Выставка Янка Купала: зову я вас на Победу в МИД

Складаны лёс вершаў Купалы: за што арыштавалі першы наклад "Жалейкі"

375
(абноўлена 10:29 30.08.2018)
Да сённяшніх дзён дайшлі толькі некалькі дзясяткаў першага выдання "народнага" зборніка вершаў.

Знакамітая і першая паэтычная кніга Янкі Купалы трапляла пад арышт некалькі разоў. Аўтару і выдаўцам прыходзілася ў судзе адбівацца ад нападак уладаў на выданне, якое ў гэтым годзе святкуе 110-годдзе.

З нагоды юбілею карэспандэнт Sputnik Алеся Шаршнёва разам з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам разбіралася ў складаным шляху купалаўскай "Жалейкі".

Усё пачалося з памылкі

Месца нараджэння зборніка "Жалейка" — Санкт-Пецярбург. Менавіта там, у друкарні Пянткоўскага, выдаваліся амаль усе кнігі суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца".

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша
© Sputnik
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша

"Гэта кніга ў пэўным сэнсе вызначыла характар не толькі беларускай культуры і літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, але і ўплывае на яе развіццё ў сучаснасці", — падкрэслівае Алесь Суша.

Паўплывала выданне і на лёс самога Купалы, які да яго з'яўлення друкаваўся толькі на старонках "Нашай Нівы" і пад другім імем. Розніца была невялікай — да "Жалейкі" Івана Луцэвіча чытачы ведалі як Янука Купалу.

Кажуць, што адна літара "збегла" з псеўданіма ў выніку памылкі. Грамадскі і культурны дзеяч Браніслаў Эпімах-Шыпіла, які рэдагаваў выданне і рыхтаваў яго да выхаду, напісаў на тытульнай старонцы менавіта Янка Купала. Аўтар не супраціўляўся і пачаў падпісваць так усе свае творы.

"Рэвалюцыйная" і "супрацьдзяржаўная"

Алесь Суша падкрэслівае: у зборніка з самага пачатку быў складаны лёс. У 1908 годзе свет убачылі 4500 экзэмпляраў, з якіх да нашых часоў захаваліся толькі некалькі дзясяткаў.

"Жалейку" вельмі добра прыняла беларуская грамадскасць. З першых рэцэнзій стала зразумела: у беларусаў з'явіўся народны паэт, які здолеў распавесці пра цяжкі лёс свайго народа.

Самае маленькае ў Нацыянальнай бібліятэцы выданне Жалейкі
© Photo
Самае маленькае ў Нацыянальнай бібліятэцы выданне "Жалейкі"

Адразу ж пасля выхаду, Санкт-Пецярбургскі камітэт па пытаннях друку Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Імперыі забараніў "Жалейку" з-за таго, што яна мела "рэвалюцыйны характар і несла пагрозу для дзяржавы". Наклад арыштавалі, супраць аўтара і выдаўцоў распачаўся суд, але ўсё абышлося.

Пытанне зноў паўстала напачатку 1909 года, калі кіраўніцтва Віленскага генерал-губернатарства пастанавіла, што "гэта кніга супрацьдзяржаўная". Тады Купала зноў адбіўся. Але першы наклад кнігі значна пацярпеў, і цяпер знайсці выданні можна толькі ў самых буйных беларускіх бібліятэках — Нацыянальнай, Прэзідэнцкай і Акадэмічнай. Захоўваецца дэбютная "Жалейка" ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы і некаторых прыватных калекцыях.

Як з'явіўся дзяржаўны гімн

Зборнік "Жалейка" складаецца з 95 вершаў і паэмы "Адплата кахання". Вялікая колькасць лірычных твораў прысвечана роднаму краю, многа ўвагі Купала надае рэаліям селяніна.

У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца мікрафільм з тэкстам зборніка Жалейка
© Sputnik
У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца мікрафільм з тэкстам зборніка "Жалейка"

Спецыялісты кажуць, што знакаміты верш "А хто там ідзе" ўвогуле паўплываў на станаўленне беларускай самастойнасці. Да 1939 года ў Заходняй Беларусі ён выкарыстоўваўся як нацыянальны гімн. Так жа казаў пра верш Максім Горкі, які пераклаў яго на рускую мову. Сёння верш перакладзены на больш за 100 моў свету. Ён жа, дарэчы, натхніў кампазітара Кіма Цесакова на яго араторыю "Мы — беларусы", Рыгор Пукст напісаў кантату "А хто там ідзе?", а Міхась Клімковіч і Нестар Сакалоўскі пад уплывам верша стварылі песню, якая стала дзяржаўным гімнам БССР.

Яшчэ адна частка "Жалейкі" называецца "Тлумачэнні, наследванні і розныя вершы". Тут надрукаваныя паэтычныя водгукі Купалы і пераклады з іншых моў.

"Але гэта былі не сухія пераклады, а хутчэй пераасэнсаванні і тлумачэнні. Купала першым паказаў, што сусветная паэзія і найперш паэзія суседзяў — Лермантава ў Расіі, Шаўчэнкі ва Украіне, Канапніцкай у Польшчы — можа годна гучаць па-беларуску", — адзначыў Алесь Суша.

Такім чынам, кніга стала сапраўдным адкрыццём свайго часу і з'яўляецца сапраўдным сімвалам для беларусаў і па сённяшні дзень.

375
Тэги:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Янка Купала, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (33)
По теме
Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы
Прывітанне са "Смалявуда": пад Мінскам пачаліся здымкі фільма пра Купалу
З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву
Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

28
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

28
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"

60
(абноўлена 15:17 01.06.2021)
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі". Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

Обряд Вождение Куста
© Sputnik Альфред Микус

30 мая Тройцу ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

"Куста" - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць яе і завітаць на свята.

Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

60
  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад "Ваджэнне Кусты" правялi ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Тройцу.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчыну, якая выконвае ролю "Кусты", упрыгожылi лiсцем клёну.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гаспадароў прасiлi адарыць "Кусту" і завітаць на свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    "Куста" - гэта сімвал ураджаю.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Падарункi ад гаспадароў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі".

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля ваджэння госцi селi за стол.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля правядзення абраду пачалася канцэртная праграма і народныя танцы.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.

  • Абрад Ваджэнне Кусты ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна
    © Sputnik Альфред Микус

    3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.

Тэги:
Ашмяны, абрады Беларусі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай на саміце G7

Краіны G7 будуць працаваць над санкцыямі супраць Беларусі

4
(абноўлена 10:37 14.06.2021)
Лідэры "Вялікай сямёркі" запэўнілі, што будуць пераследваць парушальнікаў праў чалавека ў Беларусі, і заклікалі правесці ў краіне новыя выбары.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Лідэры краін G7 паабяцалі разам працаваць над санкцыямі супраць Беларусі і пераследваць тых, хто парушае правы чалавека, пра гэта гаворыцца ў выніковым камюніке саміту G7.

"Вялікая сямёрка", саміт якой завяршыўся ў нядзелю 13 чэрвеня ў Вялікабрытаніі, запэўніла, што будзе працягваць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, незалежныя медыя і правы чалавека.

"Глыбокая заклапочанасць"

Краіны "Вялікай сямёркі" выказалі вялікую заклапочанасць у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair, паабяцаўшы сумесна працаваць над прыцягненнем да адказнасці ўсіх датычных да вымушанай пасадцы рэйса Афіны - Вільнюс у Мінску, на борце якога знаходзіўся экс-рэдактар ​​Telegram-канала Nexta (прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі) Раман Пратасевіч.

"Мы глыбока заклапочаны атакамі, якія працягваюцца з боку беларускіх улад на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, прыкладам якіх стала прымусовая пасадка рэйса FR4978 і арышт журналіста і яго спадарожніцы. Мы будзем працаваць разам, каб прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да гэтага, у тым ліку праз санкцыі", - гаворыцца ў выніковым камюніке саміту.

Новыя выбары

Акрамя таго, у 25-старонкавым дакуменце, прынятым па выніках саміту, G7 заклікае правесці ў Беларусі новыя выбары і "змяніць курс".

"Мы заклікаем рэжым змяніць курс і выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у рамках Маскоўскага механізма, уступіць у змястоўны дыялог з усімі часткамі грамадства і правесці новыя свабодныя і справядлівыя выбары", - гаворыцца ў камюніке.

Інцыдэнт з самалётам Ryanair у Мінску

Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, 23 траўня экстранна сеў у мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.

Пазней высветлілася, што гэтым рэйсам ляцеў былы галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Пры праверцы дакументаў у аэрапорце Пратасевіча затрымалі. Супраць блогера ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Разам з ім была затрымана грамадзянка РФ Сафія Сапега.

У ЕС адразу ж заявілі, што беларускія ўлады вымусілі самалёт здзейсніць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, і забаранілі беларускай авіякампаніі лятаць над сваёй тэрыторыяй. Забарона на выкарыстанне самалётамі беларускіх авіяперавозчыкаў паветранай прасторы і аэрапортаў Еўрасаюза пачала дзейнічаць 5 чэрвеня пасля публікацыі адпаведнага рашэння Савета ЕС. Акрамя таго, у Брусэлі разглядаюць магчымасць увядзення супраць Мінска дадатковых санкцый.

Некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору рэспублікі.

Новы чацвёрты пакет санкцый

Еўрапарламент 10 чэрвеня прыняў рэзалюцыю па Беларусі падчас чэрвеньскай пленарнай сесіі ў Страсбургу.

Рэзалюцыя заклікае ЕС да ўвядзення супраць афіцыйнага Мінска новых санкцый - як эканамічных, так і персанальных, а таксама да часовага адключэння Беларусі ад плацежнай сістэмы SWIFT.

Санкцыі могуць таксама закрануць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Заклікаецца спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі.

У санкцыйны пералік еўрадэпутаты заклікаюць уключыць адказных за пасадку борта Ryanair у Мінску.

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісках - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання і распазнавання).

Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года.

Беларусь увяла люстраныя меры супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Выбары, Правы чалавека, чалавек, права, Беларусь, санкцыі, G7, краіна