Восень, архіўнае фота

Пастаяць на веніку і спекчы блін: абрады на Дзень восеньскага раўнадзенства

39
(абноўлена 11:08 22.09.2018)
Нашы продкі прытрымліваліся пэўных традыцый у гэты дзень для захавання дабрабыту, здароўя і прыгажосці.

Дзень восеньскага раўнадзенства ў народзе лічыцца пачаткам другой паловы ласкавай восеньскай пары — "бабінага лета".

Традыцыйна гэты дзень прыпадае на 20 верасня, але часам яго дата змяняецца. Напрыклад, у 2017 годзе астранамічнае раўнадзенства пачыналася ў восем вечара 22 верасня і працягвалася да вечара 23 верасня. У гэтым годзе яно адбудзецца 23 верасня ў 4 гадзіны 54 хвіліны раніцы і скончыцца ўранку 24 верасня.

Опавшие листья осенью
© Pixabay
Восеньскае лісце

У гэты дзень можна назіраць незвычайную астранамічную з'яву — дзень роўны ночы. Адбываецца гэта таму, што тэрмінатар — лінія светападзелу на планеце — ідзе перендыкулярна экватару.

Што ставілі на стол

Нашы продкі асобна не святкавалі Дзень восеньскага раўнадзенства, як Дажынкі, Багач ці Дзяды, але існавалі пэўныя мудрыя звычаі для захавання дабрабыту, здароўя і кахання, якіх і прытрымліваліся.

Блины на Масленицу
© Pixabay fotobank.ru
Бліны з мёдам

У комплексе абавязковых дзеянняў былі — вогнішча, застолле, адпачынак са спевамі і танцамі. Але да гэтага гаспадыні прыбіраліся на панадворку і ў хаце, пяклі бліны, вялікія і маленькія булачкі з мукі новага ўраджаю. Прысмакамі частавалі сваякоў, суседзяў і сяброў, з якімі хацелі захоўваць добрыя адносіны. Дзеці ўпрыгожвалі хату рабінавымі гронкамі.

Абавязкова на стале ў гэты дзень прысутнічалі стравы з мяса, рыбы, а таксама садавіна і гародніна новага ўраджаю.

Традыцыі раўнадзенства

Для таго, каб абараніць сваіх родных, у гэты дзень было прянята збіраць ягады рабіны і захоўваць іх дома. Лічылася, што калі дзень роўны ночы, асабліва моцная любоўная энергія, таму часта ў раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады, вяселлі і варажбы на суженых.

Пятровіца – 2018
Дзяўчына падчас варажбы

У Дзень восеньскага раўнадзенства жанчыны, якія хацелі як мага дольш захаваць сваю прыгажосць і маладосць, імкнуліся падняцца з пасцелі да ўсходу сонца. Адразу пасля абуджэння неабходна было апаласнуцца халоднай вадо. Лічылася, што ў гэты час яна валодае цудадзейнымі якасцямі і можа любую жанчыну зрабіць прыгажуняй, а незамужнім абацае на працягу года сустрэць  свайго адзінага.

Тым, хто хацеў хутка прасунуцца па службе або хутка атрымаць грошы, раілі выпэцкаць далоні ў што-небудзь чорнае і некалькі хвілін пастаяць на веніку, каб спраўдзілася тое, чаго хочацца.

Народная метэаралогія

Згодна з народнымі прыкметамі з Дзень восеньскага раўнадзенства можна было меркаваць аб усёй восені цалкам.

  • Калі будзе цёпла і суха, то і восень будзе лагодная, а зіма надыдзе не хутка;
  • Калі птушкі ў гэты дзень пачнуць адлятаць у вырай, то варта чакаць сцюдзёнай зімы;
  • Калі на бярозе і рабіне да гэтага часу пажаўцела лісце, то хутка прыйдуць прымаразкі.
39
Тэги:
Традыцыі і абрады, Восень, Народныя традыцыі, Беларусь
По теме
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
Каментары