Банкуха ці баумкухен? Гатуем беларускі вясельны пірог

© Sputnik / Алеся ШершнёваТрадыцыйнае палесскае вяселле
Традыцыйнае палесскае вяселле - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра вясельныя застоллі і вучыць гатаваць незвычайны святочны пірог, для кога спатрэбіцца ажно 60 яек.
Позняя восень – самы ўдалы час спраўляць вяселле. Як казалі ў народзе: "У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі". Большая частка гаспадарчых работ ужо скончана, сабраны і спарадкаваны ўраджай збожжавых і гародніны, а гэта значыць, што на вясельным стале будзе багата разнастайных страў.
Свята роднай ежы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Суп з крадзеных курэй і жаніх у сукенцы: як спраўлялі вяселле на Беларусі

Хто такая банкуха?

Да вясельнага застолля рыхтаваліся ўсёй сям’ёй, бо чым больш страў было на вясельным стале, тым больш заможным і сыцейшым павінна было быць жыццё маладых.
Пра багатыя вясельныя пачастункі казалі: "Даў банкет на ўвесь свет", "Адным банкетам два вяселлі адправіў".
Восенню банкетаваць заўсёды было чым. Са свежай мукі пяклі хлеб, каравай і вясельную слодыч: хрусты, пончыкі, вафлі і іншыя прысмакі. Гатавалі стравы з гародніны, грыбоў, рыбы, дзічыны, хатняй птушкі і свініны. Былі на стале такія абавязковыя малочныя стравы, як сыры і масла. Не абыходзіўся банкет і без гарэлкі, пітнога мёду, піва, кваса.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясельныя пернікі
Вясельныя пернікі - Sputnik Беларусь
Вясельныя пернікі
І ўсё ж асабліва клапаціліся пра пасаг, які пачыналі рыхтаваць загадзя. Некаторыя дробязі – стужкі, гузікі, пацеркі і хусткі – набывалі ў вандроўных купцоў-карабейнікаў, а больш значныя рэчы – тканіну, посуд, мэблю – куплялі на кірмашы.
Таксама за дачкой давалі цялушку, зямлю і грошы. Пасаг маладой заставаўся адзіным яе багаццем напрацягу ўсяго жыцця, якім толькі яна мела права распараджацца.
У некаторых рэгіёнах Беларусі, напрыклад, на Гарадзеншчыне, у пасаг дачцэ давалі спецыяльны пірог – банкуху. Колькасць такіх пірагоў залежала ад колькасці гасцей на вяселлі, бо адна банкуха была разлічана на 10 чалавек.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯйкі для банкухі
Яйкі для банкухі - Sputnik Беларусь
Яйкі для банкухі
Што азначае слова "банкуха? Яно, па адной з версій, мае нямецкае паходжанне і пераклікаецца з польскім "сэнкач" і літоўскім "шакоціс". Сэнкач – стручковае дрэва, шакоціс – галіністае дрэва, а з нямецкага "банкух" перакладаецца як пірог на дрэве.
Інгрыдыенты:
  • 60 яек
  • 1,2 кг масла
  • 1 кг смятаны
  • 1 кг цукру
  • 2,5 кг мукі
Усе гэтыя прадукты маюць сімвалічнае значэнне, якое зычыць маладым дабрабыт, сытае, шчаслівае і салодкае жыццё. А яйкі ў вясельным абрадзе беларусаў заўсёды сімвалізавалі пладавітасць. Так, вядомы звычай, калі свякроў на пачатку вяселля падносіла нявестцы пышную яечню з пажаданнем маладой пары ў будучым мець багата дзяцей.
Як гатаваць:
Выпяканне банкухі — справа працаёмкая і марудная. Выпякаюць адзін пірог два, а то і тры чалавекі напрацягу шасці гадзін пры дапамозе адмысловага верацяна, вытачанага з дубовага дрэва, і печы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВыпяканне банкухі
Выпяканне банкухі - Sputnik Беларусь
Выпяканне банкухі
Для гэтага распальваюць агонь у печы і ставяць перад ім верацяно, каб яно нагрэлася. Праз некаторы час здымаюць з яго драўляны конус і абвязваюць прамасленай паперай, каб пірог можна было лёгка зняць з асновы.
Пасля гэтага конус замацоўваюць на металічным стрыжні, а на яго лыжкай пачынаюць ліць невялікімі порцыямі цеста. Верацяно трэба ўвесь час павольна круціць, сочачы каб кожны слой пірага добра прапякаўся.
Каб агонь не згас, трэці чалавек час ад часу падкідваў бярозавыя дробы, якія добра ўтрымліваюць тэмпературу і звычайна выкарыстоўваюцца  пры выпечцы хлеба і пірагоў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТак выглядае гатовая банкуха
Так выглядае гатовая банкуха - Sputnik Беларусь
Так выглядае гатовая банкуха
Зразумела, што напярэдадні вяселля гэтай справай ніхто не займаўся. Выпякаць банкуху пачыналі пасля заручынаў, калі была вядомая пэўная колькасць гасцей. Рабіць страву можна было загадзя, таму што пірог не чарсцвее і не псуецца напрацягу шасці месяцаў.
Спекчы банкуху ва ўмовах гарадской кватэры практычна немагчыма, таму можна спекчы вафлі па старадаўнім рэцэпце.
Вафлі цудоўныя
Інгрыдыенты:
  • 8 яек
  • 8 ст лыжак смятаны
  • 8 ст лыжак мукі
  • 2 ст лыжкі цукру
  • 1 ст лыжка масла
Як гатаваць:
Узяць яек столькі, колькі лыжак смятаны, і столькі ж лыжак мукі. Жаўткі моцна ўзбіць з лыжкай дробнага цукру і смятанай, дадаць муку, моцна ўзбіць, асцярожна змяшаць з пенай ад бялкоў. Моцна нагрэць форму, змазаць растопленым маслам і пячы да залацістага колеру.
Стужка навiн
0