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Невялічкая вёска Флер'янава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

  • Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта тут у свае часы квітнела сядзіба Бохвіцаў.

  • Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтая сядзіба - адна з нямногіх, што захаваліся на Беларусі ў добрым стане.

  • Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гісторыя сядзібы пачалася ў 60-ых гадах XIX стагоддзя, калі Ян Атон Бохвіц прыехаў сюды пасла года ў астрогу, які атрымаў за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага.

  • Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.
    © Sputnik Альфред Микус

    Ён вельмі паважаў свайго бацьку Фларыяна, таму змяніў назву маёнтка з Новых Вошкаўцаў на Фларыянава, якое з цягам часу стала Флер'янавым.

  • Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.
    © Sputnik Альфред Микус

    Развіццём сядзібы ўвесь час займаўся Ян: у лепшыя часы тут налічвалася 19 пакояў, а асаблівай гордасцю была крокетная пляцоўка і вялікая колькасць экзатычных раслін.

  • У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.
    © Sputnik Альфред Микус

    У летнія часы Ян запрашаў сюды тых, хто хоча адпачыць: за грошы можна было пажыць у адным з пакояў.

  • На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.
    © Sputnik Альфред Микус

    На пачатку XX стагоддзя тут бывалі пісьменнік і будучы Нобелеўскі лаўрэат Уладзіслаў Рэймант, Рэйтаны, Радзівілы і пісьменніца Алаіза Ажэшка.

  • Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дарэчы, Алаіза Ажэшка прыехала ў сядзібу ўлетку 1908 года і засталася тут на год. Яна сябравала з сынам Яна Тадэўшам.

  •  Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Каханыя пісалі адзін аднаму кранальныя лісты, якія пасля смерці пісьменніцы былі надрукаваныя ў адным томе з 300 старонак.

  • Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёння флер'янаўская сядзіба - гэта цагляны франтон з неагатычнымі вокнамі, які хавае драўляны будынак.

  • У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...
    © Sputnik Альфред Микус

    У 2012 годзе гэтае месца выкупіў пенсіянер і былы старшыня Генрых Міхайлавіч Траццяк. Зараз разам са сваёй жонкай Ларысай Паўлаўнай ён за ўласныя сродкі аднаўляе сядзібу...

  • ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і праводзіць экскрусіі для рэдкіх гасцей.

  • Сядзіба захавалася дастаткова добра.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сядзіба захавалася дастаткова добра.

  • Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Траццякі аднаўляюць усё за ўласныя сродкі.

  • Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    Турыстаў тут пакуль няшмат, але ўсіх сустракаюць з радасцю.

  • Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Флер'янава Ляхавіцкага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сустракаюць і распавядаюць таямнічыя гісторыі сядзібы.

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі
Дзень-два - і калапс: Маргелаў пра тое, як выжывае бізнес без інтэрнэта

"Дзень-два - і калапс": Маргелаў пра тое, як выжывае бізнес без інтэрнэта

0
(абноўлена 15:20 11.08.2020)
Складаней за ўсё цяпер з пастаўкамі прадуктаў харчавання, паколькі іх хутчэй за іншую прадукцыю трэба папаўняць на прылаўках, што ў адсутнасць інтэрнэту спалучана з мноствам праблем, кажа сустаршыня Беларускай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.
"День-два ― и коллапс ": Маргелов о том, как выживает бизнес без интернета

Чым больш высокатэхналагічная кампанія, тым больш хваравіта для яе цяперашняе адключэнне інтэрнэту ў Беларусі, адзначае суразмоўца радыё Sputnik, ёсць кампаніі, якія дагэтуль падтрымліваюць сувязь па тэлефоне і факсе, і для іх вялікіх праблем няма, але такіх у нас меншасць.

"Учора менеджары па адгрузках сур'ёзных кампаній сыходзілі ў 11-й гадзіне з працы, таму што тое, што рабіў інтэрнэт ― людзі заяўкі скідалі кансалідавана праз інтэрнэт-праграму, і там фармаваліся накладныя і нічога не трэба было рабіць, то зараз людзі ў мыле бегалі, жыўцом збіралі заяўкі па горадзе, потым гэта ўсё ўносілі рукамі ў камп'ютары, каб не спыніць працу на сёння, таму што паслязаўтра будуць пустымі прылаўкі магазінаў", ― распавядае суразмоўца.

Большае за ўсё без інтэрнэта пакутуе сфера гандлю, прычым не толькі прадуктамі харчавання. Але і любымі іншымі таварамі, але прадукты харчавання сканчаюцца хутчэй за ўсё, "таму людзі гераічна касцямі кладуцца, каб любымі спосабамі вырашыць гэтыя задачы, але колькі яны пратрымаюцца ― дзень ці два, складана сказаць па кожным, гэта велізарны аб'ём працы", дадае бізнесмен.

"Звярталіся да правайдараў, да правайдараў прэтэнзій няма, яны нічога самі не рабілі, практычна закрыты знешні канал сувязі, і ў тых, чые серверы знаходзяцца за мяжой, камунікацыі нерэальныя. Унутры зачыненыя многія камунікацыі", - кажа суразмоўца.

Былі праблемы з плацяжамі, цяпер большасць прадпрымальнікаў дакладвае, што атрымліваецца праводзіць плацяжы праз кліент-банк, але элементарная рэч ― а як перакінуць плацёжку, што ты праплаціў, цікавіцца прадпрымальнік.

"Кім назапашваецца, дзень-два - яшчэ куды ні ішло, а далей пойдзе ўжо калапс", кажа Маргелаў, і дадае, што прадпрымальніцкая супольнасць "абмяркоўвае праблему, назапашвае інфармацыю, проста так крыкнуць "варту"? Трэба ж сабраць фактуру, гэтым зараз і займаемся", рэзюмуе суразмоўца.

0
Тэги:
Эканоміка, Беларусь