Бурачкi вараныя

Бурачны дзень, або Як зварыць беларускі боршч

235
(абноўлена 11:15 10.10.2018)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць квасіць буракі і гатаваць з іх боршч па старадаўнім беларускім рэцэпце.

На двары кастрычнік і ўсё часцей пра сябе лёгкімі прымаразкамі нагадвае зіма. Працавітыя гаспадары ў гэтыя часы працягваюць парадкаваць добры ураджай, у тым ліку, і буракі.

Сімвал няудач і сямейных звад

Існуюць звесткі, што буракі як сталовую культуру пачалі вырошчваць у Вавілоне, Іране і Асірыі дзве тысячы гадоў таму. Паступова агародніна распаўсюдзілася па ўсім свеце, трапіўшы ў Старажытную Грэцыю і Рым, а адтуль у краіны Еўропы. Раней у ежу ўжывалі толькі лісце, а карняплодамі лячыліся, але з цягам часу і іх пачалі есці.

Цікава, што ў Грэцыі спачатку буракі лічыліся сімвалам няўдаліц і сямейных звад. Напрыклад, калі сужонцы часта сварыліся паміж сабой, то суседзі маглі прымацаваць да іх дзвярэй вянок з бураковага бацвіння, або калі хацелі з каго-небудзь пасмяяцца, то дасылалі ў якасці падарунка бурак. У Рыме ж, наадварот, стравы з гэтай агародніны лічыліся найсмачнейшымі. Рымскі імператар Ціберый патрабаваў, каб германцы плацілі даніну буракамі, што прывяло да іх шырокага распаўсюджання на Рэйне.

Маринованная свекла
© Sputnik Людмила Янковская
Руплівыя гаспадыні і дагэтуль вельмі любяць буракі

Жыхарам ВКЛ буракі таксама прыйшліся да смаку. У агароднікаў і цяпер гэта адна з самых любімых культур, якая абавязкова вырошчваецца як у малых, так і ў буйных гаспадарках. На гэты конт у народзе існавалі свае прыкметы і нават забабоны. Напрыклад, лічылі, што пасеяць буракі трэба да цвіцення чаромхі, іначай яна "пойдзе ў ствол".

Цікава, што буракі — адзіны від агародніны, які не ядуць чэрві. Беларускія гаспадыні ведалі аб гэтым і, каб перадаць такую ўласцівасць рэдзьцы, бручцы, рэпе і асабліва капусце, закладалі іх насенне ў высвідраваны бурак і затыкалі дзірку, пакідаючы так на некалькі дзён да пасеву.

Як заквасіць буракі

У беларускай кухні шмат разнастайных рэцэптаў з буракоў і многія з іх вядомых амаль кожнай гаспадыні. Мала хто адмовіцца ад талеркі баршчу. Свае рэцэпты прыгатавання гэтай стравы маюць нашы суседзі рускія, палякі, літоўцы, украінцы. А як гатавалі боршч на Беларусі?

Перш за ўсё трэба ведаць, што з даўніх часоў буракі  спажывалі як квашаныя, так і неапрацаваныя ці "салодкія".

Цяпер буракі амаль ніхто не квасіць паколькі з’явіліся новыя спосабы іх кансервацыі, хаця стравы з квашаных буракоў займалі значнае месца ў нацыянальнай кулінарыі. Аўтарка гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая адзначала, што на кухні свежы расол з буракоў вельмі патрэбны для прыгатавання кіславатых соўсаў і супоў. Гэта дазваляе эканоміць віно і лімоны.

Каб заквасіць буракі, трэба іх вымыць, абчысціць, скласці ў драўляную кадку і заліць рачной або калодзежнай вадой так, каб яна пакрывала буракі. Кадку неабходна накрыць накрыўкай  і праз тыдзень ці два ў залежнасці ад тэмпературы памяшкання расол, які ў народзе і называлі баршчом, стане дастаткова кіслым. Выкарыстоўваць яго можна было ад восені да самых Калядаў, кожны раз даліваючы столькі вады, колькі было ўзята расолу.

Калі гаспадыні варылі што-небудзь у разведзеным вадой бурачным расоле, дадавалі ў яго некалькі буракоў для салодкага смаку.

Дарэчы, людзі раілі не квасіць капусту, буракі і агуркі ў маладзік, а рабіць гэту работу напрыканцы апошняй квадры.

"Абы Бог даў боршч ды кашу"

На пачатку ХХ стагоддзя ў кнізе "Рэчыцкае Палессе" этнограф Часлаў Пяткевіч пісаў, што "паляшук так любіць боршч, што есць яго амаль кожны дзень. На пытанне, што мы сягоння будзем есці? - гаспадыня найчасцей адказвае: "Боршч да кашу".

Буракі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Буракі

Паводле  Пяткевіча, боршч гатавалі з таго набору прадуктаў, які быў пад рукой у гаспадыні. Можна меркаваць, што кожны раз смак у гэтай стравы быў інакшы і таму яна не надакучвала. Квашаныя буракі рэзалі скрылікамі або брусочкамі і напаўнялі імі палову гаршчка, салілі, затым клалі мяса, сала, рыбу ці грыбы. Калі планавалі "закрасіць" боршч салам, алеем, сятанай ці канапляным малаком, то акрамя буракоў не клалі ў яго нічога.

Закрасы — прадукты, якія надаюць страве асноўны смак і спажыўнасць.

Атрыманую сумесь залівалі бурачным расолам і варылі. Падчас варкі расол выкіпаў і тады гаспадыні далівалі ў гаршчок такую ж колькасць гатаванай вады. Раілі не дадаваць сырой вады, паколькі буракі зацвярдзеюць.

Калі страву  "закрашвалі" салам, тады на патэльню клалі крыху жытняй мукі, расціралі яе лыжкай з салам і некалькімі лыжкамі жыжкі з баршчу і атрыманы соус вылівалі ў  боршч. Пры заскварванні алеем рабілі тое ж самае, толькі ў алей дадавалі дробна пакрышаную цыбулю.

Боршч са звычайных буракоў варылі такім жа чынам, толькі замест бурачнага расолу ў посныя дні дадавалі хлебны квас, а ў скаромныя сыроватку, якую назапашвалі з лета. Да буракоў часам дадавалі свежую капусту. Гэту страву гатавалі тады, калі не было квашаных буракоў.

Боршч з квашанымі буракамі

Інгрыдыенты:

  • 500 г свініны
  • 2 квашаныя буракі
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 0,5 шклянкі смятаны
  • 0,5 кораня пятрушкі
  • 0,5 кораня сельдэрэю
  • 50 г сметанковага масла
  • 1 ст лыжка мукі
  • Соль
  • Перац
  • Лаўровы ліст

Як гатаваць:

Вэнджаную або свежую свініну трэба парэзаць невялікімі кавалкамі, заліць халоднай вадой і паставіць на моцны агонь. Пасля таго, як вада закіпіць, зняць пену, пасаліць і варыць на невялікім агні, пакуль мяса поўнасцю не зварыцца. Тлушч, які выступае на паверхні трэба некалькі разоў знімаць – яго неабходна дадаць пры абсмажванні нарэзаных цыбулі, морквы, пятрушкі і сельдэрэю. Абсмажаную агародніну трэба дадаць да мяса незадоўга да канца варкі. Гатовы булён варта працадзіць.

Квашаныя буракі трэба нарэзаць саломкай або надраць на буйной тарцы і патушыць, заліўшы булёнам. Затым апусціць у адрыхтаваны булён, дадаць падсмажаную на масле і разбаўленую булёнам муку, перац, лаўровы ліст, даць баршчу трошкі пакіпець. Пры падачы на стол заправіць смятанай.

Чытайце таксама:

Таблетка ад страху і абярэг ад нячысцікаў: чым яшчэ праславіўся часнок

235
Тэги:
Народныя традыцыі, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (77)
По теме
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі

Лепшым касцом стала жанчына - як у Ліпнішках свята сенакосу адзначылі

23
(абноўлена 14:53 14.06.2021)
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
"Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка. Выконваючы традыцыі продкаў, у Іўеўскім раёне правялі конкурс "Ліпнішкаўскія сенакосы".

Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы лялькамі-абярэгамі. "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

Але самае галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу - паказаць свае ўменні на лузе. Неабходна будзе скасіць траву на плошчы каля адной соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

Да ўсеагульнага здзіўлення, па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк. А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

Глядзіце таксама:

23
  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На свяце "Ліпнішкаўскія сенакосы" у Іўеўскім раёне вызначылі лепшага касца рэгіёна.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спачатку касцы прадэманстравалі, як упрыгожылі свае косы да свята. Гэта быў першы этап конкурсу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Ляльку-абярэг "Пакосніцу" са старажытных часоў рабілі ў чэрвені з самых розных матэрыялаў і бралі з сабой на сенакос. Яе садзілі пад стогам, каб яна засцерагала касцоў ад парэзаў і прыносіла поспех.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Традыцыі лялек-абярэгаў у Ліпнішках захоўваюць у гуртку "Беларуская лялька" Марыі Пякшы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Спакон веку першы сенакос для беларусаў быў святочнай падзеяй, яго чакалі з нецярпеннем.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 касцоў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    На лузе іх сустракалі з музыкай.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Арганізатары адзначалі, што прыняць удзел у свяце мог любы жадаючы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Касцы разбіраюць свой інструмент і рыхтуюцца да спаборніцтва. Ацэняць не толькі хуткасць працы, але і яе якасць, вышыню пакосу.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Самае галоўнае - паказаць свае ўменні на лузе. Кожнаму з удзельнікаў неабходна было скасіць траву на плошчы каля адной соткі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Касі, каса, пакуль раса", - так назвалі этап конкурсу на пракосе.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Балельшчыкі падтрымліваюць сваіх удзельнікаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Трэці этап спаборніцтваў пад назвай "Абед на траве" - самы прыемны.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Каса любіць брусок і сала кусок", - кажа беларуская народная прыказка.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікі з задавальненнем частавалі беларускімі стравамі і закускамі.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам - ​​выбраць пераможцу было не проста.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Свежы агурок з мёдам - ​​любімы летні пачастунак беларусаў.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Па выніках конкурсу максімальную колькасць балаў набрала жыхарка Ліпнішак Ганна Сілюк.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    А старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец перамог у намінацыі "Знак якасці".

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik / Виктор Толочко Альфред Микус

    "Абед на траве" завяршаў спаборніцтвы.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    Увечары гасцей запрасілі на агульны карагод.

  • Ліпнішкаўскія сенакосы
    © Sputnik Альфред Микус

    "Ліпнішкаўскія сенакосы" адраджаюць традыцыі продкаў.

Тэги:
"Ліпнішкаўскія сенакосы", конкурс, Іўеўскі раён, продкі, традыцыі, прыказка, каса, сенакос, свята, Ліпнішкі, Жанчыны, касец
Танзілія з аўтографам

Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам

33
(абноўлена 16:08 08.06.2021)
Сын Змітрака Бядулі перадаў рэдкае выданне свайго бацькі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да гэтага ўстанова наогул не мела ні воднай кнігі "Танзілія".

Сёлета адзначаецца 135-годдзе вядомага літаратара, чые творы ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца на працягу ўжо больш як ста гадоў. Аднак далёка не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Зядулі зберагліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны.

Адным з такіх выключэнняў была яго кніга "Танзілія", выпушчаная літаратурным аб’яднаннем "Узвышша" у 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яфім Самуілавіч Плаўнік разам са сваёй жонкай перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дарчым надпісам.

"Творчае знаёмства нашай бібліятэкі з сям’ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэтым, юбілейным,  годзе", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ўстановы Алесь Суша. У студзені адбыўся навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", а ў красавіку ледзь не кожны тыдзень праходзілі нейкія мерапрыемствы: выставы, круглы стол і іншае.  У многіх з іх Яфім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел. Дарэчы, на восень  запланаваны конкурс для маладых беларускіх творцаў, таксама прысвечаны Бядулі.

Празаічны зборнік Змітрака Бядулі "Танзілія" доўгія дзесяцігоддзі захоўваўся ў сям’і пісьменніка. Узрушаны такой увагай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сын пісьменніка перадаў яго ў дар установе. Вельмі хутка чытачы змогуць замовіць гэты ўнікальны экзэмпляр і пазнаёміцца з ім бліжэй. Даследчыкі літаратуры не выключаюць, што дзякуючы гэтаму выданню, у творчай біяграфіі Бядулі можа з’явіцца новая старонка.

"Беларускі салавей"

Змітрок Бядуля,  сапраўднае імя якога Самуіл Яфімавіч Плаўнік - беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. У пачатку сваёй кар’еры працаваў у "Нашай ніве" з Янкам Купалам.  Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры.

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі гадоў працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», рэдагаваў дзіцячы часопіс «Зоркі». Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўчага этнаграфічнага часопіса "Наш край". Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", затым у "Узвышша".

Найбольш вядомыя яго творы былі выдадзены пасля рэвалюцыі 1917 года, у вершах - "Палескія байкі" і паэма "Ярыла", у прозе - аповесць "Салавей", зборнік апавяданняў "Незвычайныя гісторыі" і раман "Язэп Крушынскі". У 1939 году выйшла аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах".

Чытайце таксама:

33
Тэги:
кніга, Змітрок Бядуля, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы

Апублікаваны дакумент аб рабоце Савета бяспекі Беларусі

3
(абноўлена 10:50 16.06.2021)
Паўнамоцтвы органа ўлады сур'ёзна пашырыліся пасля рашэння кіраўніка дзяржавы надаць яму асаблівыя паўнамоцтвы ў выпадку экстранага здарэння.

МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Тэкст указа прэзідэнта Беларусі аб удасканаленні дзейнасці Савета бяспекі рэспублікі апублікаваны на нацыянальным прававым партале ў сераду.

Раней 9 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент, згодна з якім у выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі або іншых дзеянняў гвалтоўнага характару, уладныя паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы пераходзяць Савету бяспекі.

Пры гэтым дадзены орган улады павінен увесці надзвычайнае становішча, а ўсе астатнія міністэрствы і ведамствы павінны яму падпарадкоўвацца. Затым пры садзейнічанні старшынь аблвыканкамаў павінны быць прызначаны выбары прэзідэнта. Старшынёй Савета бяспекі становіцца прэм'ер-міністр, а рашэнні прымаюцца на аснове тайнага галасавання.

Чым будзе займацца Савет бяспекі

У тэксце апублікаванага ўказа гаворыцца, што задачамі Савета бяспекі з'яўляюцца падрыхтоўка прапаноў прэзідэнту па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, распрацоўка палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і іншыя задачы, вызначаныя прэзідэнтам і законамі.

Цяпер у функцыянал Савета бяспекі ўваходзіць разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, прагназіраванне рызык і пагроз, папярэджанне і пераадоленне крызісных сітуацый.

Акрамя гэтага дадзены орган дзяржаўнай улады будзе разглядаць праекты заканадаўчых актаў у сферы бяспекі, а таксама вызначаць парогавыя значэнні індыкатараў стану нацыянальнай бяспекі.

У другой главе ўказа вызначаюцца функцыі і правы Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, якія ў цэлым паўтараюць мэты і задачы дадзенага дзяржаўнага органа, але пункт 5.6 ідзе пад грыфам для службовага карыстання.

У раздзеле чацвёртым, прысвечаным дзейнасці дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, таксама пункт 13.8 ідзе пад грыфам для службовага карыстання.

Як выглядае склад Савета бяспекі

Старшынёй Савета бяспекі з'яўляецца прэзідэнт Беларусі, у лік пастаянных членаў уваходзяць:

  • Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь,
  • Старшыня Савета Рэспублікі,
  • Старшыня Палаты прадстаўнікоў,
  • Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта,
  • Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі,
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю,
  • Генеральны пракурор,
  • Міністр унутраных спраў,
  • Міністр абароны,
  • Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Членамі савета бяспекі з'яўляюцца наступныя чыноўнікі:

  • Старшыня Вярхоўнага Суда,
  • Старшыня праўлення Нацыянальнага банка,
  • Старшыня Следчага камітэта,
  • Міністр замежных спраў,
  • Міністр па надзвычайных сітуацыях,
  • Міністр фінансаў,
  • Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
  • Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта,
  • Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
дзяржава, кіраўнік, рашэнне, улада, орган, паўнамоцтвы, Савет бяспекі Беларусі, работа, дакументы