Археалагічныя раскопкі на Гальшанскім комплексе вядуцца з 2007 года. Ад пачатку тут працуе і ведае ўсе таямніцы цікавага краю навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Кенька. Аб самых яркіх знаходках Гальшан ён распавёў карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай.
Гальшаны — сапраўдная скарбніца для беларускіх археолагаў, але такой тэрыторыя была не заўсёды. У савецкія часы калегі нічога сенсацыйнага не знаходзілі.
Справа ў тым, што раскопкі на схіле гарадзішча пачаліся толькі ў 2011 годзе, дагэтуль праца ішла выключна на цэнтральнай пляцоўцы. Яна, дарэчы, мае правільную прамавугольную форму, што проста немагчыма. Высветлілася, што зямлю з цэнтра гарадзішча выкарыстоўвалі для павелічэння стромкасці схілу. У выніку на ім з'явіўся чатырохметровы слой глебы, які і дагэтуль багаты на цікавыя артэфакты нават жалезнага веку.
Такім чынам, атрымалася, што нашы продкі падчас умацавання гарадзішча ненаўмысна заблыталі археолагаў.
Самай значнай для гістарычнай навукі знаходкай Гальшанскага археалагічнага комплексу лічацца жалезныя наканечнікі стрэл гунаў — качавога народа, які ў 370-х гадах нашай эры уварваўся з Азіі ва Усходнюю Еўропу.
Акрамя Беларусі, падобныя знаходкі былі толькі ў Літве — там спецыялісты знайшлі каля 60 наканечнікаў. На Гальшанскім комплексе — пакуль толькі 20. Датуюцца яны прыкладна 450-м годам нашай эры. На першы беларускія археолгамі натрапілі ў 2010 годзе і цяпер кожны год атрымліваюць "прывітанні" ад гунскіх качэўнікаў.
"Такая знаходка сведчыць аб тым, што быў асобны паход гунаў на тэрыторыю сучаснай Літвы, падчас якога гуны заходзілі і да нас. Гэты факт не пацверджаны пісьмовымі крыніцамі, але па знаходках мы можам зрабіць менавіта такія высновы", — тлумачыць археолаг.
Гальшанскія знаходкі беларускіх археолагаў поўнасцю абвяргаюць некаторыя гістарычныя тэорыі. Напрыклад, згодна з пісьмовымі крыніцамі датай заставання Гальшанаў лічыцца 1280 год. Маецца на ўвазе легенда пра князя Гальшана, які падчас палявання вырашыў адпачыць у гэтым месцы. Гісторыя прыводзіцца ў хроніцы Быхаўца, і на падставе падзей, звязаных з легендай, польскія гісторыкі вызначылі менавіта такую дату заснавання горада.
У 2015 годзе падчас раскопак быў знойдзены рымскі дынарый імператара Траяна 116 года нашай эры, а на наступны год — дынарый імператара Луцыя Вера 163-164 года. Абедзве манеты адчаканеныя падчас войнаў з Парфіяй.
"Чым ніжэй мы спускаліся па схіле да вады, тым больш антычных знаходак рабілі. Такім чынам, ужо зараз упэўнена можна лічыць ніжняй датай утварэння Гальшан II стагоддзе, але, магчыма, і гэта яшчэ не мяжа", — падкрэслівае Павел Кенька.
У Гальшанах вяліся жудасныя баі. У розныя часы тут знаходзілі спаленыя сцены, рэшткі воінаў і іх асабістыя рэчы.
У 2011 годзе была зроблена самая прыгожая знаходка гальшанскага комплексу — нацельны крыж воіна, які датуецца канцом 30-х гадоў XIII стагоддзя і традыцыйна звязваецца з пачаткам татара-мангольскага нашэсця.
Бронзавы, пазалочаны, значна большы, чым у звычайных тагачасных жыхароў Гальшан, крыж насіў мужчына з вайсковай эліты. У яго таксама быў багаты пояс са спецыфічнымі бляшкамі, падобныя знаходзілі толькі падчас раскопак каля Кіева. Яго апошняя бітва была вельмі жорсткай — асобныя рэчы звальваліся з даспехаў ад моцных удараў праціўніка.
"Гэты быў знатны вайсковец,не кожны можа дазволіць сабе насіць такі крыж. Аднак мы не знайшлі яго рэшткаў, толькі асобныя косткі. Магчыма, яго перапахавалі пасля бою або пераможцы, або пераможаныя", — патлумачыў Павел Кенька.
Яшчэ адна знаходка, якая сведчыць аб жорсткіх баях у гэтай мясцовасці, — малое гальшанскае гарадзішча. На яго археолагі натрапілі ў 2012 годзе выпадкова.
Справа ў тым, што схіл, які вядзе да вялікага гарадзішча, вельмі стромкі, падымацца па ім кожны дзень было складана нават фізічна падрыхтаваным людзям. Таму яны і дапусцілі магчымасць існавання іншага шляху. Аказалася, што непадалёк ад вялікага было малое гарадзішча, якое быццам абараняла падыход да свайго "старэйшага брата".
Тут была знойдзена вялікая колькасць двушыпных наканечнікаў і вялікі наканечнік кап'я.
"На гэтым месцы мы знайшлі спаленыя сцены, абкладзеныя камянямі. Агонь быў такім моцным, што камні падчас раскопак адгукаліся на мінашукальнік, як жалеза. Дакладную дату, калі было спалена маленькае гарадзішча, назваць нельга. Прыблізна, гэта было ХІ-ХІІ стагоддзе", — распавёў археолаг.
Усе пералічаныя вышэй знаходкі былі зроблены прыблізна ў двух кіламетрах ад Гальшан. Першапачаткова людзі жылі менавіта там, але не было дакладна вядома, калі гальшанскае насельніцтва аддтуль пераехала на тое месца, дзе знаходзяцца сучасныя Гальшаны.
"У адпаведнасці з пісьмовымі крыніцамі гэта таксама немагчыма ўстанавіць. Па знаходках мы высветлілі, калі скончылася жыццё на старых Гальшанах і пачалося на новых. Па манетах мы даведаліся, што у другой палове XVI стагоддзя жыццё на старых Гальшанах прыпынілася", — тлумачыць Павел Кенька.
Вакол Гальшан заўсёды шмат легенд і паданняў, якія прынята лічыць выдумкамі. Але адной з іх, самай знакамітай, археолагі знайшлі пацверджанне.
Рамантычная гісторыя пра Белую Пані, прывід якой ходзіць у сценах Гальшанскага касцёла, вядомая здаўна. Маладую дзяўчыну ў белым строі таксама называюць Белай Дамай. Лічыцца, што гэта жонка маладога будаўніка, якую прынеслі ў ахвяру, каб пабудаваць сцяну, што пастаянна рушылася. Яе абралі выпадкова: проста ўзялі жанчыну, якая першай з'явілася каля месца будаўніцтва. Ахвярай стала дзяўчына, якая вельмі кахала свайго мужа і спяшалася прынесці яму сняданак.
Падчас рэстаўрацыйных работ у касцёле сапраўды быў знойдзены шкілет маладой жанчыны, да паловы замураваны ў сцяну. Шкілет аднеслі святару, і ён папрасіў двух мясцовых жыхароў перапахаваць яго на могілках. Праз некаторы час у сцяне касцёла з'явілася расколіна. Калі ж пачалі шукаць мужчын, каб даведацца, дзе перапахаваны шкілет, высветлілася, што яны самі памерлі, а пра новае месца пахавання больш ніхто не ведае.
Сам Павел Кенька прывідаў не сустракаў, але размаўляў з археолагам, які у 1970-х гадах убачыў сон, пасля каторага адразу ж з'ехаў з Гальшан. Па чутках, у сне яму паабяцалі, што, калі не скончыць раскопкі, "Гальшаны патонуць у крыві".
Сярод жыхароў Гальшан найбольшай папулярнасцю карыстаецца легенда пра царкву, якая апусцілася пад зямлю, а на яе месцы засталася бяздонная яма. Усе спрабуюць паказаць даследчыкам гэтае месца, але дакладных каардынатаў пакуль ніхто не знайшоў.
Узбуджае розумы людзей і гісторыя пра ўладальніцу гарадзішча, якая хавае велізарны скарб і прапануе забраць яго ўсім, хто пажадае. Узяць можна, колькі захочацца. Галоўная ўмова — падчас дарогі ад замка не паварочвацца назад. Здаецца, заданне вельмі простае, але выканаць яго ніхто так і не змог.
Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".
Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.
Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:
А ці зіму з марозам?
Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.
Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.
Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.
Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".
Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.
Глядзіце таксама:
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
У цыкле веснавых свят беларускага народнага календара асаблівае месца займае Дабравешчанне. 7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Дабравешчанне - старажытнае веснавое свята, яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці выйшлі на высокае месца, расклалі вогнішча, спявалі песні, вадзілі карагоды.
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы. Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
На Дабравешчанне, яшчэ зранку маладыя хлопцы, знаходзілі галоўны атрыбут свята - "вужышча" - гэта доўгая вяроўка з канаплі ці лейцы. Потым трэба было знайсці месца, дзе будзе гэта свята адбывацца. Так, як у той час усе жылі на хутарах, месца адводзілася у лесе, альбо у каго небудзь на двары, дзе знаходзілася азярода (прыспасабленне для сушкі сена). Азярода была як мага добрым прыстасаваннем, каб зачапіць калыханку ці арэлі. На свята зыходзіліся з усёй акругі, старыя і маладыя.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
І традыцыя была такой - чым вышэй цябе разгойдваюць, чым больш ты баішся, тым лепш. Калі "закалыхацца" на арэлях ў гэты дзень, то цэлы год не будзе хвароб.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Потым былі народныя песні, агульны стол… з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
Чытайце таксама:
Старадаўні абрад "Закалыхванне" у вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Беларусі святкуюць з спрадвечных часоў на Дабравешчанне.
7 красавіка - Трэцяя сустрэча вясны. Благавешчанне - старажытнае веснавое свята
Яно лічылася вялікім - святам прылёту бусла, ластаўкі.
Весела было! Жыхары вёскі і госці знайшлі высокае месца...
...на свята прыйшлі людзі з усёй акругі - старыя і маладыя...
...расклалі спякотнае вогнішча...
...спявалі народныя песні...
...вадзілі сонечныя карагоды, бо карагод - здаўна сімвал сонца!
Усе ўпрыгожвалі папяровымі вясновымі птушачкамі дрэвы.
Потым па народнай традыцыі птушак выпускалі на волю па-сучаснаму - птушачкі былі прывязаны да паветраных шарыкаў!
Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на калыханцы або на арэлях.
Першымі закалыхвалі самых смелых, каб можна было ўпэўніцца ў добрым мацаванні калыханкі, затым - усiх, хто прысутнічаў. Абавязкова павінны закалыхацца дзеці, каб былі ўвесь год дужыя і здаровыя. Па павер'і, хто ў гэта свята закалыхаецца, той будзе здаровы цэлы год.
А калі хацелі выйсці замуж (ажаніцца), дык таксама трэба было "закалыхацца" на арэлях і гучна крычаць імя каханага. І разгойдвалі да таго часу, пакуль дзяўчаты і юнакі не прызнаюцца, каго яны любяць.
Але якое ж свята без пачастункаў!?
Удзельнікі свята падрыхтавалі багаты агульны стол...
...з гарачай юшкай, мясцовымі блінамі з печы і сапраўдным збожжавым "бярозавым сокам"!
Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.
У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.