Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон, архіўнае фота

Славяне з Дуная засялялі поўнач Беларусі?

162
(абноўлена 16:20 12.08.2018)
У эпоху "Вялікага перасялення народаў" па ўсім еўрапейскім кантыненце перасоўваліся велізарныя масы людзей. Як славянскія пасяленцы з Падунаўя апынуліся на поўначы Беларусі, высвятляў Sputnik.

Археалагічны помнік Кардон у Шумілінскім раёне падае даследчыкам усё новыя сюрпрызы. У мінулым годзе там упершыню ў Беларусі знайшлі "молаты Тора", якія належалі вікінгам. У гэтым годзе экспедыцыя выявіла новыя ўнікальныя артэфакты. У падрабязнасцях разбіраўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

У тым годзе археолагі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі даследавалі гарадзішча часоў "эпохі вікінгаў" і паселішча, якое прылягае да яго. На тэрыторыі селішча былі зробленыя знаходкі, якія паказваюць на прысутнасць у VI — VII стагоддзях нашай эры славян з Падунаўя.

Бронзовая норманнская застежка для обуви, найденная на Кордоне
© Sputnik Станислав Андросик
Бронзавая нарманская зашпілька для абутку, знойдзеная на Кардоне

Ад Дуная да Дзвіны

"Нам пашанцавала, што культурны пласт апынуўся непатрывожаным. Пачатак засялення паўночна-заходняга ўчастка паселішча можна звязаць з VI — VII стагоддзямі нашай эры. Аснову для такой здагадкі дае калекцыя ўпрыгожванняў са сплаваў свінцу і волава, якія характэрныя для нашага народу з Падунаўя", — распавёў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Сяргей Дзярновіч.

Накладки славянского костюма с Подунавья VI–VII вв н.э.
© Sputnik Станислав Андросик
Накладкі славянскага касцюма з Падунаўя VI-VII стст. н.э.

На Кардоне прадстаўлены самыя разнастайныя па форме накладкі і падвескі, у тым ліку і рэдкія трохкутныя, а таксама трапецападобныя вырабы. Па словах кіраўніка экспедыцыі, сёння ў распараджэнні даследчыкаў цэлы комплекс знаходак, які мае паралелі з касцюмам насельніцтва Падунаўя. Усё гэта кажа аб устойлівай сувязі з заходнімі славянамі. Унікальнасці знаходкам дадае і тое, што падобныя ўпрыгажэнні з-за сваёй далікатнасці вельмі недаўгавечныя і звычайна не трапляюць у рукі да гісторыкаў.

"Артэфакты выяўлены на перадматэрыковым узроўні (пачатак культурнага пласта — Sputnik), што дазваляе зрабіць выснову, што жыццё на дадзенай частцы паселішча звязана непасрэдна са славянскім насельніцтвам з Падунаўя", — лічыць археолаг.

Трапециевидная подвеска культуры смоленско-полоцких длинных курганов IX-X век
© Sputnik Станислав Андросик
Трапецападобная падвеска культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў IX-X стагоддзе

Міжнародныя кантакты

У далейшым паселішча засялялі прадстаўнікі культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Гэта пацвярджаюць і трапецападобныя падвескі з бронзы, і элементы керамічнага комплексу, што суадносіцца з крывічамі. Калекцыю дадзенага храналагічнага этапу дапаўняюць упрыгажэнні, якія адносяцца да скандынаўскага і балцкаму імпарту.

"Мы фіксуем насельніцтва, якое ўступіла ў кантакт з нарманамі. Сімбіёз гэтых культур паслужыў уключэнню паселішча ў сетку міжнародных кантактаў таго часу. Знаходкі арабскіх манет — дырхамаў, якія паступалі з краін Усходу, у чарговы раз гэта падкрэсліваюць", — канстатаваў Сяргей Дзярновіч.

Арабские дирхамы IX-X век
© Sputnik Станислав Андросик
Арабскія дырхамы, IX-X стагоддзе

Раней беларускія гісторыкі маглі толькі гіпатэтычна разважаць пра тое, ці жылі жыхары на гэтым археалагічным комплексе пастаянна. Зараз выяўлены сляды работ па ўмацаванні берага і па адведзенню вады з паселішча. Усё гэта сведчыць аб пастаянным пражыванні людзей на дадзенай тэрыторыі.

Значнасць Кардона як помніка гісторыі заключаецца ў тым, што дазваляе сабе ўявіць, якімі былі на першых этапах свайго развіцця горада беларускага Падзвіння. Па словах Сяргея Дзярновіча, разам з развіццём такія гарады, як Полацак і Віцебск, няўхільна забудоўваліся і змяняліся, іх больш ранні культурны пласт папросту разбураўся і знікаў.

Орнаментированная в виде звезды накладка эпохи викингов
© Sputnik Станислав Андросик
Арнаментаваная ў выглядзе зоркі накладка "эпохі вікінгаў"

"Само паселішча на Кардоне пачало існаваць у трэцяй чвэрці І тысячагоддзя. Актыўная фаза яго жыцця скончылася з завяршэннем "эпохі вікінгаў", — удакладніў археолаг.

Загадкавае збудаванне

У гэтым годзе археалагічная экспедыцыя даследавала на тэрыторыі помніка сляды складанага збудавання з двух пратокаў. Яны размяшчаліся перпендыкулярна па адносінах адзін да аднаго, забяспечваючы выхад да ручая, які абгінаў гарадзішча з паўночнага боку і ўпадаў у Дзвіну.

Раскопки на Кордоне, где обнаружили фрагменты гидротехнического сооружения
© Photo : Архив Сергея Дерновича
Раскопкі на Кардоне, дзе знайшлі фрагменты гідратэхнічнага збудавання

Сяргей Дзярновіч распавёў, што выяўлена забутаванасць іх схілаў дробнымі валунамі і ўмацаванне пластом абпаленай і сырой гліны.

На думку даследчыка, дадзеныя "каналы" маглі выкарыстоўвацца для дадатковага водаадвядзення з тэрыторыі паселішча. Пры гэтым кіраўнік экспедыцыі не выключае, што па іх маглі перамяшчаць грузы, улічваючы гандлёва-рамесны характар ​​комплексу ў "эпоху вікінгаў".

Нож с валютообразными завершениями, конец І тысячелетия н.э.
© Photo : Архив Сергея Дерновича
Нож з валютападобнымі завяршэннямі, канец І тысячагоддзя н.э.

"У мінулым годзе пры раскопках участка на месцы "гідратэхнічнага збудавання" нават была знойдзена жалезная ладзейная заклёпка", — падсумаваў археолаг.

162
Тэги:
вікінгі, гісторыя, Археалогія, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Шумілінскі раён, Беларусь
Тэмы:
Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі (39)
По теме
Беларускія скарбы: што, дзе, калі?
Навукоўцы БДУ даказалі, што славяне паходзяць з Палесся
Рэчы беларускага вайскоўца X стагоддзя знайшлі каля Гальшан
Касцяную флейту узростам 4,5 тысячы гадоў знайшлі беларускія археолагі
Рэшткі шкловытворчай мануфактуры XVIII стагоддзя знайшлі ў Ільі
Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

526
(абноўлена 12:17 07.07.2020)
Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Адной з любімых простых страў класіка беларускай літаратуры былі крышаны — так называлі бульбяны суп са шкваркамі. Сябры пісьменніка ўзгадваюць, што маці "крышыла крышаны", седзячы на парозе мінскага дома, куды сын перавёз яе, ратуючы ад раскулачвання.

Любіў піць квас прама з дзежкі

Многія сучаснікі лічылі Купалу гурманам, але на самой справе класік беларускай літаратуры не любіў вылучацца сярод астатніх. Напрыклад, сяляне, якія жылі ў мястэчку Ляўкі Аршанскага раёна (зараз там знаходзіцца аднаіменны мемарыяльны запаведнік, а раней было лецішча — Sputnik), узгадвалі, што аднойчы пасля працы на ўчастку паэту паднеслі кіслы бярозавы квас у крышталёвым графіне. Ён адмовіўся ад пачастунку, які вельмі любіў, і сам адправіўся ў студню, прыгаворваючы: "Люблю піць квас прама з дзежкі ".

Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор Толочко
Макет лецішча Купалы ў Ляўках

Купалу хацелася быць бліжэй да народа, таму ён заўсёды запрашаў за стол усіх сялян, што дапамагалі яму ці проста працавалі побач з домам.

Самастойна літаратар хадзіў на кірмаш: не даручаў гэту справу ні жонцы, ні слугам. Яшчэ ў дзяцінстве ён напаткаў там бабулю-прадаўшчыцу зёлак, якой пасля прысвяціў адзін з вершаў.

"Сапраўдны" рыбак

Шмат часу Купала праводзіў на прыродзе — любіў паляванне, у тым ліку і "ціхае", і рыбалку. Ляснік Шыманскі ўспамінаў, што часцей за ўсё на паляванні паэт страляў трусоў, мяса якіх вельмі любіў есці з падлівай.

"Успамінаю дзядзьку Янку — вельмі любіў ён пагрызі заячую лапку ", — казаў ляснік.

Купала як прафесійны рыбак лавіў рыбу без вудаў ці рагулек, а з дапамогай спецыяльных шнуроў ці закідушак. У якасці жыўца выкарыстоўваў маленькіх яшчарак — верацяніцаў. Улоў не заўсёды быў удалым, таму, вяртаючыся дадому, ён мог набыць на кірмашы свежай рыбы. Жонка Уладзіслава Францаўна заўсёды заўважала падман, але ніколі не падавала віду.

Вясельны здымак
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак

У Мінску разам з Купалам на рыбалку хадзілі і іншыя пісьменнікі: рыбачылі звычайна ў пасёлку Ждановічы на Свіслачы. Абавязковым патрабаваннем для гэтага мерапрыемства былі аловак і лісток паперкі. Купала не разумеў, як сапраўдны паэт ці пісьменнік можа ісці на прыроду без гэтых прыладаў — у галаве могуць з'явіцца нейкія цікавыя думкі ці нават радкі, а запісаць іх будзе няма куды.

На варце гасціннасці — Рэкс

Купалаўскі дом славіўся на ўсю сталіцу як адзін з самых гасцінных. Многія беларускія аўтары не аднойчы ўспаміналі застоллі і казалі, што "гэта немагчыма апісаць словамі".

Пісьменнік Іларыён Барашка ўзгадваў, што як толькі з'яўляўся госць, яго настойліва ўсаджвалі за стол і абавязкова частавалі вяндлінкай. Па ўспамінах іншых наведвальнікаў, нават у небагатыя часы Купала частаваў дранікамі, блінамі з мачанкай, вэнджанымі кілбаскамі, падсушанымі сырамі, яечняй са скваркамі і гарачай бульба. Яго маці і сёстры некаторы час жылі на вёсцы, таму многія прадукты траплялі на стол прама з грады.

Пасадзіць госця за стол было цэлым абрадам. Паэт абавязкова даставаў бутэлечку шампанскага, бо з'яўленне сяброў і сваякоў у хаце лічылася сапраўдным святам.

Фотапартрэт Янкі Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотапартрэт Янкі Купалы

На стражы гасціннасці ў мінскім доме Янкі Купалі заўсёды знаходзіўся сабака — нямецкая аўчарка Рэкс. Ён пільнаваў у сенцах, і калі хто-небудзь з гасцей спрабаваў непрыкметна сыйсці з-за стала і адправіцца па сваіх справах, сабака пачынаў брахаць на ўсю хату.

Гаспадар лавіў уцекача са словамі: "Куды сабраўся, паночку? Ты так мне гасцей да пары параспускаешь. Талеркі яшчэ стаяць на стале, вось і ты вяртайся".

Пісьменнік Міхась Лынькоў пісаў, што сапраўднае беларускае хлебасольства гаспадароў купалаўскага дома ледзь не ўвайшло ў прымаўку.

Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кубак для кавы, знойдзены на папялішчы дома. Тое, што кубак належаў Купале пацвердзіла жонка

Кармілі тут і бедных студэнтаў. У 1909-1913 гадах Купала быў у ліку студэнтаў, якія наведвалі ў Санкт-Пецярбургу так званыя суботнікі прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы — яго называлі патрыярхам беларускага адраджэння. Купала добра памятаў галодныя студэнцкія часы і пачастункі на суботніках, таму і арганізаваў такую ж гасцёўню ў сваім мінскім доме.

Дарэчы, менавіты гэтыя сустрэчы ўвайшлі ў спіс абвінавачванняў у адрас Купалы падчас рэпрэсій.

526
Тэги:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
По теме
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Brutto выпусцілі кліп на верш Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

Купальскія песні: на Купала сонца гуляла

901
(абноўлена 16:11 06.07.2020)
У таямнічую купальскую ноч вясковая моладзь збіралася вакол вогнішча і спявала традыцыйныя купальскія песні.

Песні – неад'емная частка не толькі жыцця беларуса, але і абрадавага цыклу. З адмысловымі спевамі дзяўчыны збіралі зёлкі, звівалі іх у вяночкі, варажылі і вадзілі карагод вакол вогнішча.  

Купальскае вогнішча звычайна ладзілі каля ракі або поля, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка. Хлопцы збіралі галлё, салому і складвалі высокае вогнішча. Лічылася, што калі пераскочыць праз яго, агонь ачысціць усё дрэннае, што было дагэтуль, і прынясе ўдачу.

Галоўныя матывы купальскіх песень – будучы ўраджай і, зразумела, каханне. Жыта ўжо стаіць высокае, наліваюцца каласы, а кароткія ночы – самыя цёплыя ў годзе. Спавалі на Купалле і жартаўлівыя песні, у якіх можна заўважыць не толькі абрадавыя матывы, але і звесткі пра штодзённае жыццё і зносіны беларусаў.

Купальскія песні сабраў у сваёй манаграфіі беларускі фалькларыст Арсень Ліс. Sputnik прыводзіць некаторыя з гэтых песень – мабыць, вы нават ведаеце матыў?

901
Тэги:
Традыцыі і абрады, песні, Купалле
Медык праводзіць санітарную апрацоўку машыны хуткай дапамогі пасля дастаўкі пацыента з падазрэннем на каронавірус

Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў каронавіруса перавысіла 64 тысячы

2
(абноўлена 14:51 07.07.2020)
Паправіліся і выпісаныя, па дадзеных на раніцу аўторка, большасць пацыентаў - амаль 52 тысячы.

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 64 003, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Да раніцы аўторка ў Беларусі праведзена больш за 1,078 мільёна тэстаў. За суткі спецыялісты зрабілі яшчэ 4027 аналізаў на каронавірус.

Зарэгістравана 64 003 выпадкі каронавіруса. За суткі іх стала больш на 199 - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, складае 51 902, за суткі іх колькасць вырасла на 782 пацыента.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 436 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана сем новых смяротных вынікаў.

Раніцай у аўторак на сустрэчы з актывам Мінска прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пераадоленні цяжкай сітуацыі з каронавірусам у сталіцы - тут яна была найбольш напружанай. "Разбіўкау" па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя не дае з мая.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19