Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Мінску

Дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы выстаўлены на продаж

40
(абноўлена 17:21 27.07.2018)
Менавіта ў гэтым доме беларускі пісьменнік стварыў сваю знакамітую аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха".

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Дом класіка беларускай літаратуры — пісьменніка Уладзіміра Караткевіча выстаўлены на продаж у Оршы, аб'ява аб яго продажы з'явілася на сайце realt.by.

Дом, дзе Караткевіч напісаў сваю знакамітую аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха", размешчаны ў самым цэнтры Оршы на вуліцы, названай у яго гонар. Ён быў пабудаваны ў 1945 годзе. Пісьменнік правёў у ім сваё дзяцінства і юнацтва, ён жыў там падчас працы ў аршанскай школе. Караткевіч правёў у гэтым доме каля паўгода незадоўга да смерці.

Цяперашнія гаспадары дома хочуць атрымаць за яго 33,8 тысячы рублёў з гандлем (каля 17 тысяч долараў ЗША). Дом стаіць на ўчастку плошчай 13 сотак, газа- і вадаправод праходзяць па вуліцы. Плошча самога драўлянага будынка — 44,5 квадратнага метра. Гэты дом, нягледзячы на сувязь з беларускай літаратурай, не ўваходзіць у дзяржаўны спіс ахоўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Хата, у якой жыла сям'я Уладзіміра Караткевіча ў Оршы
© Sputnik Станіслаў Андросік
Хата, у якой жыла сям'я Уладзіміра Караткевіча ў Оршы

На працягу апошніх трох гадоў дом Караткевіча пуставаў. Да 2015 года ў ім жыў муж пляменніцы пісьменніка Юрый Барабаш. Пасля яго смерці дом апынуўся ва ўласнасці яго дачкі, якая пражывае ў Адэсе. Жанчына спачатку здавала яго, а нядаўна вырашыла прадаць.

40
Тэги:
Уладзімір Караткевіч, Орша Віцебскай вобласці
Каментары