Карціны Восіпа Цадкіна, Якава Балглея і Міхаіла Кікоіна з калекцыі Белгазпрамбанка

Рыхтуецца "хуліганскі" падручнік аб беларускіх мастаках Парыжскай школы

17
(абноўлена 21:39 26.09.2018)
Стваральнікі заклікаюць чытачоў маляваць у новай кнізе, а таксама насіць яе на галаве, каб навучыцца каралеўскай паходцы.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Кніга "Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа" пра сусветна вядомых мастакоў-суайчыннікаў рыхтуецца да выдання ў Беларусі. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў.

Стваральнікі запэўнілі, што гэта будзе "хуліганскі" падручнік па гісторыі мастацтва, які падыйдзе для сямейнага карыстання. Чытачы змогуць адначасова гуляць і вывучаць гісторыю жыцця і творчасці знакамітых беларусаў.

У ліку беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Сэм Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. На самых вядомых сусветных аукцыёнах іх карціны прадаюцца коштамі па некалькі мільёнаў долараў.

У кнізе будуць прадстаўлены не толькі карціны і ілюстрацыі, але і казкі, вершы, гульні і кароткія біяграфіі ўраджэнцаў Беларусі, якія сталі вядомымі ў Парыжы. Чытаць падручнік можна будзе ад першай да апошняй старонкі і наадварот. Таксама стваральнікі дазволілі чытачам маляваць у сваёй кнізе і нават насіць яе на галаве, каб "навучыцца хадзіць як каралі і каралевы".

Над выданнем працавалі зоркі сучаснага беларускага мастацтва — мастацтвазнаўца Сафія Садоўская, мастак Bazinato, арт-менеджары Ірына Лукашэнка і Вольга Мжэльская, мастак і пісьменнік Адам Глобус, музыка і паэт Лявон Вольскi, паэт Андрэй Хадановіч.

17
Тэги:
мастацтва, Беларусь
Тэмы:
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (13)
По теме
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі
Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну
Унікальнае палатно Казіміра Альхімовіча з'явілася ў Беларусі
Беларуска з Германіі прывезла ў Мінск калекцыю мастакоў Парыжскай школы
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Як букет ад Любіча на Радзіму трапіў
Каментары