Сцены Новага і Старога Замку ў Гродне, архіўнае фота

Пешку XIV стагоддзя знайшлі падчас раскопак на Старым замку ў Гродне

62
(абноўлена 10:01 17.08.2018)
Знойдзеная шахматная фігура – не першая ў калекцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Новую шахматную фігуру — пешку — знайшлі археолагі падчас раскопак на Старым замку ў Гродне, паведамілі Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Спецыялісты датуюць знаходку, зробленую з рога, XIV стагоддзем. 

Знойдзеная пешка — не першая шахматная фігура ў калекцыі музея. Супрацоўнікі жартуюць, што нашы продкі "калі не ваявалі з крыжакамі, гулялі ў шахматы".

У мінулым годзе на раскопках знайшлі ладдзю прыкладна такога ж узросту. Яна вельмі падобная да той, што ў 1931 годзе адшукаў на Замкавай гары заснавальнік і дырэктар музея Юзаф Ёдкоўскі. Дарэчы, менавіта такая ладдзя стала партаціпам помніка, які ўсталявалі ў Гродне ў чэрвені 2016 года падчас Фестываля нацыянальных культур.

62
Тэги:
шахматы, Археалогія, Стары замак, Гродна
Тэмы:
Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі (39)
По теме
Што апошнім часам знаходзілі беларускія археолагі
У Гродне знайшлі цэглу з гербам эпохі Вітаўта

Лепшым касцом стала жанчына - як у Ліпнішках свята сенакосу адзначылі

28
(абноўлена 14:53 14.06.2021)
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка. Выконваючы традыцыі продкаў, у Іўеўскім раёне правялі конкурс "Ліпнішкаўскія сенакосы".

Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы лялькамі-абярэгамі. "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

Але самае галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу - паказаць свае ўменні на лузе. Неабходна будзе скасіць траву на плошчы каля адной соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

Да ўсеагульнага здзіўлення, па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк. А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

Глядзіце таксама:

28
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у Іўеўскім раёне вызначылі лепшага касца рэгіёна.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы да свята. Гэта быў першы этап конкурсу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Ляльку-абярэг "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Традыцыі лялек-абярэгаў у Ліпнішках захоўваюць у гуртку "Беларуская лялька" Марыі Пякшы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спакон веку першы сенакос для беларусаў быў святочнай падзеяй, яго чакалі з нецярпеннем.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 касцоў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На лузе іх сустракалі з музыкай.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Арганізатары адзначалі, што прыняць удзел у свяце мог любы жадаючы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Касцы разбіраюць свой інструмент і рыхтуюцца да спаборніцтва. Ацэняць не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Самае галоўнае - паказаць свае ўменні на лузе. Кожнаму з удзельнікаў неабходна было скасіць траву на плошчы каля адной соткі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Касі, каса, пакуль раса", - так назвалі этап конкурсу на пракосе.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Балельшчыкі падтрымліваюць сваіх удзельнікаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі з задавальненнем частавалі беларускімі стравамі і закускамі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Свежы агурок з мёдам - ​​любімы летні пачастунак беларусаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik / Виктор Толочко Альфред Микус

    "Абед на траве" завяршаў спаборніцтвы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Увечары гасцей запрасілі на агульны карагод.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Ліпнішкаўскія сенакосы" адраджаюць традыцыі продкаў.

Тэги:
"Ліпнішкаўскія сенакосы", конкурс, Іўеўскі раён, продкі, традыцыі, прыказка, каса, сенакос, свята, Ліпнішкі, Жанчыны, касец
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

33
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

33
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн

Байдэн пагаварыў з Пуціным пра Беларусь

25
(абноўлена 21:43 16.06.2021)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сёння ўпершыню ў якасці кіраўніка дзяржавы сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, па выніках саміту амерыканскі лідэр выступіў на прэс-канферэнцыі.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі.

Паводле яго слоў, ён паведаміў расійскаму калегу аб заклапочанасці ЗША з нагоды сітуацыі ў Беларусі

"Ён не не пагадзіўся са мной, ён задаў пытанне: "Што мы можам зрабіць з гэтай нагоды?" - сказаў Байдэн.

Падрабязнасці абмеркаванняў амерыканскі лідэр раскрываць не стаў.

Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду доўжылася суткі і складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін не плануе падымаць тэму Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША, але гатовы даць тлумачэнні, калі Вашынгтон сам яе закране.

А старэйшы дырэктар па Расіі і Цэнтральнай Азіі Савета нацыянальнай бяспекі пры Белым доме Эрык Грын адзначаў, што Джо Байдэн разлічвае абмеркаваць з расійскім калегам сітуацыю ў Беларусі і нормы грамадзянскай авіяцыі

"(...) мы будзем гаварыць пра Беларусь і неабходнасць захавання норм грамадзянскай авіяцыі, якія, як мы бачым, груба парушаліся ў апошнія тыдні", - заявіў Грын.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
прэс-канферэнцыя, ЗША, прэзідэнт, Беларусь, Уладзімір Пуцін, Джо Байдэн