Бык

Абярэгі нашых продкаў: як выгнаць дэмана і навошта мазаць хлеў экскрыментамі

207
(абноўлена 09:24 03.10.2018)
Якія расліны абараняюць нас ад зла, чаму пеўня або ката першымі пускалі ў хату і каго трэба ўмураваць у сцяну, каб будынак стаяў?

У першай частцы аповеду пра беларускія абярэгі гаворка ішла пра найбольш архіачныя, "агрэсіўныя" спосабы ўратавацца ад зла – з дапамогай агню і жалеза, а таксама аб тым, што насамрэч значыць прывітанне "хлеб-соль" і чаму ў ільна пакутніцкі лёс. Карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок працягвае размову з загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццянай Валодзінай.

Як выгнаць дэмана

Па ўяўленні нашых продкаў, ад злых сіл мог абараніць не толькі агонь, але і ўсё тое, што можа абжэч. Шмат раслін, якія можна ўбачыць, проста ступіўшы некалькі крокаў праз гарадскі сквер або нават каля ўласнага дома, таксама лічацца моцнымі абярэгамі праз сваю калючасць ды пякучасць або непрыемны пах.

Назва гэтай расліны гаворыць сама за сябе: чартапалох
© CC0 / Pixabay / MabelAmber
Назва гэтай расліны гаворыць сама за сябе: чартапалох

"Напрыклад, тая ж самая крапіва. Канешне, калі ўзяць гэтай крапівы ў руку і дзяцей пагнаць, то будзе апатрапей о-го-го, але, тым не меньш, крапіву затыкалі ў дзверы, за вокны, у самыя розныя адтуліны, адкуль магло пранікнуць зло", — распавядае Таццяна Валодзіна.

Да крапівы можна дадаць дзяды – гэтыя калючыя кветкі лопуху, якія чапляюцца да адзення, таксама абароняць вас ад шкоды. Далучаюцца і іншыя калючыя і вострыя расліны, а таксама раслінныя рэчывы, якія лепш не нюхаць – напрыклад, дзягель.

"Пры лекаванні асобных хвароб, якія ўяўляліся як пранікненне ў цела чалавека хваробатворнага дэмана, чалавека акурвалі — запальвалі на патэльні што-небудзь вельмі смярдзючае. Уяўлялася, што ўнутраны дэман не вытрымае гэтай агіды і пакіне цела чалавека", — расказвае Таццяна Валодзіна.

Навуковец адзначае, што ў гэтым, канешне, можна шукаць нейкі бактэрыцыдны сэнс, але зараз мы гаворым выключна пра традыцыі.

Дарэчы, у ход ішло ўсялякае смярдзючае рэчыва, у тым ліку экскрэменты – як жывёльныя, так і чалавечыя.

"Напрыклад, супраць ласкі, якая мучае жывёлу, ездзіць на ёй і заганяе да смерці, ці нават чужога хлеўніка, які прыходзіць да каровы і на ёй катаецца, раілі ўзяць і, абавязкова дзеркачом, какашкамі, так ужо груба кажучы, павадзіць дзесьці па спіне жывёлы ці нават па хлеве са словамі "Які ты госць, такая табе і чэсць", — тлумачыць Таццяна Валодзіна.

Агрохолдинг Кубань
© Sputnik / Виталий Тимкив
Нашы продкі верылі, што ў хлеб могуць наведацца нябачныя шкоднікі і пакатацца на карове ды адняць у яе малако

Лічылася, што шкодны дух не вытрымае такой абразы і больш не сунецца ў хлеў, дзе яго так прывітаюць.

Новай хаце патрэбная першая смерць

Выкарыстоўваліся як абярэгі ў пэўнай ступені і жывёлы. І тут, канешне, на першым месцы стаіць певень. Вобраз гэтай птушкі, якая сваім крыкам вітае надыходзячы дзень і адпуджвае нячысцікаў можна сустрэць у мастацкай літаратуры амаль усяго свету. 

Певень атрымаў славу барацьбіта з нячысцікамі дзякуючы свайму ўнутранаму гадзінніку
© CC0 / Pixabay / klimkin
Певень атрымаў славу барацьбіта з нячысцікамі дзякуючы свайму "ўнутранаму гадзінніку"

"Певень заспяваў – усё, усе разбегліся. Наогнул, гэта птушка вельмі насычаная самымі рознымі адценнямі. Яна – вястун дня, гэты яго ўнутраны гадзіннік як раз і абумовіў такі падыход", — тлумачыць Таццяна Валодзіна.

Лічылася, што сабачы брэх таксама адпуджвае зло, але значна слабей.

Часцей жывёлы, канешне, выкарыстоўваліся ў якасці ахвяр. 

"Ёсць гіпотэза, што кожнай новай хаце трэба першая смерць, каб гэтай першай смерцю быў абавязкова не чалавек, запускаюць пеўня або ката", — расказвае Таццяна Валодзіна.

Але ў экспедыцыях навуковец даведалася і пра шэраг іншых цікавых тлумачэнняў гэтага звычая. Напрыклад, трэба, каб певень абавяскова заспяваў у новай хаце, а кот з'яўляецца як бы дамавіком, і такім чынам, запускаючы ката, запускалі хатняга духа і апекуна.

"Але калі наогул глыбока капаць, ёсць такая версія, як будаўнічыя ахвяры. Існуе цэлая іерархія ахвяр: каб трымалася пабудова, трэба было цэлы шэраг закапаць. Певень самы першы – і самая апошняя чалавек", — распавядае Таццяна Валодзіна.

Черный кот, архивное фото
© CC0 / Pixabay / zserg
У народных вераваннях кот асацыюецца з дамавіком

Напрыклад, пеўня часта ўмуроўвалі ў сцену, калі будавалі млын. Увогуле, чым маштабней будаўніцтва, тым больш ахвяр, ва ўяўленні нашых продкаў, яно патрабавала. За пеўнем ішлі іншыя, больш крупныя дамашнія жывёлы – каза, авечка, конь. І толькі калі сцяна зусім адмаўлялася стаяць, ішлі на крайнія меры.

У Беларусі існуе шмат легенд пра замураваных у сцены палацаў дзяўчын, і здаецца, не ўсе з іх выдумка. Падчас рэстаўрацыі касцёла ў Гальшанах сапраўды быў знойдзены шкілет маладой жанчыны, да паловы замураваны ў сцяну. Шкілет перапахавалі на могілках, а праз некаторы час у той самай сцяне, дзе яго знайшлі, з'явілася расколіна. Калі ж пачалі высвятляць, дзе перапахаваны шкілет, высветлілася, што тыя, хто зрабіў гэта, памерлі, а пра новае месца пахавання больш ніхто не ведае.

У наступнай частцы матэрыяла мы раскажам, як царкоўныя сімвалы перапляліся з дахрысціянскімі вераваннямі і чаму лялька "Купалінка" і іншыя – насамрэч не зусім беларускія.

207
Тэги:
Традыцыі і абрады, Абярэгі, беларусы

Лепшым касцом стала жанчына - як у Ліпнішках свята сенакосу адзначылі

10
(абноўлена 14:53 14.06.2021)
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка. Выконваючы традыцыі продкаў, у Іўеўскім раёне правялі конкурс "Ліпнішкаўскія сенакосы".

Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы лялькамі-абярэгамі. "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

Але самае галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу - паказаць свае ўменні на лузе. Неабходна будзе скасіць траву на плошчы каля адной соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

Да ўсеагульнага здзіўлення, па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк. А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

Глядзіце таксама:

10
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у Іўеўскім раёне вызначылі лепшага касца рэгіёна.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы да свята. Гэта быў першы этап конкурсу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Ляльку-абярэг "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Традыцыі лялек-абярэгаў у Ліпнішках захоўваюць у гуртку "Беларуская лялька" Марыі Пякшы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спакон веку першы сенакос для беларусаў быў святочнай падзеяй, яго чакалі з нецярпеннем.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 касцоў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На лузе іх сустракалі з музыкай.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Арганізатары адзначалі, што прыняць удзел у свяце мог любы жадаючы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Касцы разбіраюць свой інструмент і рыхтуюцца да спаборніцтва. Ацэняць не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Самае галоўнае - паказаць свае ўменні на лузе. Кожнаму з удзельнікаў неабходна было скасіць траву на плошчы каля адной соткі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Касі, каса, пакуль раса", - так назвалі этап конкурсу на пракосе.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Балельшчыкі падтрымліваюць сваіх удзельнікаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі з задавальненнем частавалі беларускімі стравамі і закускамі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Свежы агурок з мёдам - ​​любімы летні пачастунак беларусаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik / Виктор Толочко Альфред Микус

    "Абед на траве" завяршаў спаборніцтвы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Увечары гасцей запрасілі на агульны карагод.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Ліпнішкаўскія сенакосы" адраджаюць традыцыі продкаў.

Тэги:
"Ліпнішкаўскія сенакосы", конкурс, Іўеўскі раён, продкі, традыцыі, прыказка, каса, сенакос, свята, Ліпнішкі, Жанчыны, касец
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

30
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

30
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Прэс-канферэнцыя па сітуацыі з Ryanair з удзелам Р. Пратасевіча

Кіраўнік Ryanair распавёў, калі апублікуюць даклад па борце Афіны Вільнюс

3
(абноўлена 16:05 15.06.2021)
У Ryanair няма дадзеных, што пагроза выбуху самалёта паступіла пасля развароту на Мінск, заявіў выканаўчы дырэктар кампаніі Mайкл О'Ліры.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Усе факты, якія тычацца інцыдэнту, будуць апублікаваны ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ў бліжэйшыя два тыдні, заявіў О'Ліры, выступаючы на ​​пасяджэнні камітэта па транспарце палаты абшчын брытанскага парламента ў аўторак.

Калі і чаму развярнулі самалёт

Паводле яго слоў, кампанія і экіпаж кіруюцца правіламі Чыкагскай канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі 1944 года. І дзейнічаюць у першую чаргу ў інтарэсах бяспекі пасажыраў. Менавіта таму пасля атрымання сігналу аб магчымым выбуху ў экіпажа не было падстаў не давяраць гэтай інфармацыі.

"Гэта будзе беспрэцэдэнтна, калі служба бяспекі або дзяржаўнае агенцтва сфабрыкавала паведамленне пра пагрозу, каб развярнуць самалёт", - паведаміў О'Ліры.

Таксама выканаўчы дырэктар Ryanair не пацвердзіў паведамленні, што ліст пра пагрозу выбуху самалёта паступіў ужо пасля яго развароту ў аэрапорт Мінска.

"Былі спекуляцыі ў СМІ пра тое, што ліст пра пагрозу выбуху паступіў на паштовую скрыню праз паўгадзіны пасля таго, як дыспетчарская служба ўпершыню звязалася з экіпажам самалёта. Я пакуль не магу пацвердзіць гэтыя паведамленні. Гэта стане зразумела пасля публікацыі дакладу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі" , - адзначыў О'Ліры.

Інцыдэнт з самалётам Ryanair ў Мінску

Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс 23 траўня экстранна сеў у мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.

Пазней высветлілася, што гэтым рэйсам ляцеў былы галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Пры праверцы дакументаў у аэрапорце Пратасевіча затрымалі. Супраць блогера ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Разам з ім быў затрымана грамадзянка РФ Сафія Сапега.

У ЕС адразу ж заявілі, што беларускія ўлады вымусілі самалёт здзейсніць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і забаранілі беларускай авіякампаніі лятаць над сваёй тэрыторыяй. Забарона на выкарыстанне самалётамі беларускіх авіяперавозчыкаў паветранай прасторы і аэрапортаў Еўрасаюза пачала дзейнічаць 5 чэрвеня пасля публікацыі адпаведнага рашэння Савета ЕС. Акрамя таго, у Брусэлі разглядаюць магчымасць увядзення супраць Мінска дадатковых санкцый.

Некаторыя авіякампаніі вырашылі лятаць, абмінаючы паветраную прастору рэспублікі.

Беларусь заявіла, што паведамленне аб мініраванні самалёта паступіла на электронную пошту мінскага аэрапорта. Камандзір экіпажа сам прыняў рашэнне зрабіць пасадку ў Мінску, ні пра які прымус разварота паветранага судна гаворкі быць не можа, паведамляў камандуючы беларускімі ВПС і войскамі СПА Ігар Голуб.

Чытайце таксама:

3